Пі́кша (Melanogrammus aeglefinus) — від рыб з сямейства трасковых (Gadidae), вылучаемы ў манатыпічны род Melanogrammus.

Пікша
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Melanogrammus aeglefinus (Linnaeus, 1758)

Ахоўны статус
Знаходзяцца ва ўразлівым становішчы
Уразлівыя
IUCN 3.1 Vulnerable : / 13045

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  164744
NCBI  8056

Апісанне правіць

Даўжыня да 1 м (звычайна 50—75 см), маса да 19 кг.

Пашырэнне правіць

Пашырана ў паўночнай частцы Атлантычнага і ў Паўночным Ледавітым акіянах, найбольш у Паўночным моры, каля вострава Ісландыя, у паўночнай частцы Баранцава мора, на Ньюфаўндлендскай банцы. Жыве каля дна, трымаецца чародамі. Робіць кармавыя і нерастовыя міграцыі.

Асаблівасці біялогіі правіць

Корміцца бентасам, часам рыбай, ікрой селядцоў і мойвы.

Ікра пелагічная. Маляўкі жывуць у тоўшчы вады, хаваюцца ад драпежнікаў пад купаламі медуз.

Промысел правіць

З’яўляецца важнай прамысловай рыбай.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць