Вітанкі правіць

 

Прывітанне! Рада бачыць цябе ў Вікіпедыі.

Заданне: правіць

  1. Дадай на сваю старонку інфармацыю пра сябе, бо Вікіпедыя — гэта супольнасць, а калі ты прыходзіш у любую супольнасць, ты знаёмішся з людзьмі.
  2. Неабходна дадаць 3 абзацы тэксту па любой з тэм атамнай фізікі
    • са спасылкамі (чырвонымі і сінімі)
    • і крыніцамі інфармацыі, аформленымі як зноскі. (Важна! Крыніцы інфармацыі — не перакладаюцца на бел. мову, а бяруцца як ёсць, на той мове, на якой напісаны.)
  3. Праверыць выкананне задання аднаго са сваіх аднагрупнікаў (крыху пазней у каментарыі напішу табе — хто гэта будзе). Аналагічна вікі-рэдактары правяраюць адзін аднаго ў Вікіпедыі:
    • табе трэба будзе ацаніць яго(яе) заданне па першых 2-х пунктах. І пракаментаваць на яго(яе) старонцы размоў.
    • (табе трэба будзе навучыцца падпісваць свае каментарыі. Подпіс робіцца націсканнем кнопкі з алоўкам на панэлі рэдагавання, ці ўстаўкай сімвалаў --~~~~)
  4. Запоўніць анкету зваротнай сувязі.

Абірай тэму і пішы. Калі будуць пытанні — пытай (можаш пісаць пытанні пад гэтай тэмай і рабіць вікі-заклік (вікі-спасылку) на мяне (Svetit), ці пісаць пытанні на маёй старонцы размоў (Размовы з удзельнікам:Svetit)).

Карысныя спасылкі: правіць

  • Вось тут дапаможнік па працы з Вікіпедыяй: карысная інфармацыя пра тое, што такое Вікіпедыя, як яе рэдагаваць, як камунікаваць з супольнасцю. Калі ты яго асіліш, зможаш быць «падаванам» у Вікіпедыі, а не проста юзерам.
  • Рэсурс для праверкі правапісу Добрапіс. Перад тым, як дадаць тэкст у Вікіпедыю, трэба праверыць яго на памылкі.
    • Калі дадаеш тэкст на беларускай мове, абавязкова ўсталюй беларускую раскладку клавіятуры, таму што па тэксце, дзе ў беларускіх словах устаўлена англійскае «i», пошук працаваць не будзе.--Svetit (размовы) 19:50, 7 снежня 2018 (MSK)Адказаць

Заўвагі да задання правіць

Вітаю, Жэня.

Тэкст дадаеш добра. Што трэба дарабіць спачатку:

  • стварыць раздзел "Зноскі", і каб твая зноска апынулася там.
  • дадаць крыху тэкста. (Бо мы умоўна дамовіліся, каб 3 абзацы, у якіх мін. 3 сказы былі).
  • дадаць інфармацыю пра сабе на сваей старонцы.

--Svetit (размовы) 11:52, 16 снежня 2018 (MSK)Адказаць


усё зрабіў

Я цябе праверыў правіць

Вітаю! Я бачу, што ты усё зрабіў. Крыніцы інфармацыі аформіў як зноскі. У цябе атрымаўся добры артыкул.

Заўвагі да задання правіць

Вітаю, Жэня,

1. Выправі памылкі у тэксце, рускіх "и" не павінна быць у беларускім тэксце. 2. Ты так і не зрабіў асобны раздзел для Зносак. Зраі, калі ласка. 3. Правер сваго таварышча Shherbak, і адпішыся на яго старонцы размоваў.

Калі усе паспееш зрабіць -прыходзь заўтра, а 13.20, у 515а па залік. --Svetit (размовы) 14:21, 25 снежня 2018 (MSK)Адказаць