Zhuzhal
Далучыўся 11 кастрычніка 2022
Апошні каментар: 4 месяцы таму, ад удзельніка IshaBarnes у тэме Рухавік браўзера vs рухавічок браўзера
Памер старонкі: 8 797
Вітаем
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
|
Карысныя парады
| |
Аўтадаглядальніцтва правіць
Вітаю. Выдаў Вам сцяг аўтадаглядчыка, падрабязней што гэта можна паглядзець на ВП:Догляд. Дзякуй. Максім Л. (размовы) 10:27, 18 сакавіка 2023 (+03)
- Вітаю! Цудоўна, дзякуй!) Zhuzhal (размовы) 10:45, 18 сакавіка 2023 (+03)
Удзел у Вікісустрэчы ЦУЭ правіць
Вітаю! Як маецеся? Зьбіраюся на Cустрэчу Вікімэдыі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ад Вікісуполкі Беларусі, якая пройдзе 15—17 верасьня ў Грузіі. Буду ўдзячны за падтрымку на be-tarask:Вікіпэдыя:Форум#Вікісустрэча Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 10:25, 19 красавіка 2023 (UTC+3)
Рухавік браўзера vs рухавічок браўзера правіць
Вітаю! Патлумачце, калі ласка, чаму рухавік на вашу думку лепей (як выпраўлена тут ці тут). Можа маеце нейкія крыніцы? IshaBarnes (размовы) 03:37, 26 снежня 2023 (+03)
- У арыгінале выкарыстоўваецца англійскае слова engine, якое згодна са слоўнікам Сушы перакладаецца як "рухавік": https://verbum.by/susha/engine
- У MS можна знайсці слова "Рухавік" у сэнсе engine, але няма "рухавічок": https://termic.me/?q=%D1%80%D1%83%D1%85%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%BA&sl=be_by&tl=en_us&o=unexact_match&rc_gl=25&rc_tm=25&cs=0&p=2020%2B
- І дадаткова: рухавічок — гэта маленькі рухавік. Чаму рухавік браўзера павінен быць маленькім? Калі б у арыгінале падкрэсліваўся яго памер, тады гэта было б паказана ў назве (накшталт mini-engine, small-engine etc). А так гэта паўнавартасны рухавік.
- Хутчэй за ўсё "рухавічок" узнікла праз рускі слэнг "двіжок". Але гэта не тое ж самае, што рухавічок, двіжок — хутчэй мае ўзмацняльны сэнс, а не памяншальны. Zhuzhal (размовы) 14:07, 26 снежня 2023 (+03)
- Увогуле логіка слушная, я згодны, што "рухавічок" - гэта калька з расейскай. Але мы ўжо маем прыклады выкарыстання як "рухавічка", так і "рухавіка". Напрыклад, з хутка нагугленых такія: 1 2 3. Крыніцы кшталту дзвюх апошніх можна было б і ігнараваць, але вось Белазар падаецца даволі аўтарытэтнай крыніцай.
- І тут узнікае пытанне: ігнараваць прыклады, што ўжо існуюць як калька, ці пісаць 2 варыянта? IshaBarnes (размовы) 20:54, 26 снежня 2023 (+03)
- Падаецца, тое ж самае пытанне ўжо абмяркоўвалася наконт гульнявога рухавічка. ByTrush, Plaga med - заклікаю прыяднацца да дыскусіі. IshaBarnes (размовы) 20:52, 26 снежня 2023 (+03)
- Я не супраць "рухавіка", мяне больш цікавіць, як уключыць усіх заахвочаных у абмеркаванне таго ці іншага тэрміна і фармалізаваць далей яго выкарыстанне.
- Можна дадаць рэзультат у Вікіпедыя:Тэрміналогія, а вось як сабраць галасы - пытанне. IshaBarnes (размовы) 21:01, 26 снежня 2023 (+03)
- Думаю, што слушней ужываць слова «рухавік». «Рухавічок» — гэта непатрэбная калька з рускай мовы. Памяншальная форма «движок» проста гучыць зграбней, чым «двигатель», ад таго і прыжылося. У беларускай жа мове такіх праблем са словам «рухавік» няма, сітуацыя адваротная.
- Глядзіце на арыгінальны англійскі тэрмін: там не размяжоўваюць тэрміны «propulsion engine», «diesel engine», «game engine» і г.д. Сэнсоўна нам няма сэнсу дадаваць памяншальны суфікс, мы не губляем і не набываем аніякіх адценняў сэнсу.
- Але таксама ёсць узус. І мне цяжка сказаць як сёння кажуць часцей, «рухавік» ці «рухавічок». У маім асяроддзі ўжываецца слова «рухавік». Слова «рухавічок» — у літаратурнай мове азначае маленькі рухавік. У праграмнага рухавіка жа няма такой аб’ектыўнай характарыстыкі, таму для яго ў перспектыве ў слоўніках павінен фіксавацца асобны тэрмін. Пакуль не магу сказаць, што ёсць такі тэрмін у слоўніках, толькі азначэнне агульнага «engine» як «рухавік».
- Таксама я бы звярнуў увагу на некаторыя тэрміны са сваёй таблічкі:
- engine – сістэма, рухавік, апрацоўшчык, матор, машына, модуль (Microsoft)
- search engine — сістэма пошуку (Samsung)
- Так што звяртаю ўвагу, што некаторыя прафесійныя перакладчыкі таксама выкарыстоўваюць слова «сістэма» для азначэнне некаторых праграмным модуляў.
- Лічу, што варта ў Вікіпедыі на дадзены момант ужываць тэрміны «рухавік» і «сістэма» як адпаведнікі англійскаму слову «engine» у ІТ, у залежнасці ад кантэксту. Plaga med (размовы) 23:08, 26 снежня 2023 (+03)
- Окей, дадаю ў Вікіпедыя:Тэрміналогія. Дзякуй за удзел у дыскусіі. IshaBarnes (размовы) 05:17, 31 снежня 2023 (+03)