Рашэтнік

від грыбоў

Рашэ́тнік, падрашэтнік, казляк[1], махавік, імшэннік[2] (Suillus bovinus) — шапкавы базідыяльны грыб роду Масляк (Suillus) сямейства Балетавыя (Boletaceae).

Рашэтнік
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Suillus bovinus (L.) Kuntze 1898


Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  48563
EOL  196980
MB  356928

Апісанне правіць

Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—10 см, плоска-пукатая, гладкая, слізістая, скурастая, аранжава-карычневая. Мякаць белавата-жаўтаватая, бураватая, шчыльная, пругкая. Ножка даўжынёй 5—10 см і дыяметрам 1—2 см, цыліндрычная ці трохі звужаная да асновы, суцэльная і гладкая, святлейшая за шапку. Гіменафор брудна-жоўты ці карычнева-аліўкавы з вялікімі порамі. Споры гладкія і жаўтаватыя.

Арэал і экалогія правіць

Распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі, Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі, Паўночнай Афрыкі. Пашыраны па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Расце пераважна ў хваёвых лясах, на сфагнавых балотах, каля дарог у жніўні — верасні, часта вялікімі групамі. Утварае мікарызу з хвояй.

Значэнне правіць

Ядомы грыб.

Зноскі

  1. Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 60. — 192 с. — 60 000 экз. (руск.)
  2. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Boletus bovinus

Літаратура правіць

  • Рашэтнік // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
  • Suillus bovinus (Pers.) Roussel, Fl. Calvados, Edn 2: 34, 1806. — Agaricus bovinus (L.) Lam., Encycl. Méth. Bot. 1 (1): 52 (1783). — Boletus bovinus L., Sp. pl. 2: 1177 (1753). — B. bovinus Pers., (1825). — Ixocomus bovinus (L.) Quél., Fl. mycol. France (Paris): 413 (1888). — Mariaella bovina (L.) Šutara, Česká Mykol. 41 (2): 76 (1987). — Решетник (маслёнок бычий, козляк, коровяк). — Масляк бычыны, рашэтнiк // Флора Беларуси. Грибы. В 7 т. Т. 1. Boletales. Amanitales. Russulales / О. С. Гапиенко, Я. А. Шапорова; под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Беларуская навука, 2012. — С. 62. — 199 с.: ил. — ISBN 978-985-08-1458-6, ISBN 978-985-08-1482-1 (т. 1).
  • Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 60. — 192 с. — 60 000 экз.