Русінская Вікіпедыя

Русінская Вікіпедыя (русін.: Русиньска Вікіпедія) — раздзел Вікіпедыі на русінскай мове, створаны 23 студзеня 2011 года[1]. Па стане на 2 мая 2024 года ўтрымлівае 8 839 артыкулаў і займае 150-е месца ў спісе Вікіпедый па колькасці артыкулаў.[2]

Favicon Вікіпедыі Русінская Вікіпедыя
русін.: Русиньска Вікіпедія
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URL rue.wikipedia.org
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова русінская мова
Уладальнік Wikimedia
Пачатак працы 23 студзеня 2011
Колькасць артыкулаў 8 839
Колькасць выяў 87
Колькасць старонак 19 758
Колькасць правак 143 110
Зарэгістраваных удзельнікаў 30 120
Актыўных удзельнікаў 36
Адміністратараў 1
Глыбіня 11,1
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Першапачаткова раздзел існаваў у тэставым рэжыме ў рамках Вікіінкубатара[3] — праекта фонду Вікімедыя, прызначанага для тэсціравання новых моўных раздзелаў і праектаў[4]. Тэставы раздзел быў створаны яшчэ ў 2007 годзе, аднак амаль не развіваўся з-за адсутнасці актыўных удзельнікаў. Сітуацыя змянілася ў 2010 годзе пасля прыходу ўдзельніка Gazeb, які актыўна прыняўся ствараць новыя артыкулы.

У кастрычніку 2010 года моўным камітэтам было прынята рашэнне на карысць стварэння самастойнага раздзела на русінскай мове. Адкрыццё раздзела адбылося 23 студзеня 2011 года.

Зноскі

Спасылкі правіць