Рыгор Уладзіміравіч Фомчанка

Рыгор Уладзіміравіч Фомчанка (5 верасня 1922, в. Рэкатка Горацкага раёна Магілёўскай вобласці — 2 чэрвеня 1986, г. Горкі, Магілёўскай вобласці, Беларусь) — заслужаны ўрач БССР, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, партызанскага руху.

Рыгор Уладзіміравіч Фомчанка
Дата нараджэння 2 верасня 1922(1922-09-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 чэрвеня 1986(1986-06-02) (63 гады)
Месца смерці
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Чырвонай Зоркі медаль «Партызану Айчыннай вайны» медаль «За ўзяцце Кёнігсберга» медаль «За ўзяцце Берліна»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і Уладзіміра Пятровіча Фомчанкі, які яшчэ да рэвалюцыі 1917 года пачаў працаваць настаўнікам у школах Горацкага павета. У час Вялікай Айчыннай вайны ён узначаліў мясцовае падполле, быў арыштаваны фашыстамі і прысуджаны да расстрэлу, але яму ўдалося цудам выратавацца [1]. Потым ваяваў у партызанскім атрадзе «Звязда». Трое яго сыноў — Уладзімір, Рыгор і Віктар — таксама адважна змагаліся з фашыстамі. Першы прайшоў усю вайну і скончыў яе ў званні палкоўніка, два другіх сына змагаліся разам з бацькам у падполлі і партызанскім атрадзе.

Пасля вайны Уладзімір Пятровіч працаваў загадчыкам Горацкага РАНА, дырэктарам Панкратаўскай сярэдняй школы. У 1951 годзе стаў заслужаным настаўнікам БССР [2].

У гады Вялікай Айчыннай вайны правіць

Перад самай акупацыяй Горак Рыгор Фомчанка атрымаў позву з гарадскога ваенкамата і на коннай фурманцы паехаў з Рэкаткі ў Горкі. З ім паехаў і брат Віктар, хоць было яму ўсяго 16 гадоў. Але яны не паспелі: ваенкамат ужо быў эвакуіраваны, а Горкі захапілі немцы. Прыйшлося вяртацца дадому і на месцы змагацца з ворагам.

Рыгор спачатку быў сувязным у антыфашысцкім падполлі. А з 11 верасня 1942 года стаў партызанам брыгады «Звязда», якой камандавалі М.Кітаеў, а потым Д.Войстраў. Пра тое, як ён адважна ваяваў, сведчыць узнагародны ліст, апублікаваны на сайце «Партизаны Беларуси». З яго відаць, што ўжо праз дзесяць дзён пасля прыходу ў партызанскі атрад, Рыгор удзельнічаў у баі, які адбыўся каля вёскі Добрая Горацкага раёна, а затым прарываўся з баямі, калі фашысты спрабавалі акружыць партызан у Рэкацкім лесе.

На працягу 1943 года ён неаднаразова ўдзельнічаў у баях, а таксама хадзіў на заданні — падрываў нямецкія чыгуначныя саставы, псаваў тэлеграфныя лініі. Як відаць з узнагароднага ліста, камандзір партызанскага атрада Д.Вайстроў прадставіў яго да ўзнагароджання ордэнам «Чырвонай Зоркі» [3].

У канцы 1943 года партызаны злучыліся з часцямі Чырвонай Арміі і Рыгора ўзялі ў разведку. Як сведчыць інфармацыя сайта Міністэрства абароны Расіі «Память народа», служыў ён у 790-ым артылерыйскім палку 250-ай стралковай дывізіі. З ёй дайшоў да Берліна. Служыў у войску яшчэ амаль год і быў дэмабілізаваны 10 красавіка 1946 года [4]. За мужнасць і гераізм быў узнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі і двума ордэнамі Айчыннай вайны І і ІІ ступеняў, медалямі «За адвагу», «За ўзяцце Берліна», «За ўзяцце Кёнігсберга», «Партызану Айчыннай вайны», юбілейнымі медалямі. Адзін ордэн «Чырвонай Зоркі» знайшоў героя толькі ў 1948 годзе.

У пасляванны час правіць

Пасля дэмабілізацыі паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут. У 1953 годзе пасля сканчэння ВНУ быў накіраваны на працу ў родны Горацкі раён [5].

Працаваў кароткі час спачатку лекарам у Горках, а затым да 1986 года галоўным урачом амбулаторыі Горацкага ільнозавода.

Улічваючы шматгадовую плённую працу Рыгора Уладзіміравіча Фомчанкі ў сістэме аховы здароўя, Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР у 1981 годзе прысвоіў яму званне Заслужанага ўрача БССР.

Рыгор Уладзіміравіч Фомчанка памёр 2 чэрвеня 1986 года.

Прызнане правіць

  • заслужаны ўрач БССР(1981).

Узнагароды правіць

  • тры ордэна Чырвонай Зоркі
  • два ордэна Айчыннай вайны І і ІІ ст.
  • медаль «За адвагу»,
  • медаль «За ўзяцце Берліна»,
  • медаль«За ўзяцце Кёнігсберга»,
  • медаль «Партызану Айчыннай вайны»,
  • юбілейныя медалі.

Памяць правіць

Яго біяграфія змешчаны ў кнізе «Памяць. Горацкі раён» (Горкі: 1996), зборніку «Книга Памяти медикам Могилёвщины — участникам Великой Отечественной войны 1941—1945 гг. и других войн» (Могилев: 2007).Узнагароды знаходзяцца ў фондзе Горацкага гісторыка-этнаграфічнага музея.

Зноскі

  1. Асмалоўскі, А. В. Моцныя духам / А. Асмалоўскі // Народная асвета. — 1983. — № 12. — С. 6-8.
  2. Детликович, П. Фомченко — семья партизанка : [о Владимире Петровиче Фомченко и его сыновьях — Григорие и Викторе Фомченко] / Петр Детликович // Огни над Проней : Горки в лицах / Петр Детликович. — Минск : 2012. — С.81-88
  3. Фомченко Григорий Владимирович. Сайт «Партизаны Беларуси»// https://partizany.by/partisans/114700/
  4. Сайт «Память народа» 1941—1945.Фомченко Григорий Владимирович.https://pamyat-naroda.ru/
  5. Фомченко Григорий Владимирович // Книга Памяти медикам Могилtвщины — участникам Великой Отечественной войны 1941—1945 гг. и других войн / авторы составители А. М. Меженный [и др.]. — Могилев: 2007. — С. 260.

Літаратура правіць

  • Асмалоўскі, А. В. Моцныя духам / А. Асмалоўскі // Народная асвета. — 1983. — № 12. — С. 6-8.
  • Детликович, П. Фомченко — семья-партизанка : [о партизанской семье Фомченко из Рекотки] / Петр Детликович // Горацкi веснiк (Горкі). — 2012. — 23 чэрвеня. — С. 3.
  • Івашкевіч, П. За жыццё людзей / П. Івашкевіч // Ленінскі шлях (Горкі). — 1965. — 8 мая.
  • Ліўшыц, У. Фомченко Григорий Владимирович// в кн.:Гордость и слава Горецкой земли.-Горки.2015.С.39.
  • Фомчанка Рыгор Уладзіміравіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. — Мінск, 1996. — С. 552.
  • Фомченко Григорий Владимирович // Книга Памяти медикам Могилёвщины — участникам Великой Отечественной войны 1941—1945 гг. и других войн / авторы составители А. М. Меженный [и др.]. — Могилев: 2007. — С. 260.

Спасылкі правіць