Рыжская беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы
Рыжская беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы (лат.: Jankas Kupalas Rīgas Baltkrievu pamatskola) — адзіная беларуская школа ў Латвіі[1]. У школе дзейнічае музей, прысвечаны жыццю і творчасці Янкі Купалы, Якуба Коласа, Янкі Маўра[1].
Рыжская беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы | |
---|---|
Заснавана | 1994 год |
Дырэктар | Анжэла Дзмітрыева (на 2021) |
Тып | Асноўная школа |
Вучняў | 154 (на 2019) |
Адрас | Латвія, г. Рыга, вул. Ілукстэс, 10 |
Сайт | jkbkps.lv |
Выкладанне ў школе вядзецца на латышскай, беларускай і рускай мовах. Беларуская мова выкарыстоўваецца на ўроках мовы і літаратуры, а таксама на пазакласных мерапрыемствах[1]. Многія прадметы выкладаюцца білінгвальна (на латышскай і рускай або латышскай і беларускай мовах)[2].
Галоўнай задачай школы паралельна з асваеннем навучальнай праграмы прызнаецца вучыць дзяцей беларускай мове, даваць магчымасць знаёміцца з нацыянальнай культурай, музыкай, гісторыяй і традыцыямі[2].
У лютым 2024 года стала вядома, што 31 жніўня гэтага года будзе ліквідавана Рыжская беларуская асноўная школа імя Янкі Купалы. Яна будзе далучана да 86-й Рыжскай сярэдняй школы[3].
Мінуўшчына правіць
У 1989 годзе пры сярэдняй школе № 15 горада Рыгі адкрыўся першы беларускі клас[4]. У 1994 годзе набраліся чатыры класы, з якіх паўстала беларуская школа, атрымаўшы памяшканне занядбалага дзіцячага сада[4]. Школа была адкрытая дзякуючы латвійскаму таварыству беларускай культуры «Світанак» і актыўнасці былога дырэктара Вячаслава Целеша[2].
У 1998 годзе школа атрымала статус Рыжскай беларускай асноўнай, а ў 2011 годзе ёй было нададзенае імя беларускага класіка Янкі Купалы[2].
17 чэрвеня 2010 года школа, паводле пастановы Рыжскай гарадской думы, пераехала ў будынак сярэдняй школы № 86 г. Рыгі[1].
Навучанне правіць
На 2010 год у беларускай школе было 9 класаў — 115 вучняў і 22 педагогі[4]. На 2014 было ўжо 150 дзяцей[2]. У 2019—2020 навучальным годзе ў школу паступіла 18 першакласнікаў[5].
Навучальны год | 2013/2014 | 2014/2015 | 2015/2016 | 2016/2017 | 2017/2018 | 2018/2019 | 2019/2020 |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Колькасць вучняў | 126[6] | 148[6] | 163[6] | 167[6] | 157[6] | 154[6] | 154[7] |
Гурткі правіць
У школе дзейнічае дзіцячы вакальны гурт «Вавёрачка», гурток візуальнага мастацтва і гурток вырабу мяккіх цацак[1].
Супрацоўніцтва правіць
Беларускае пасольства забяспечвае школу мастацкай літаратурай і падручнікамі, яе настаўнікі праходзяць курсы павышэння кваліфікацыі ў Беларусі. Мінская гімназія № 23 заключыла з Рыжскай беларускай школай дагавор аб супрацоўніцтве[4].
Дырэктары правіць
- Вячаслаў Целеш
- Ганна Іванэ (2002—2018)[1]
- Анжэла Дзмітрыева
Зноскі
- ↑ а б в г д е Беларуская школа ў Рызе // Пасольства Рэспублікі Беларусь ў Латвіі.
- ↑ а б в г д Вучымся жыць разам // Беларусь сегодня. — 23 АПРЕЛЯ 2014.
- ↑ Рижская дума решила ликвидировать четыре основные школы и детский сад
- ↑ а б в г У Рызе вывучаюць Беларусь. Беларуская асноўная школа ў Рызе рыхтуецца да наваселля: з сёлетняга навучальнага года яна будзе займаць асобнае крыло сярэдняй школы № 86. // Беларусь сегодня. — 18 АВГУСТА 2010.
- ↑ Ганна Іванэ. У Рызе — школа беларуская // Звязда. — 28.11.2019.
- ↑ а б в г д е Pašnovērtējuma ziņojums 2019
- ↑ Pašnovērtējuma ziņojums 2020
Спасылкі правіць
- Ганна Іванэ. БЕЛАРУСКАЙ ШКОЛЕ Ў РЫЗЕ – 20 ГАДОЎ // Прамень. — Март 7th, 2015.
- У Рызе вывучаюць Беларусь. Беларуская асноўная школа ў Рызе рыхтуецца да наваселля: з сёлетняга навучальнага года яна будзе займаць асобнае крыло сярэдняй школы № 86. // Беларусь сегодня. — 18 АВГУСТА 2010.
- Вучымся жыць разам // Беларусь сегодня. — 23 АПРЕЛЯ 2014.
- Ганна Іванэ. У Рызе — школа беларуская // Звязда. — 28.11.2019.
- Беларуская школа ў Рызе // Пасольства Рэспублікі Беларусь ў Латвіі.