Рэза-шах Пехлеві (перс. رضا شاه پهلوی‎; 15 сакавіка 1878 — 26 ліпеня 1944) — трыццаць чацвёрты шах Ірана з 1925 года па 1941 год з дынастыі Пехлеві. Рэфарматар.

Рэза Пехлеві
перс.: رضا پهلوی‎
Шах
15 снежня 1925 — 16 верасня 1941
Папярэднік Ahmad Shah Qajar[d]
Пераемнік Махамед Рэза Пехлеві
Нараджэнне 15 сакавіка 1878(1878-03-15)
Смерць 26 ліпеня 1944(1944-07-26)[1] (66 гадоў)
Месца пахавання
Род Pahlavi dynasty[d]
Бацька Abbas Ali Khan[d]
Маці Noush-Afarin[d]
Жонка Tadj ol-Molouk of Iran[d][2], Mariam Savadkukhi[d], Turan Amirsoleimani[d] і Esmat Dowlatshahi[d]
Дзеці Hamdamsaltaneh Pahlavi[d], Ahmad Reza Pahlavi[d], Махамед Рэза Пехлеві, Ashraf Pahlavi[d], Fatemeh Pahlavi[d], Shams Pahlavi[d], Abdul Reza Pahlavi[d], Ali Reza Pahlavi I[d], Gholam Reza Pahlavi[d] і Hamid Reza Pahlavi[d]
Веравызнанне шыіты і іслам
Аўтограф Выява аўтографа
Званне брыгадны генерал
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэформы правіць

Па яго ініцыятыве была праведзена судовая рэформа (1927—1928), адменены капітуляцыйны рэжым (1928), былі прыняты Грамадзянскі кодэкс (1929), закон супраць гвалтоўных захопаў зямлі (1930), закон аб продажы дзяржаўных земляў (1934), уведзены аўтаномны мытны тарыф. У 1935 годзе выдаў дэкрэт аб зняцці чадры. У тым жа 1935 годзе Рэза-шах запатрабаваў, каб замежныя дзяржавы пачалі афіцыйна выкарыстоўваць саманазву дзяржавы — «Іран». Абапіраючыся на рэарганізаваную армію, Рэза-шах вёў барацьбу супраць сепаратызму буйных феадалаў.

Другая сусветная вайна правіць

У 1941 годзе, падчас Другой сусветнай вайны, Рэза-шах паспрабаваў адмовіць Вялікабрытаніі і СССР у размяшчэнні іх войскаў на тэрыторыі Ірана, пасля чаго 25 жніўня 1941 г. савецкія і англійскія войскі з двух канцоў краіны перасеклі іранскую мяжу. Было абвешчана, што на ўвесь перыяд Другой сусветнай вайны яны бяруць тэрыторыю пад свой кантроль, а шаху было прапанавана адрачыся ад прастолу. Адрачэнне адбылося 16 верасня 1941 года. Экс-шах памёр у выгнанні ў Яганесбургу, у Паўднёвай Афрыцы, у 1944 годзе.

Яго сын Махамед Рэза Пехлеві перанёс парэшткі бацькі ў Іран і ўзвёў яму раскошны маўзалей, аднак пасля ісламскай рэвалюцыі па распараджэнні аятал маўзалей быў разбураны.

Зноскі

  1. Reza Shah Pahlavi // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.