Рэйхсгау (ням.: Reichsgau — «імперская акруга») — адміністрацыйная адзінка Трэцяга рэйха, створаная на зноў далучаных да Германскай імперыі тэрыторыях; існавала з 1939 па 1945 год. Не варта блытаць з партыйнымі гау. Главой рэйхсгау быў імперскі штатгальтар, які па сумяшчальніцтве з'яўляўся гаўляйтарам органаў НСДАП на дадзенай тэрыторыі.

Адміністрацыйны падзел Германіі на 1 жніўня 1941 (рэйхсгау вылучаны зялёным колерам)

Спіс рэйхсгау правіць

Судэтэнланд правіць

На тэрыторыі Судэцкай вобласці Чэхіі, населенай судэцкімі немцамі 15 красавіка 1939 года было створана рэйхсгау Судэтэнланд. Сталіца — горад Райхенберг (Ліберац).

Альпійскія і дунайскія рэйхсгау правіць

Пасля аншлюсу Аўстрыі на яе тэрыторыі законам ад 14 красавіка 1939 былі створаны сем рэйхсгау, якія толькі часткова супадалі з былымі аўстрыйскімі землям:

Далучаныя ўсходнія вобласці правіць

На тэрыторыях «далучаных усходніх абласцей» загадам ад 26 кастрычніка 1939 гады былі створаны два рэйхсгау:

Планаваныя рэйхсгау правіць

У будучыні планавалася стварыць яшчэ некалькі рэйхсгау, але гэтыя планы так і не былі ажыццёўлены:

  • Рэйхсгау Заходняя марка (Вестмарк), якое планавалася стварыць шляхам зліццятэрыторый Саара і Пфальца, якія належалі Германскай імперыі, з «вобласцю цывільнага кіравання» Латарынгія, анексаванай у Францыі.
  • Рэйхсгау Верхні Рэйн, якое павінна было быць cтворана шляхам зліцця гау Бадэн з «вобласцю цывільнага кіравання» Эльзас, анексаванай у Францыі.
  • На тэрыторыі Бельгіі планавалася стварэнне рэйхсгау Фландрыя і рэйхсгау Валонія.