Сайман Джэнкінс

англійскі журналіст, калумніст (нар. 1943)

Са́йман Дэ́від Джэ́нкінс (англ.: Simon David Jenkins; нар. 10 чэрвеня 1943, Бірмінгем, Англія) — брытанскі пісьменнік, рэдактар і газетны калумніст. Быў рэдактарам «Evening Standard» з 1976 па 1978 год і «The Times» з 1990 па 1992 год. Джэнкінс узначальваў Нацыянальны фонд з 2008 па 2014 год.

Сайман Джэнкінс
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 10 чэрвеня 1943(1943-06-10) (80 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Гэйл Ханікат[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, блогер, публіцыст
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды

Біяграфія правіць

Джэнкінс нарадзіўся 10 чэрвеня 1943 года ў Бірмінгеме, Англія[4]. Яго бацька, Дэніэл Томас Джэнкінс, быў валійскім прафесарам багаслоўя ў Прынстанскім універсітэце і міністрам Кангрэгацыйнай, а потым Аб’яднанай рэфармацкай царквы[5]. Атрымаў адукацыю ў школе Міл Хіл і каледжы Святога Джона ў Оксфардзе, дзе атрымаў ступень па філасофіі, палітыцы і эканоміцы[6].

Пасля заканчэння Оксфардскага ўніверсітэта Джэнкінс спачатку працаваў у часопісе «Country Life», перш чым далучыцца да «Times Educational Supplement»[7]. Пасля ён быў рэдактарам артыкулаў і аглядальнікам «Evening Standard», перш чым рэдагаваць старонкі Insight у «The Sunday Times»[8][9]. З 1976 па 1978 год ён быў рэдактарам «Evening Standard», пасля стаў палітычным рэдактарам «The Economist», дзе працаваў з 1979 па 1986 год[10]. З 1990 па 1992 год ён рэдагаваў «The Times»[11], потым быў аглядальнікам «The Times» і «The Guardian»[12][13]. У 1998 годзе Джэнкінс атрымаў прэмію «What the Papers Say»[14]. У студзені 2005 года ён абвясціў, што спыняе сваё 15-гадовае супрацоўніцтва з «The Times», каб напісаць кнігу, перш чым далучыцца да «The Guardian» у якасці аглядальніка[15]. Ён захаваў калонку ў «The Sunday Times» і быў аўтарам блога ў «The Huffington Post»[16]. Адмовіўся ад абодвух, калі стаў старшынёй Нацыянальнага фонду (Нацыянальны фонд аб’ектаў гістарычнага зацікаўлення альбо прыроднай прыгажосці) у 2008 годзе, тады ж таксама аднавіў перыядычную калонку для «Evening Standard»[17]. Піша калонкі для «The Guardian».

Творчасць правіць

Аўтар кніг па палітыцы, гісторыі і архітэктуры Англіі, у тым ліку «Тысяча найлепшых цэркваў Англіі»[18] і «Тысяча найлепшых дамоў Англіі»[19]. Напісаў гістарычныя навукова-папулярныя кнігі «Кароткая гісторыя Англіі» (2011) і «Кароткая гісторыя Еўропы» (2018).

Сям’я правіць

Джэнкінс ажаніўся з амерыканскай актрысай Гэйл Ханікат у 1978 годзе[20], у пары быў адзін сын[21]. Яны рассталіся ў 2008 годзе[22] і развяліся ў 2009 годзе[23]. У 2014 годзе ён ажаніўся з Ханнай Кэй, прадзюсаркай мерапрыемстваў Intelligence Squared[24].

Узнагароды правіць

У 2014 годзе атрымаў званне рыцар-бакалаўр[25].

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  2. а б https://www.learnedsociety.wales/wp-content/uploads/2022/04/List-of-2022-Fellows-ENG.docx Праверана 8 мая 2022.
  3. а б https://www.learnedsociety.wales/fellowship/fellows/ Праверана 8 мая 2022.
  4. 'JENKINS, (Sir) Simon David', Who's Who 2012, A & C Black, 2012; online edn, Oxford University Press, Dec 2011.(патрэбна падпіска)
  5. Kaye, Elaine. Jenkins, Daniel Thomas in OxfordDNB. Праверана 20 October 2013.
  6. 'JENKINS, (Sir) Simon David', Who's Who 2012, A & C Black, 2012; online edn, Oxford University Press, Dec 2011.(патрэбна падпіска)
  7. "Simon Jenkins". The Guardian. 22 April 2008. Праверана 1 December 2020.
  8. Timms, Dominic (27 January 2005). "Times columnist Simon Jenkins to join the Guardian". The Guardian. Праверана 1 December 2020.
  9. McSmith, Andy (5 July 2008). "Sir Simon Jenkins: History Man". The Independent. Праверана 1 May 2010.
  10. Simon Jenkins. The Cornwall Lecture. University of Exeter. Праверана 1 December 2020.
  11. "The Princess and the Press". Frontline. PBS. Праверана 1 December 2020.
  12. McSmith, Andy (5 July 2008). "Sir Simon Jenkins: History Man". The Independent. Праверана 1 May 2010.
  13. Sir Simon Jenkins(недаступная спасылка). Landmark Trust. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2022. Праверана 1 December 2020.
  14. Timms, Dominic (27 January 2005). "Times columnist Simon Jenkins to join the Guardian". The Guardian. Праверана 1 December 2020.
  15. Timms, Dominic (27 January 2005). "Times columnist Simon Jenkins to join the Guardian". The Guardian. Праверана 1 December 2020.
  16. Jenkins, Simon (9 September 2010). "Simon Jenkins @ The Huffington Post". The Huffington Post. Праверана 15 September 2010.
  17. Ponsford, Dominic (19 студзеня 2009). "Simon Jenkins column returns to Evening Standard". Press Gazette. Архівавана з арыгінала 16 чэрвеня 2011. Праверана 1 Травень 2010. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2011. Праверана 1 снежня 2022.
  18. Jenkins, Simon (2003) "England's Thousand Best Churches", Manchester Memoirs; vol. 140 (2001–02), pp. 10–20 (part of a lecture he gave to the Manchester Literary and Philosophical Society, 29 October 2001)
  19. McSmith, Andy (5 July 2008). "Sir Simon Jenkins: History Man". The Independent. Праверана 1 May 2010.
  20. Eden, Richard (26 July 2008). "Sir Simon Jenkins's wife files for divorce". The Telegraph. Праверана 19 October 2016.
  21. Conrad, Peter (17 December 2000). "The ultimate insider". The Observer. Праверана 2 December 2020.
  22. Eden, Richard (26 July 2008). "Sir Simon Jenkins's wife files for divorce". The Telegraph. Праверана 19 October 2016.
  23. Grice, Elizabeth (5 February 2009). "Recession blues? Come to see our snowdrops". The Telegraph. Праверана 2 December 2020.
  24. "Wedding bells for a Girl with Pearls". Evening Standard. 10 September 2014. Праверана 2 December 2020.
  25. Дадатак №57155, стар. Укажыце старонкі= пры выкарыстанні {{Артыкул London Gazette}}(англ.) // London Gazette : газета. — L. — В. 57155. — № 57155.

Спасылкі правіць