Сайман Сміт Кузнец (англ.: Simon Smith Kuznets; пры нараджэнні Сямён Абрамавіч Кузнец; 30 красавіка 1901, Пінск — 8 ліпеня 1985, Кембрыдж, Масачусетс) — амерыканскі эканаміст і статыстык; адзін з заснавальнікаў эмпірычнай эканомікі і колькаснай эканамічнай гісторыі. Доктар філасофіі (1926). Член Нацыянальнай АН ЗША (1972). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1971).

Сайман Кузнец
англ.: Simon S. Kuznets
Дата нараджэння 30 красавіка 1901(1901-04-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 ліпеня 1985(1985-07-08)[3] (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці эканаміст, статыстык
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Wesley Clair Mitchell[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і ў Пінску, дзе меркавана навучаўся ў гарадскім рэальным вучылішчы, пасля чаго сям’я пераехала ў Роўна, а ў 1915 годзе, у сувязі з высяленнем яўрэяў з прыфрантавой зоны, у Харкаў. Тут Кузнец вучыўся ў другім рэальным вучылішчы (26 кастрычніка 1915 — 16 мая 1917 г.) і ў Харкаўскім камерцыйным інстытуце.

3 1922 года ў ЗША. Скончыў Калумбійскі ўніверсітэт (1924). У 1927—1960 гадах — у Нацыянальным бюро эканамічных даследаванняў. Адначасова быў прафесарам універсітэтаў штата Пенсільванія (1930—54), Дж. Гопкінса (1954—1960), Гарвардскага (1960—71). У 1949—1968 гадах — старшыня камітэта па эканамічным росце пры ўрадзе ЗША, адначасова ў 1950—1960-я гады — эканамічны саветнік урадаў Кітая, Японіі, Індыі, Тайваня і Ізраіля. У 1949 годзе — прэзідэнт Амерыканскай статыстычнай, у 1954 годзе — Амерыканскай эканамічнай асацыяцый.

Навуковыя даследаванні правіць

Навуковыя працы і даследаванні ў галіне эканаметрыі, эканамічнай статыстыкі і гісторыі і інш. Даў першыя афіцыйныя ацэнкі нацыянальнага даходу ЗША (1932—1934), зрабіў вызначальны ўклад у распрацоўку методыкі падліку валавога нацыянальнага прадукту. Адкрыў 20-гадовы перыяд ваганняў хуткага і павольнага эканамічнага росту (цыкл Кузнеца, 1930), залежнасць паміж няроўнасцю даходаў і эканамічным ростам краін, якія развіваюцца (крывая Кузнеца, 1955). Адным з першых раскрыў ролю капіталаўкладанняў у чалавечы фактар як аснову сучаснага эканамічнага росту (1966). Асноўныя працы: «Капітал у амерыканскай эканоміцы» (1961), «Сучасны эканамічны рост» (1966), «Эканамічны рост нацый» (1971), «Рост і структурныя змены» (1979), «Эканамічнае развіццё, сям’я і размеркаванне даходаў» (выд. 1989).

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1971) «за эмпірычнае абгрунтаванае тлумачэнне эканамічнага росту, якое прывяло да новага, больш глыбокага разумення эканамічнай і сацыяльнай структуры і працэсу развіцця ў цэлым».

Ушанаванне памяці правіць

Зноскі

  1. Simon Smith Kuznets // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Simon Kuznets // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. nobelprize.orgNobel Foundation. Праверана 12 кастрычніка 2018.
  4. а б Українська Вікіпедія — 2004.
  5. а б NNDB — 2002.
  6. https://www.econometricsociety.org/society/organization-and-governance/fellows/memoriam Праверана 6 красавіка 2023.

Спасылкі правіць