Сарвепалі Радхакрышнан

Сарвепалі Радхакрышнан (5 верасня 1888, Тырутані, Мадраскае прэзідэнцтва, Брытанская Індыя — 17 красавіка 1975, Мадрас, Індыя) — індыйскі філосаф, грамадскі і дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Індыі (1962—1967). Ганаровы член Брытанскай акадэміі (1962).

Сарвепалі Радхакрышнан
тэлугу: సర్వేపల్లి రాధాకృష్ణన్
прэзідэнт Індыі[d]
13 мая 1962 — 13 мая 1967
Папярэднік Раджэндра Прасад
Пераемнік Закір Хусейн
віцэ-прэзідэнт Індыі[d]
13 мая 1952 — 12 мая 1962
Пераемнік Закір Хусейн
Member of the Constituent Assembly of India[d]
з 6 ліпеня 1946
Vice-chancellor of Andhra University[d]
1 мая 1931 — 19 мая 1936
Нараджэнне 5 верасня 1888(1888-09-05)[1][2][…] ці 1888[3]
Смерць 17 красавіка 1975(1975-04-17)[1][2][…]
Жонка Sivakamu[d]
Дзеці Sarvepalli Gopal[d]
Веравызнанне індуізм
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат, філосаф, перакладчык, гісторык, выкладчык універсітэта
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў багатай брахманскай сям’і ў вёсцы Тырутані на паўночны захад ад Мадраса. Родная мова — тэлугу. Скончыў Хрысціянскі каледж у Мадрасе. У 1907 годзе абараніў магістарскую дысертацыю «Этыка веданты і яе філасофскія перадумовы». Выкладаў у шэрагу індыйскіх каледжаў і ўніверсітэтаў. У 1918—1921 гадах — прафесар універсітэта Майсура, у 1921—1931 гадах — прафесар універсітэта Калькуты. Публікаваў арыгінальныя работы і пераклады рэлігійна-філасофскіх тэкстаў з санскрыту і палі. У 1923 — 27 гадах у Лондане выйшаў яго двухтамовая праца «Індыйская філасофія». Чытаў лекцыі ў Оксфардскім, Гарвардскім і іншых заходніх універсітэтах. У 1931 — 36 гг. віцэ-канцлер універсітэта Андхра. У 1936 — 39 гг. — прафесар рэлігіі і этыкі Усходу ў Оксфардскім універсітэце. У 1939-46 гг. — віцэ-канцлер Індуісцкага ўніверсітэта ў Варанасі (Бенарэс).

Пасля абвяшчэння незалежнасці Індыі Радхакрышнан займаўся грамадскай і дзяржаўнай дзейнасцю. У 1946 годзе прызначаны паслом у ЮНЕСКА, у 1949 годзе — паслом у СССР. Кіраваў рэформамі вышэйшай адукацыі ў Індыі. З 1952 года — першы віцэ-прэзідэнт, у 1962-67 гадах — другі прэзідэнт Рэспублікі Індыя.

Лаўрэат Тэмплтанаўскай прэміі за прагрэс у рэлігіі (1975).

Зноскі

  1. а б Sarvepalli Radhakrishnan // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. https://www.biografiasyvidas.com/biografia/r/radhakrisnan.htm
  4. Радхакришнан Сарвепалли // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. https://www.sanu.ac.rs/clan/radakrisnan-sarvepali/