Раджэндра Прасад

Раджэндра Прасад (3 снежня 1884, Зерадэі, Брытанская Індыя — 28 лютага 1963, Патна, Індыя) — індыйскі змагар за незалежнасць Індыі, першы прэзідэнт краіны (1950—1962).

Раджэндра Прасад
хіндзі: डाक्टर राजेन्द्र प्रसाद
1-ы прэзідэнт Індыі[d]
26 студзеня 1950 — 12 мая 1962
Папярэднік C. Rajagopalachari[d]
Пераемнік Сарвепалі Радхакрышнан
Member of the Constituent Assembly of India[d]
6 ліпеня 1946 — 24 студзеня 1950
старшыня (Constituent Assembly of India[d])
11 снежня 1946 — 24 студзеня 1950
Папярэднік Sachchidananda Sinha[d]
Нараджэнне 3 снежня 1884(1884-12-03)[1][2][…]
Смерць 28 лютага 1963(1963-02-28)[3][1][…] (78 гадоў)
Жонка Rajavanshi Devi Prasad[d]
Веравызнанне індуізм
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць адвакат, палітык
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паходзіў са змяшанай касты «каястха» — пісцы. Яго бацька быў вучоным-філолагам ў галіне санскрыту і персідскага моў. Бацькі жанілі яго ў 12 гадоў.

У 18 гадоў ён паступіў ва ўніверсітэт Калькуты, у 1915 годзе з адзнакай стаў магістрам права. Працаваў у розных навучальных установах у якасці выкладчыка. Пасля атрымання ступені па эканоміцы з’яўляўся прафесарам англійскай мовы ў каледжы Langat Singh, з 1909 года — прафесарам эканомікі ў гарадскім каледжы Калькуты. Завяршыў адукацыю атрыманнем доктарскай ступені ў галіне права ў Алахабадскім універсітэце.

Займаўся адвакацкай практыкай у Бхагалпуры. У 1916 годзе паступіў на службу ў Высокі суд правінцыі Біхар і Арыса.

Упершыню прыняў удзел у мерапрыемстве Індыйскага нацыянальнага кангрэса ў Калькуце ў 1906 годзе, стаў яго членам ў 1911 годзе. На сесіі Індыйскага нацыянальнага кангрэса, які праходзіў у 1916 годзе ў Лакхнау пазнаёміўся з Махатма Гандзі, а затым і з Джавахарлалам Нэру. У 1920 годзе прыняў рашэнне завяршыць кар’еру юрыста, а таксама свае абавязкі ва ўніверсітэце для дапамогі нацыянальна-вызваленчаму руху. Пісаў артыкулы для апазіцыйных выданняў і актыўна ездзіў па краіне, прапагандуючы ідэі незалежнасці.

У кастрычніку 1934 года на сесіі ў Бамбеі быў абраны прэзідэнтам Індыйскага нацыянальнага кангрэса (ІНК). Пазней неаднаразова падвяргаўся турэмнаму зняволенню, хоць і не на доўгі перыяд. Узначальваў камітэты дапамогі пацярпелым ад землятрусу ў Біхары (1934) і ў Квеце (1935). Пасля прыняцця ў 1942 годзе ІНК рэзалюцыі «Прэч з Індыі!» (Quit India Resolution) быў арыштаваны і да 15 чэрвеня 1945 года знаходзіўся ў турэмным зняволенні.

Пасля ўтварэння Часовага ўрада Індыі — Выканаўчага савета пры віцэ-каралі Індыі 2 верасня 1946 года ён стаў кіраўніком дэпартамента харчавання і сельскай гаспадаркі. Пазней ён тройчы абіраўся старшынёй Устаноўчага сходу, а пасля ўступлення ў сілу падрыхтаванай сходам Канстытуцыі Індыі 26 студзеня 1950 г. абраны першым прэзідэнтам краіны. Заклаў традыцыю незалежнасці прэзідэнта ад партыйнай прыналежнасці, выйшаўшы пасля абрання прэзідэнтам з Індыйскага нацыянальнага кангрэса.

Паміж 1958 і 1960 гадамі ў якасці прэзідэнта наведаў з дзяржаўнымі візітамі Японію, Цэйлон, СССР, Малайскую Федэрацыю і Інданезію.

Двойчы, у 1952 і 1957 гадах пераабіраўся на пасаду прэзідэнта калегіяй выбаршчыкаў. У 1962 годзе падаў у адстаўку, а ў наступным годзе памёр.

Зноскі

  1. а б Rajendra Prasad // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Rajendra Prasad // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Прасад Раджендра // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.