Саюз камуністычных партый — Камуністычная партыя Савецкага Саюза

Саюз камуністычных партый — Камуністычная партыя Савецкага Саюза (СКП-КПСС) (руск.: Союз коммунистических партий — Коммунистическая партия Советского Союза) — міжнароднае аб’яднанне камуністычных партый на постсавецкай прасторы. СКП-КПСС была заснавана ў 1993 годзе і лічыць сябе прамой пераемніцай КПСС.

Саюз камуністычных партый — Камуністычная партыя Савецкага Саюза
руск.: Союз коммунистических партий — Коммунистическая партия Советского Союза
Выява лагатыпа
Лідар Генадзь Зюганаў
Заснавальнік Алег Шэнін
Дата заснавання 1993
Штаб-кватэра Масква
Ідэалогія Марксізм-ленінізм
Камунізм
Інтэрнацыянал
Сайт skpkpss.ru

Склад СКП—КПСС правіць

У склад СКП-КПСС уваходзяць 18 партый з дзяржаў постсавецкай прасторы, у тым ліку і з часткова прызнаных дзяржаў[1]:

Дзяржава Назва Статус
  Расія Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі Прадстаўлена ў Дзяржаўнай думе РФ
  Украіна Камуністычная партыя Украіны З 2022 года дзейнасць забаронена
  Беларусь Камуністычная партыя Беларусі Прадстаўлена ў Нацыянальным сходзе РБ
  Малдова Партыя камуністаў Рэспублікі Малдова Прадстаўлена ў Парламенце Малдовы
  Паўднёвая Асеція Камуністычная партыя Рэспублікі Паўднёвая Асеція Прадстаўлена ў Парламенце Паўднёвай Асеціі
  Абхазія Камуністычная партыя Абхазіі Не прадстаўлена ў органах заканадаўчай улады
  Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка Прыднястроўская камуністычная партыя Не прадстаўлена ў органах заканадаўчай улады
  Кыргызстан Партыя камуністаў Кыргызстана Прадстаўлена ў Парламенце Кыргызстана
  Арменія Камуністычная партыя Арменіі Не прадстаўлена ў органах заканадаўчай улады
  Азербайджан Камуністычная партыя Азербайджана Не прадстаўлена ў органах заканадаўчай улады
  Грузія Адзіная Камуністычная партыя Грузіі Не прадстаўлена ў органах заканадаўчай улады
  Казахстан Камуністычная партыя Казахстана З 2015 года пазбаўлена рэгістрацыі
  Узбекістан Камуністычная партыя Узбекістана З 1994 года дзейнасць забаронена
  Туркменістан Камуністычная партыя Туркменістана Незарэгістраваная палітычная партыя
  Таджыкістан Камуністычная партыя Таджыкістана Прадстаўлена ў Вышэйшым сходзе Таджыкістана
  Латвія Камуністычная партыя Латвіі З 1991 года дзейнасць забаронена
  Літва Камуністычная партыя Літвы З 1991 года дзейнасць забаронена
  Эстонія Камуністычная партыя Эстоніі З 1991 года дзейнасць забаронена

Таксама прысутнічаюць тры партыі-назіральнікі[1]

Дзяржава Назва Статус
  Казахстан Народная партыя Казахстана Прадстаўлена ў Парламенце Казахстана
  ДНР Камуністычная партыя Данецкай Народнай Рэспублікі Не прадстаўлена ў органах заканадаўчай улады
  ЛНР Саюз камуністаў Луганшчыны Не прадстаўлена ў органах заканадаўчай улады

Зноскі

Спасылкі правіць