Свярдлова (Віцебскі раён)

вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Свярдло́ва[1] (трансліт.: Sviardlova, руск.: Свердлово) (да 30 ліпеня 1964 года Пупіхава, Папіхо́ва[2]) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Ноўкінскага сельсавета. За 14 км на поўдзень ад Віцебска, 6 км ад чыгуначнай станцыі Замасточча на лініі Віцебск — Орша.

Вёска
Свярдлова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Папіхова
Насельніцтва
  • 5 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212870171
Свярдлова на карце Беларусі ±
Свярдлова (Віцебскі раён) (Беларусь)
Свярдлова (Віцебскі раён)
Свярдлова (Віцебскі раён) (Віцебская вобласць)
Свярдлова (Віцебскі раён)

Гісторыя

правіць

У 18 стагоддзі вёска Папіхова ў складзе маёнтка Гародня. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў. У 1775 годзе вёска, 1 дым, 7 сялянскіх душ, ва ўладанні Феафіла Магучага. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губернях. У 19 стагоддзі засценак Пупіхова ў Шчэрбінскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе ў засценку 2 двары, 22 жыхары, 85 дзесяцін зямлі. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР у Шумнянскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года акупіравана нацысцкімі войскамі. З 16 ліпеня 1954 года вёска ў Русакоўскім, з 22 снежня 1960 года ў Ноўкінскім сельсаветах. У 1969 годзе ў складзе калгаса «Рудакова». З 2003 года ў складзе ААТ «Рудакова».

Насельніцтва

правіць
  • 14 двароў, 40 жыхароў (1969)
  • 4 гаспадаркі, 6 жыхароў (2018)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць