Рымскія ўзгоркі

(Пасля перасылкі з Сем пагоркаў Рыма)

Рымскія ўзгоркі — мясцовасць у Лацыі дзе ўзнік і пабудаваны Рым. У гістарычнай традыцыі, лічаць сем ўзгоркаў — Палацін, Эсквілін, Цэлій, Вімінал, Квірынал, Капітолій, Авенцін.

Карта старажытнага Рыма

Першыя сталыя паселішчы ў Лацыі з'явіліся ў кан. 2 тыс. да н.э. на купе Альбанскіх узгоркаў. Гэтыя ўзгоркі былі асяродкам распаўсюджвання ла́цінаў, а пазней, у 7 ст. да н.э. цэнтрам злучэння прымітыўных лацінскіх полісаў у г.зв. Альбанскі саюз.

Рымскія ўзгоркі правіць

Рымскія ўзгоркі былі заселеныя значна пазней за Альбанскія, яны знаходзяцца на адлегласці прыблізна 25 км ад мора на левым беразе Тыбру. Тымчасова, мясцовасць вакол была балоцістай, а некаторыя ўзгоркі мелі стромкія схілы, што рабіла іх прыдатнымі для арганізацыі абароны. У вусці Тыбру з марской вады здаўна здабывалі соль і па левым беразе ракі, углыб мацерыка, ішоў г.зв. Саляны шлях (Via salaria).

Палацін, або Roma quadrata правіць

Першым, у 109 ст. да н.э., лацінамі быў заселены Палацін. Гэта пацвярджаецца як антычнай традыцыяй, так і тапаграфічнымі ўмовамі — схілы Палаціна з трох бакоў вельмі стромкія, толькі ад паўночна-ўсходняга боку быў праход да вяршыні, але і яго было лёгка абараніць. Вяршыня Палаціна мела плошчу 6-8 га і была дастатковай для тымчасова даволі значнага паселішча. Палацін тымчасова акаляла балота, а паблізу яго быў брод праз Тыбр, пад узгоркам ішоў вышэйзгаданы Саляны шлях. Гэты, першы, этап у развіцці Рыму старажытнарымскія пісьменнікі звалі Roma quadrata (Квадратны Рым).

Знешнія ўзгоркі, або Septimontium правіць

Знешнія ўзгоркі — ўмоўная назва ўзгоркаў, якія акаляюць Палацін. Першым са знешніх узгоркаў, у кан. 9 ст. да н.э., быў заселены Эсквілін, на ім пасяліліся сабіны.

8 ст. да н.э. у развіцці Рыма — перыяд, які старажытнарымскія пісьменнікі назвалі Septimontium (Сямігор'е). Праўда, меліся на ўвазе не тыя ўзгоркі, якія зараз завуцца 7-ю рымскімі ўзгоркаў, а дзве верхавіны Палаціна — Палацый і Гермал, тры верхавіны Эсквіліна — Цыспій, Фагутал і Опій, седлавіна Велія, якая злучала Палацін з Эсквілінам, і ўзгорак Цэліё. Такім чынам, тымчасова былі заселеныя тры ўзгоркі — Палацін, Эсквілін і Цэліё.

У 7 ст. да н.э. Рым яшчэ болей пашырыўся да поўначы — былі заселеныя ўзгоркі Вімінал і Квірынал. Узгорак Капітолій быў заселены ў 6 ст. да н.э., а Авенцін толькі ў сяр. 5 ст. да н.э.

Іншыя рымскія ўзгоркі правіць

Апроч вышэйзгаданых, у Рыме, на правым беразе Тыбру, ёсць ўзгорак Янікул (вышыня 85 м), а на поўнач ад яго ўзгорак Ватыкан ці Ватыканскія горы (вышыня 146 м).

Рымскі Падол правіць

Узгоркі Палацін і Эсквілін злучаныя паміж сабою скалістай седлавінай Велія, іншыя ўзгоркі раздзеленая далінамі ў старажытнасці забалочаныя, а пазней асушаныя.

Так, паміж Палацінам і Капітоліям размешчаны даліны Велябр і Валовій рынак (forum Boarium). Паміж Палацінам, Капітоліям і Квірыналам — даліна Форум. Паміж Палацінам і Авенцінам — даліна Мурцыі, якая пазней навалася Вялікім цыркам (Circus Maximus). Паміж Эсквілінам, Віміналам і Квірыналам — даліны Аргілет і Субура. Паміж Цэліям і Авенцінам — Апіева дарога.

Літаратура правіць