Смарганец шарсцісты

Смарганец шарсцісты[3] (Holcus lanatus) — від кветкавых раслін роду Смарганец (Holcus) сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Тыпавы від роду.

Смарганец шарсцісты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Holcus lanatus L., Sp. Pl. 2: 1048 (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41773
NCBI  29679
EOL  1114971
GRIN  t:19209
IPNI  405034-1
TPL  kew-419046

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 80[3] см. Утварае дзярніну. Сцяблы прамастойныя, у вузлах і пад імі, а таксама лісце, апушаныя. Лісце простае, суцэльнае, лінейна-ланцэтнае, сядзячае, з завостранай верхавінкай і гладкім краем. Суквецце — мяцёлка даўжынёй каля 10 см. Асцюкі кароткія, кручкападобна сагнутыя. Плод — зярняўка.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расліна распаўсюджана ў Еўропе, умераных абласцях Азіі і Паўночнай Афрыкі, на Канарскіх астравах і востраве Мадэйра[4]. Натуралізавалася ў розных рэгіёнах свету[4]. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[5]. Расце на лугах, узлесках і палянах, аблогах, пустках, пашах і агародах, каля дарог.

Гаспадарчае значэнне правіць

Кармавая і газонная расліна. Вырошчваецца ў Чылі, Бутане, Аўстрыі, Аўстраліі, Бразіліі, Чылі[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  4. а б в Taxon: Holcus lanatus L. (англ.) // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)
  5. Бухарник шерстистый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць