Сона Ахундава-Гараева

Сона Іскандэр кызы Ахундава-Гараева (16 кастрычніка 1898, Баку — 19 кастрычніка 1971) — азербайджанская паэтка, адна з першых жанчын у Азербайджане, якія атрымалі вышэйшую адукацыю[1]. Маці кампазітара Кара Караева  (руск.) і ўрача Мурсала Гараева  (азерб.)[2].

Сона Ахундава-Гараева
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 16 кастрычніка 1898(1898-10-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 кастрычніка 1971(1971-10-19) (73 гады)
Грамадзянства
Бацька Isgandar bay Axundov[d]
Муж Abulfaz Garayev[d]
Дзеці Gara Garayev[d] і Mursal Garayev[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка

Ранняе жыццё і адукацыя правіць

Сона Іскандэр кызы Ахундава нарадзілася 16 кастрычніка 1898 года ў Баку. Яе бацькам быў Іскандэр Мірза Абдулгусейн бек аглу Ахундаў, выпускнік Кракаўскага Ягелонскага ўніверсітэта, а маці — Зулейха Байрамалібекава, адна з самых адукаваных і асвечаных жанчын свайго часу.

У 13 гадоў бацькі Ахундавай аддалі яе ў школу для дзяўчынак пры Бакінскім муніцыпалітэце[1]. Пасля заканчэння гэтай школы яна працягнула адукацыю ў Бакінскім філіяле школы Святой Ніны[3]. Пазней Ахундава вучылася грацьна фартэпіяна[1].

Ахундава выяўляла цікавасць да паэзіі яшчэ ў школе. Яна знайшла і прачытала вершы Мірзы Алекпера Сабіра  (руск.), а таксама цікавілася сатырычнымі вершамі, артыкуламі і карыкатурамі, апублікаванымі ў часопісе «Молла Насреддин»[1].

Сона Ахундава-Гараева памерла 19 кастрычніка 1971 года[4].

Праца правіць

Адзін з самых вядомых вершаў Ахундовой «Ватан» увайшоў у выдадзеную ў 1974 годзе кнігу «Ашугі і паэты Азербайджана»[5].

Рэцэнзіі на вершы Соны публікаваліся ў пачатку мінулага стагоддзя ў газетах «Sada» «Ishik», «Kaspi  (азерб.)» «Закавказская речь» і іншых[2]. Ахундава супрацоўнічала з першай жаночай газетай «Ishig» і рэгулярна публікавала там свае вершы[1].

Асабістае жыццё правіць

Ахундава выйшла замуж за вядомага ўрача, заслужанага дзеяча навукі Абульфаза Гараева  (руск.), у іх нарадзілася двое сыноў — Гара і Мурсал Гараевы[2]. Гара Гараев стаў сусветна вядомым кампазітарам, а Мурсал Гараеў — выбітным урачом[6].

Спадчына правіць

16 кастрычніка 2018 года Саюз пісьменнікаў Азербайджана прадставіў кнігу «Сона Ахундава-Гараева. Памятная кніга», прысвечаную 120-годдзю Ахундавай-Гараевай, у Доме-музеі Гараева[5]. Кніга напісана на трох мовах: азербайджанскай, англійскай і рускай[2].

Зноскі

  1. а б в г д Maarifçiliyə yol açan cəsur Sona xanım Axundova... (азерб.). Milli.Az (25 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2021.
  2. а б в г "Elə ailələr, elə sülalələr var ki..." Sona Axundova-Qarayeva - 120 - Səlim BABULLAOĞLU yazır. Edebiyyatqazeti.az. Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2021.
  3. Воспоминания: дочь Гара Гараева: "Таким способом папа мотивировал нас, заинтересовывал и настраивал" (руск.). Новая Эпоха.(недаступная спасылка)
  4. "Elə ailələr, elə sülalələr var ki...". www.anl.az (13 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2020.
  5. а б İlk maarifçi qadınlarımızdan Sona Axundova-Qarayevaya həsr olunan kitabın təqdimatı keçirildi - Xəbərlər. Azərbaycan Respublikası Mədəniyyət Nazirliyi (16 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2020.
  6. Подводим итоги. О самых важных событиях в юбилейном году Гара Гараева - ФОТО. Day.Az. Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2021.