Сон (род раслін)
Сон[3][4] (Pulsatílla) — род кветкавых раслін сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae). Налічвае больш за 35 відаў, пашыраных ва ўмераных раёнах Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі паводле базы даных «Растения Беларуси» 2 віды: сон лугавы, або чарнеючы (Pulsatilla pratensis) і сон шыракалісты (Pulsatilla patens), а таксама іх агульны гібрыд Pulsatilla × wolfgangiana[5], але трэба ўлічваць, што паводле сучасных уяўленняў пра сістэматыку прадстаўнікоў роду, вялікую колькасць відаў, што раней уключалі ў род Сон, цяпер адносяць да роду кураслеп (Anemone), у тым ліку і вышэй згаданыя віды[6].
Сон | |||||||||||||||||
Сон лугавы | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Pulsatilla Mill. | |||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне правіць
Род уключае ў сябе травяністыя шматгадовыя расліны з доўгім карэнішчам і стромкім сцяблом. Вышыня раслін — ад 5 да 40 см. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, на доўгіх чаранках. Кветкі буйныя, адзіночныя. Колер кветак звычайна фіялетавы. Плод — арэшак.
Сцябло, лісце і пялёсткі кветак звонку маюць драбнюткія валаскі.
Віды правіць
Многія віды, якія раней уключаліся ў род Сон, цяпер уключаюцца ў род кураслеп (Anemone). Марфалагічна сны выразна адрозніваюцца ад кураслепу наяўнасцю доўга апушаных песцікаў на плодзе пры плоданашэнні. Пры ўключэнні ў род Кураслеп таксанамічна правільнай назвай будзе Anemone sect. Pulsatilla (Mill.) DC., 1817. При вылучэнні асобнага роду ў яго ўключаецца ад 17[6] да 33 відаў[7].
Віды роду, якія ўключаюца паводле базы даных The plant list[6]:
- Pulsatilla ajanensis
- Pulsatilla albana
- Pulsatilla ambigua
- Pulsatilla armena
- Pulsatilla campanella
- Pulsatilla cernua
- Pulsatilla dahurica
- Pulsatilla grandis
- Pulsatilla kostyczewii
- Pulsatilla millefolium
- Pulsatilla nigricans
- Pulsatilla sukaczevii
- Pulsatilla tenuiloba
- Pulsatilla turczaninovii
- Pulsatilla violacea
- Pulsatilla wallichiana
- Pulsatilla × wolfgangiana
Значэнне і выкарыстанне правіць
Лекавыя і дэкаратыўныя расліны. Ядавітыя расліны.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 106. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ База Растения Беларуси
- ↑ а б в База даных The plant list
- ↑ Wang Wencai; Bruce Bartholomew. Pulsatilla // Flora of China. — 2001. — Vol. 6. — P. 329—333.
Літаратура правіць
- Скуратовіч А. М. Сон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 82. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі правіць
- Прострел (Pulsatilla) (руск.)
- Прострел: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)