Спя́гліца, Спяглянка — рака ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці і Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Нарач (басейн Віліі).

Спягліца
Спягліца перад вусцем
Спягліца перад вусцем
Характарыстыка
Даўжыня 18 км
Басейн 157 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 54°40′30″ пн. ш. 26°33′54″ у. д.HGЯO
Вусце Нарач
 • Каардынаты 54°34′06″ пн. ш. 26°42′42″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,7 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Нарач → Вілія → Нёман → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіёны Гродзенская вобласць, Мінская вобласць
Раёны Смаргонскі раён, Вілейскі раён
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва правіць

Назва Спягла, ад якой цяперашняе «Спягліца», балцкага паходжання. Адпачатная балцкая форма — *Spenglà[1].

Рака выцякае з Вішнеўскага возера (ад назвы вёскі Вішнева) і цячэ ў раку Нарач (Нарачанка, Нароча).

Поўны адпаведнік — назва літоўскага возера Spenglà на Аўкштойцкім Паазер’і[2].

Каля возера Spengla — азёры Nar-akys і Blendà. Гэтыя дзве назвы адпавядаюць назвам азёраў Нарач і Бляда (цяпер Белае) недалёка ад Спягліцы. Найімаверней, Вішнеўскае возера, назва якога пазнейшая, раней называлася «Спягла» (< Spengla).

Літоўскія азёры Spengla і Blenda ў пасляледавіковы час былі краямі расцягнутага цяпер у некалькі бакоў возера Asvejà «Кабылле (возера)» (роднасна назве возера Асвея). Калі літоўская Асвяя́ сушэла і яе канцавіны рабіліся самастойнымі азёрамі, яны набывалі адпаведныя назвы. Spengla — ад spangti «слепнуць; пачаць горш бачыць», Blenda — ад blandas «пахмурнасць; зацямненне (вачэй ці розуму)», blęsti (blendė) «замешваць; муціць; пахмурнець». Іх назвы былі матываваныя змяншэннем памеру возера (азёрнае «вока» зарастала, «слепла»).

Балцкія назвы размешчаных побач ледавіковых азёраў Нарач, Бляда, *Спягла (> р. Спягліца) таксама сягаюць часоў пасляледавікоўя, адлюстроўваючы працэс утварэння драбнейшых азёраў з буйнейшых пасляледавіковых вадаёмаў.

Назва *Spengla ўтвораная з дапамогай пашыральніка -l-, які таксама ў назвах Іслач (< Is-l-, ak-), Несла.

Значэнне назвы *Спягла можна напрамую перадаць як «Сляпое (возера)».

Гідраграфія правіць

 
Спягліца ў Папоўцах
 
Спягліца і Нарачанка

Даўжыня ракі 18 км, з іх 16,5 км на тэрыторыі Смаргонскага раёна. Плошча вадазбору 157 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 м/км. Выток знаходзіцца ў Смаргонскім раёне, за 2 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Свяцілавічы, упадае ў раку Нарач на ўсход ад вёскі Папоўцы Вілейскага раёна. Рэчышча Спягліцы каналізаванае ў верхнім цячэнні. Вадазбор у межах Нарачана-Вілейскай нізіны. Асноўны прыток — рака Зуста (справа).

Заўвагі правіць

  1. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vilnius, 1961. C. 540.
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 311.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць