Спіс лаўрэатаў прэміі па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Нобелеўская прэмія па эканоміцы, афіцыйна Прэмія Шведскага дзяржаўнага банка па эканамічных навуках памяці Альфрэда Нобеля (шведск.: Sveriges Riksbanks pris i ekonomisk vetenskap till Alfred Nobels minne), заснаваная Банкам Швецыі ў памяць Альфрэда Нобеля ў 1968 годзе з нагоды 300-годдзя банка і ўручаецца за дасягненні ў эканамічных навуках[1]. Першая прэмія была прысуджана ў 1969 годзе Рагнару Фрышу і Яну Тынбергену[2].

Абвешчанне лаўрэата Нобелеўскай прэміі па эканоміцы 2008 года.

Штогод у кастрычніку Шведская каралеўская акадэмія навук аб’яўляе імя лаўрэата прэміі, папярэдне выбраўшы яго з кандыдатур, пададзеных Камітэтам прысуджэння прэміі па эканоміцы памяці Альфрэда Нобеля[3]. Узнагароджанне лаўрэата прэміі праходзіць разам з лаўрэатамі ў іншых галінах у гадавіну смерці Альфрэда Нобеля 10 снежня[4]. Кожнаму лаўрэату ўручаецца медаль, дыплом і грашовая ўзнагарода.

Лаўрэаты правіць

1969—19701971—19801981—19901991—20002001—20102011—20202021—…


1969—1970 правіць

Год Партрэт Імя Краіна Абгрунтаванне #
1969   Рагнар Фрыш
(1895—1973)
  Нарвегія За распрацоўку і прымяненне дынамічных мадэляў для аналізу эканамічных працэсаў
[2]
  Ян Тынберген
(1903—1994)
  ЗША
1970   Пол Энтані Самуэльсан
(1915—2009)
  ЗША За навуковую працу, дзякуючы якой распрацоўваў статычную і дынамічную эканамічную тэорыю і актыўна спрыяў павышэнню ўзроўню аналізу ў эканамічнай навуцы
[5]

1971—1980 правіць

Год Партрэт Імя Краіна Абгрунтаванне #
1971   Сайман Кузнец
(1901—1985)
  ЗША За эмпірычна абгрунтаваную інтэрпрэтацыю эканамічнага росту, якая прывяла да новага і паглыбленага разумення эканамічнай і сацыяльнай структуры, а таксама працэсу развіцця
[6]
1972   Джон Хікс
(1904—1989)
  Вялікабрытанія За наватарскі ўнёсак у тэорыю агульнай эканамічнай раўнавагі і тэорыю дабрабыту
[7]
  Кенет Эроў
(1921—2017)
  ЗША
1973   Васіль Лявонцьеў
(1905—1999)
  ЗША За развіццё метаду «выдаткі — выпуск» і за яго прымяненне да важных эканамічных праблем
[8]
1974   Гунар Мюрдаль
(1898—1987)
  Швецыя За асноватворныя працы па тэорыі грошай і эканамічных ваганняў і глыбокі аналіз узаемазалежнасці эканамічных, сацыяльных і інстытуцыйных з’яў
[9]
  Фрыдрых фон Хаек
(1899—1992)
  Аўстрыя
1975   Леанід Кантаровіч
(1912—1986)
  СССР За ўнёсак у тэорыю аптымальнага размеркавання рэсурсаў
[10]
  Цьялінг Купманс
(1910—1985)
  ЗША
1976   Мілтан Фрыдман
(1912—2006)
  ЗША За дасягненні ў галіне аналізу спажывання, гісторыі грашовага абарачэння і распрацоўкі манетарнай тэорыі, а таксама за практычны паказ складанасці палітыкі эканамічнай стабілізацыі
[11]
1977   Джэймс Мід
(1907—1995)
  Вялікабрытанія За першапраходніцкі ўнёсак у тэорыю міжнароднага гандлю і міжнароднага руху капіталу
[12]
  Бертыль Олін
(1899—1979)
  Швецыя
1978   Герберт Сайман
(1916—2001)
  ЗША За наватарскія даследаванні працэсу прыняцця рашэнняў у рамках эканамічных арганізацый
[13]
1979   Тэадор Шульц
(1902—1998)
  ЗША За наватарскія даследаванні эканамічнага развіцця з асаблівай увагай да праблем краін у стадыі развіцця
[14]
  Артур Льюіс
(1915—1991)
 Сент-Люсія,   Вялікабрытанія
1980
 
Лоўрэнс Клейн
(1916—2001)
  ЗША За стварэнне эканамічных мадэляў і іх прымяненне да аналізу ваганняў эканомікі і эканамічнай палітыкі
[15]

1981—1990 правіць

Год Партрэт Імя Краіна Абгрунтаванне #
1981   Джэймс Тобін
(1920—2013)
  ЗША За аналіз стану фінансавых рынкаў і іх уплыву на палітыку прыняцця рашэнняў у галіне выдаткаў, на становішча з беспрацоўем, вытворчасцю і цэнамі
[16]
1982
 
Джордж Стыглер
(1911—1991)
  ЗША За наватарскія даследаванні прамысловых структур, функцыянавання рынкаў, прычын і вынікаў дзяржаўнага рэгулявання
[17]
1983   Жэрар Дэбро
(1921—2004)
  ЗША За новыя метады аналізу ў эканамічнай тэорыі і кардынальны перагляд тэорыі агульнай раўнавагі
[18]
1984
 
Рычард Стоўн
(1913—1991)
  Вялікабрытанія За фундаментальны ўнёсак у развіццё сістэм нацыянальных рахункаў і, адпаведна, значнае паляпшэнне асноў для эмпірычнага эканамічнага аналізу
[19]
1985   Франка Мадыльяні
(1918—2003)
  Італія За наватарскі аналіз зберажэнняў і фінансавых рынкаў
[20]
1986   Джэймс Б’юкенен
(1919—2013)
  ЗША За даследаванне дамоўных і канстытуцыйных асноў тэорыі прыняцця эканамічных і палітычных рашэнняў
[21]
1987   Роберт Салоў
(нар. 1924)
  ЗША За ўнёсак у тэорыю эканамічнага росту
[22]
1988   Марыс Але
(1911—2010)
  Францыя За наватарскі ўнёсак у тэорыю рынкаў і эфектыўнага выкарыстання рэсурсаў
[23]
1989   Тругвэ Хаавельма
(1911—1999)
  Нарвегія За тлумачэнне асноў тэорыі імавернасцяў, якое заклала асновы эканаметрыкі, і даследаванні адначасовых эканамічных структур
[24]
1990
 
Гары Марковіц
(нар. 1927)
  ЗША За наватарскую працу ў галіне тэорыі фінансавай эканомікі
[25]
 
Мертан Мілер
(1921—2017)
  ЗША
  Уільям Шарп
(нар. 1934)
  ЗША

1991—2000 правіць

Год Партрэт Імя Краіна Абгрунтаванне #
1991   Рональд Коўз
(1910—2013)
  Вялікабрытанія За адкрыццё і ілюстрацыю важнасці трансакцыйных выдаткаў і праў уласнасці для інстытуцыйных структур і функцыянавання эканомікі
[26]
1992   Гэры Бекер
(1930—2014)
  ЗША За пашырэнне сферы мікраэканамічнага аналізу на шырокі спектр чалавечых паводзін і ўзаемадзеяння паміж людзьмі
[27]
1993   Роберт Фогель
(1926—2013)
  ЗША За новае даследаванне эканамічнай гісторыі з дапамогай эканамічнай тэорыі і колькасных метадаў для тлумачэння эканамічных і інстытуцыйных змен
[28]
  Дуглас Норт
(1920—2015)
  ЗША
1994   Джон Харсаньі
(1920—2000)
  ЗША За аналіз раўнавагі ў тэорыі некааператыўных гульняў
[29]
  Джон Нэш
(1928—2015)
  ЗША
  Райнхард Зелтэн
(1930—2016)
  Германія
1995
 
Роберт Лукас
(нар. 1937)
  ЗША За развіццё і ўжыванне гіпотэзы рацыянальных чаканняў, трансфармацыю макраэканамічнага аналізу і паглыбленне разумення эканамічнай палітыкі
[30]
1996   Джэймс Мірліс
(1936—2018)
  Вялікабрытанія За фундаментальны ўнёсак у эканамічную тэорыю стымулаў і асіметрычнай інфармацыі
[31]
 
Уільям Вікры
(1914—1996)
  ЗША
1997   Роберт Мертан
(нар. 1944)
  ЗША За новы метад ацэнкі вытворных фінансавых інструментаў
[32]
  Майран Шоулз
(нар. 1941)
  Канада
1998   Амарція Сен
(нар. 1933)
  Індыя За ўнёсак у эканоміку дабрабыту
[33]
1999   Роберт Мандэл
(1932—2021)
  Канада За аналіз манетарнай і фіскальнай палітыкі пры розных абменных курсах і за аналіз аптымальных валютных зон
[34]
2000   Джэймс Хекман
(нар. 1944)
  ЗША За развіццё тэорыі і метадаў аналізу дыскрэтнага выбару
[35]
  Дэніел Мак-Фадэн
(нар. 1937)
  ЗША

2001—2010 правіць

Год Партрэт Імя Краіна Абгрунтаванне #
2001   Джордж Акерлоф
(нар. 1940)
  ЗША За аналіз рынкаў з асіметрычнай інфармацыяй
[36]
  Майкл Спенс
(нар. 1943)
  ЗША
  Джозеф Стыгліц
(нар. 1943)
  ЗША
2002   Даніэль Канеман
(нар. 1934)
  Ізраіль,   ЗША За інтэграцыю ідэй псіхалагічных даследаванняў у эканамічную навуку, асабліва ў дачыненні да чалавечага меркавання і прыняцця рашэнняў ва ўмовах нявызначанасці
[37]
  Вернан Сміт
(нар. 1927)
  ЗША За стварэнне лабараторных эксперыментаў у якасці інструмента эмпірычнага эканамічнага аналізу, асабліва ў вывучэнні альтэрнатыўных рынкавых механізмаў
2003   Роберт Інгл
(нар. 1942)
  ЗША За метады аналізу часавых шэрагаў з цыклічнымі трэндамі (Аўтарэгрэсіўная ўмоўная гетэраскедастычнасць)
[38]
  Клайв Грэнджэр
(1934—2009)
  Вялікабрытанія За метады аналізу эканамічных часовых шэрагаў з агульнымі тэндэнцыямі (каінтэграцыя)
2004   Фін Кідланд
(нар. 1943)
  Нарвегія За ўнёсак у вывучэнне ўплыву фактару часу на эканамічную палітыку і за даследаванні рухаючых сіл дзелавых цыклаў
[39]
  Эдвард Прэскат
(нар. 1940)
  ЗША
2005   Роберт Аўман
(нар. 1930)
  Ізраіль,   ЗША За паглыбленне нашага разумення сутнасці канфлікту і супрацы шляхам аналізу тэорыі гульняў
[40]
  Томас Шэлінг
(1921—2016)
  ЗША
2006   Эдмунд Фелпс
(нар. 1933)
  ЗША За аналіз міжчасавага абмену ў макраэканамічнай палітыцы
[41]
2007   Леанід Гурвіч
(1917—2008)
  ЗША За стварэнне асноў тэорыі аптымальных механізмаў
[42]
  Эрык Мэскін
(нар. 1950)
  ЗША
  Роджэр Маерсан
(нар. 1951)
  ЗША
2008   Пол Кругман
(нар. 1953)
  ЗША За аналіз структуры гандлю і размяшчэння эканамічнай актыўнасці
[43]
2009   Элінар Острам
(1933—2012)
  ЗША За аналіз эканамічнага кіравання, асабліва асноў
[44]
  Олівер Уільямсан
(1932—2020)
  ЗША За аналіз эканамічнага кіравання, асабліва межаў фірмы
2010   Пітэр Дайманд
(нар. 1940)
  ЗША За даследаванні рынкаў з мадэлямі пошуку
[45]
  Дэйл Мортэнсен
(1939—2014)
  ЗША
  Крыстафер Пісарыдэс
(нар. 1948)
  Вялікабрытанія,   Кіпр

2011—2020 правіць

Год Партрэт Імя Краіна Абгрунтаванне #
2011   Томас Сарджэнт
(нар. 1943)
  ЗША За эмпірычныя даследаванні прычынна-выніковых сувязяў у макраэканоміцы
[46]
  Крыстафер Сімс
(нар. 1942)
  ЗША
2012   Лойд Шэплі
(1923—2016)
  ЗША За тэорыю стабільнага размеркавання і практыкі ўстройства рынкаў
[47]
  Элвін Рот
(нар. 1951)
  ЗША
2013   Юджын Фама
(нар. 1939)
  ЗША За эмпірычны аналіз змены цаны актываў
[48]
  Ларс Пітэр Хансен
(нар. 1952)
  ЗША
  Роберт Шылер
(нар. 1946)
  ЗША
2014   Жан Ціроль
(нар. 1953)
  Францыя За аналіз рынкавай улады і яе рэгулявання
[49]
2015   Энгус Дзітан
(нар. 1945)
  Вялікабрытанія,   ЗША За аналіз праблем спажывання, беднаты і сацыяльнага забеспячэння
[50]
2016   Олівер Харт
(нар. 1948)
  Вялікабрытанія,   ЗША За ўнёсак у развіццё тэорыі кантрактаў
[51]
  Бенгт Хольмстрэм
(нар. 1949)
  Фінляндыя
2017   Рычард Тэйлер
(нар. 1945)
  ЗША За ўнёсак у паводзінную эканоміку
[52]
2018   Уільям Нордхаўс
(нар. 1941)
  ЗША За інтэграцыю змены клімату ў доўгатэрміновы макраэканамічны аналіз
[53]
  Пол Ромер
(нар. 1955)
  ЗША За інтэграцыю тэхналагічных інавацый у доўгатэрміновы макраэканамічны аналіз
2019   Абхіджыт Банерджы
(нар. 1961)
  ЗША За эксперыментальны падыход да барацьбы з глабальнай беднасцю
[54]
  Эстэр Дзюфло
(нар. 1972)
  ЗША,   Францыя
  Майкл Крэмер
(нар. 1964)
  ЗША
2020   Пол Мілграм
(нар. 1948)
  ЗША За ўдасканаленне тэорыі аўкцыёнаў і вынаходства іх новых фарматаў
[55]
 
Роберт Уілсан
(нар. 1937)
  ЗША

2021—… правіць

Год Партрэт Імя Краіна Абгрунтаванне #
2021   Дэвід Кард
(нар. 1956)
  ЗША,   Канада За эмпірычны ўклад у эканоміку працы
[56]
  Джошуа Ангрыст
(нар. 1960)
  ЗША,   Ізраіль За метадалагічны ўклад у аналіз прычынна-выніковых сувязяў
  Гвіда Імбенс
(нар. 1963)
  ЗША,   Нідэрланды
2022   Бэн Бернанке
(нар. 1953)
  ЗША За даследаванні банкаў і фінансавых крызісаў
[57]
 
Дуглас Дайманд
(нар. 1953)
  ЗША
 
Філіп Дзібвіг
(нар. 1955)
  ЗША
2023   Клаўдзія Голдзін
(нар. 1946)
  ЗША За тое, што палепшылі наша разуменне вынікаў жаночага рынку працы
[58]

Зноскі

  1. Nomination and Selection of the Laureates in Economics. Nobel Foundation. Праверана 23 снежня 2021.
  2. а б Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1969 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  3. Намінацыя і выбар лаўрэатаў прэміі па эканамічных навуках. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 11 кастрычніка 2012. (англ.)
  4. Нобелеўская прэмія. Nobelprize.org. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2013. Праверана 11 кастрычніка 2012. (англ.)
  5. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1970 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  6. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1971 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  7. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1972 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  8. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1973 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  9. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1974 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  10. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1975 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  11. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1976 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  12. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1977 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  13. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1978 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  14. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1979 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  15. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1980 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  16. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1981 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  17. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1982 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  18. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1983 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  19. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1984 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  20. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1985 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  21. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1986 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  22. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1987 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  23. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1988 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  24. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1989 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  25. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1990 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  26. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1991 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  27. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1992 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  28. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1993 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  29. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1994 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  30. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1995 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  31. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1996 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  32. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1997 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  33. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1998 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  34. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1999 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  35. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2000 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  36. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2001 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  37. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2002 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  38. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2003 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  39. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2004 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  40. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2005 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  41. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2006 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  42. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2007 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  43. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2008 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  44. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2009 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  45. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2010 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  46. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2011 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  47. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2012 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  48. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2013 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  49. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2014 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  50. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2015 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  51. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2016 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  52. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2017 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  53. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2018 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  54. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2019 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  55. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2020 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  56. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2021 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  57. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2022 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.
  58. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 2023 года. nobleprize.org. The Official Web Site of the Nobel Prize.

Спасылкі правіць