Старасцень прыручайны

Старасцень прыручайны (Tephroseris crispa)[3] — від раслін роду Tephroseris сямейства Астравыя (Asteraceae). Раней адносіўся да роду Старасцень (Senecio).

Старасцень прыручайны

Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tephroseris crispa (Jacq.) Rchb.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  462579
EOL  5104957
IPNI  255215-1
TPL  gcc-92749

Апісанне правіць

Шматгадовая травяністая расліна з прамым баразнаватым, у верхняй частцы крыху галінастым, у ніжняй частцы нярэдка пурпуровым сцяблом вышынёй 20-60 см і кароткім тоўстым карэнішчам. Прыкаранёвае лісце ў разетцы, лапатчастае, на верхавінцы тупое, па краях востразубчастае, на доўгіх, часам у 2-3 разы даўжэйшых за пласцінку, крылатых чаранках. Ніжняе сцябловае лісце на больш кароткіх чаранках, чым прыкаранёвае, верхняе — сядзячае, ланцэтападобнае, або вузкаяйкападобнае. Ліставыя пласцінкі зверху цёмна-зялёныя, знізу больш бледныя і каротка апушаныя. Абгортка аднарадная, злёгку апушаная. Язычковыя кветкі аранжава-жоўтыя. Кошыкі каля асновы са шматлікімі лінейна-ланцэтападобнымі прыкветнікамі і сабраны ў канцавое парасонападобнае суквецце з 4-15 промнямі. Плод — голая, карычневая, лінейна-падоўжная рабрыстая сямянка.

Распаўсюджанне правіць

Пашырэнне: горныя раёны Сярэдняй і Усходняй Еўропы. У Беларусі від знаходзіцца ў ізаляваным лакалітэце на значнай адлегласці ад ўсходняй мяжы арэала. Знойдзены ў 1977 годзе у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці[3]. Месцы росту: сырыя мшыстыя, парослыя хмызняком лугавіны з блізкім узроўнем грунтавых вод.

Ахова правіць

Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 1-га і 2-га выданняў (1981, 1993)[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в Старасцень прыручайны Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)

Спасылкі правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
 I катэгорыя (CR)