Старшыня Еўрапейскага парламента

Старшыня Еўрапейскага парламента — чыноўнік, які ажыццяўляе кантроль над дэбатамі і дзеяннямі Еўрапейскага парламента. Ён таксама прадстаўляе парламент як у самім Еўрапейскім саюзе, так і па-за яго межамі. Для набыцця моцы большасці законаў ЕС і бюджэту садружнасці патрабуецца подпіс Старшыні.

Старшыня Еўрапейскага парламента
Эмблема Еўрапейскага парламента
Эмблема Еўрапейскага парламента

Пасаду займае
Раберта Мецола
з 18 студзеня 2022
Узначальвае Еўрапейскі парламент
Афіцыйная рэзідэнцыя Страсбур
Прызначаецца Еўрапейскім парламентам
Тэрмін паўнамоцтваў 2,5 гады
Пасада з’явілася 1952 ці 1958[1]
Першы на пасадзе Поль-Анры Спаак ці Рабер Шуман[1]
Сайт europarl.europa.eu/president

Старшыня выбіраецца на тэрмін у два з паловай гады. З 1952 па 2012 год змянілася 29 старшыняў, з іх дванаццаць былі абраны пасля першых выбараў у Еўрапарламент 1979 года. Большасць старшыняў паходзіць з краін — старых членаў Еўрасаюза. Двое былі жанчынамі. Са студзеня 2022 года старшынёй з’яўляецца Раберта Мецола.

Спіс старшыняў правіць

 
Колькі разоў станавіліся старшынямі прадстаўнікі гэтай дзяржавы
     Шэсць      Пяць      Тры      Два      Адзін      Ніводнага
На пасадзе Імя Партыя Фракцыя Краіна
Старшыні Агульнай асамблеі (1952—1958)
1952—1954 Поль-Анры Спаак BSP-PSB SOC (Фракцыя сацыялістаў)   Бельгія
1954[заўв 1] Альчыдэ дэ Гасперы DC CD (Хрысціянска-дэмакратычная фракцыя)   Італія
1954—1956 Джузэпэ Пела DC CD   Італія
1956—1958 Ганс Фурлер CDU CD   ФРГ
Старшыні Парламенцкай асамблеі (1958—1962)
1958—1960 Рабер Шуман MRP CD   Францыя
1960—1962 Ганс Фурлер CDU CD   ФРГ
Старшыні прызначанага парламента (1962—1979)
1962—1964 Гаэтана Марціна PLI LIB (Фракцыя лібералаў і саюзнікаў)   Італія
1964—1965 Жан Дзюўесар RW CD   Бельгія
1965—1966 Віктар Лееманс CVP CD   Бельгія
1966—1969 Ален Паэр MRP CD   Францыя
1969—1971 Марыа Шэльба DC CD   Італія
1971—1973 Вальтэр Берэндт SPD SOC   ФРГ
1973—1975 Карнеліс Беркхаўвер VVD LIB   Нідэрланды
1975—1977 Жорж Спенале SPD SOC   Францыя
1977—1979 Эміліа Каломба DC CD   Італія
Тэрмін Старшыні абіранага парламента (з 1979-га)
1 1979—1982 Сімона Вейль UDF ELDR (Еўрапейская партыя ліберальных дэмакратаў і рэфарматараў)   Францыя
1982—1984 Піт Данкерт PvdA PES (Партыя еўрапейскіх сацыялістаў)   Нідэрланды
2 1984—1987 П'ер Пфлімлен UDF/RPR EPP (Еўрапейская народная партыя)   Францыя
1987—1989 Чарлз Генры Пламб CP ED (Еўрапейскія дэмакраты)   Вялікабрытанія
3 1989—1992 Энрыке Барон Крэспа PSOE PES   Іспанія
1992—1994 Эган Клепш CDU EPP   Германія
4 1994—1997 Клаус Гэнш SPD PES   Германія
1997—1999 Хасэ Марыя Хіль-Раблес PP EPP   Іспанія
5 1999—2002 Ніколь Фантэн UMP EPP-ED (Еўрапейская народная партыя — Еўрапейскія дэмакраты)   Францыя
2002—2004 Пэт Кокс Незалежны ELDR   Ірландыя
6 2004—2007 Жазэп Барэль PSOE PES   Іспанія
2007—2009 Ганс-Герт Пётэрынг CDU EPP-ED   Германія
7 2009—2012 Ежы Бузек PO EPP   Польшча
2012—2014 Марцін Шульц SDP S&D (Прагрэсіўны альянс сацыялістаў і дэмакратаў)   Германія
8 2014—2017 Марцін Шульц SDP S&D   Германія
2017—2019 Антоніа Таяні FI EPP   Італія
9 2019—2022[заўв 2] Давід Сасолі PD S&D   Італія
з 2022 Раберта Мецола PN EPP   Мальта

Заўвагі правіць

  1. памёр 19 жніўня 1954
  2. памёр 11 студзеня 2022

Зноскі

  1. а б У 1952 годзе пачала працу Асамблея Еўрапейскага аб’яднання вугалю і сталі, якая з 1958 года стала называцца Парламентарным сходам.

Спасылкі правіць