Стары парк (Баранавічы)
Стары парк, або парк культуры і адпачынку імя 60-годдзя СССР — парк у горадзе Баранавічы Брэсцкай вобласці. Размешчаны непадалёку ад цэнтра горада, у раёне мясакансервавага камбіната[1], абмежаваны вуліцамі Камсамольскай, Кудрына, Міцкевіча, Калініна.
Стары парк? | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | парк |
Плошча | 5,5 га |
Размяшчэнне | |
53°07′30″ пн. ш. 25°59′54″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Вобласць | Брэсцкая вобласць |
У пачатку XX ст. тут размяшчаўся лесапарк з натуральным дрэвастоем. У працэсе забудовы горада частка лесапарку ўвайшла ў гарадскую мяжу і была захавана. Парк мае плошчу 5,5 га, складаецца з цэнтральнай алеі і некалькіх бакавых сцежак. У парку растуць сосны, елкі, бярозы, клёны, таполі і іншыя дрэвы мясцовых парод[1].
У парку няма гістарычных архітэктурных збудаванняў[1]. На рагу вуліц Камсамольскай і Кудрына знаходзіцца будынак радыёстанцыі 1930-х гг., які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі.
Зноскі
- ↑ а б в Стары парк // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — С. 61. — 336 с. — ISBN 985-6302-37-4.
Літаратура правіць
- Стары парк // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — С. 61. — 336 с. — ISBN 985-6302-37-4.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх