Стафілініды, стафіліны, каротканадкрылыя (Staphylinidae) — велізарнае па колькасці відаў сямейства цвердакрылых. Яны лёгка вызначаюцца па кароткім надкрылы.

Стафілініды
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Staphylinidae Lameere, 1900

Падсямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  113265
NCBI  29026
EOL  8620
FW  69284

Да сямейства адносяць 46 000 відаў (або 55 000 з улікам уключэння ў яго ў 2009 годзе сямейства Сцыдменіды). Гэтая група жукоў мае старажытнае паходжанне. Выкапнёвыя рэшткі датуюцца трыясавым (220 млн гадоў), мелавым і юрскім перыядам. Таксама знойдзены ў Балтыйскім бурштыне (алігацэн). Пашыраны паўсюдна, за выключэннем Антарктыды. На тэрыторыі Беларусі каля 700 відаў.

Стафілін валасаты (Emus hirtus) занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь (2-е выданне) і Чырвоную кнігу Украіны[1].

Апісанне правіць

Прадстаўнікі сямейства дасягаюць ад аднаго да 35 міліметраў у даўжыню, але большая іх частка не перавышае 8 мм. Адрозніваюцца кароткім надкрыллем і як правіла вузкім целам. Цела вузкае. Галава вялікая, з буйнымі сківіцамі. Вусікі пераважна складаюцца з 11 членікаў. Крылы часта даўжэйшыя за цела.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Красная книга Республики Беларусь(недаступная спасылка)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць