Стафілін валасаты

Стафілін валасаты (Emus hirtus) — насякомае атраду цвердакрылыя (Coleoptera), сямейства стафілініды (Staphylinidae).

Стафілін валасаты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Emus hirtus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1401317
EOL  3393569
Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
IV катэгорыя (NT) 

Апісанне правіць

Жук даўжынёй 18-28 мм. Верх чорны, ніз сіні або фіялетавы. Цела падоўжнае, надкрылы ўкарочаныя, прыкрываюць толькі два першыя тэргіты брушка. На галаве, пярэдняспінцы і задняй палове брушка залаціста-жоўтыя, на заднім краі пярэдняспінкі і пярэдняй палове брушка цёмныя валаскі, надкрылы з папярочнай перавяззю з шэра-жоўтых валаскоў. Ногі і вусікі чорныя.

Пашырэнне правіць

Арэал: Паўднёвая, Заходняя і Сярэдняя Еўропа на поўнач да Брытанскіх астравоў і Скандынавіі (Данія і паўднёвая Швецыя). Каўказ, Турцыя, Іран, Казахстан. У Беларусі знойдзены ў Бярэзінскім запаведніку, наваколлі Мінска, Лагойска, Петрыкава.

Жыве на лугах, узлесках, выганах. Сустракаецца пад экскрэментамі, падаллю, на выцякаючым соку дрэў (пераважна бяроз).

Літаратура правіць

Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5