Страбаскапічны эфект

Страбаскапі́чны эфе́кт[1] — зрокавая ілюзія, якая ўзнікае ў выпадках, калі назіранне якога-небудзь прадмета або карціны ажыццяўляецца не бесперапынна, а на працягу асобных перыядычна паслядоўных адзін за адным інтэрвалаў часу. У выніку з’ўляецца ілюзія нерухомасці або ўяўнага руху аб’екта назірання.

У залежнасці ад частаты ўспышкі святла элемент застаецца нерухомым або паварочваецца ў адваротным напрамку
Лямпа, у якой святлодыёды з пэўнай частатой асвятляюць паток вады, ствараючы ілюзію таго, што ён выгінаецца і падымаецца ўверх.

Стабаскапічны эфект апісаны ў 1829 годзе бельгійскім фізікам Жазефам Плато (фр.: (J. A. F. Plateau)[2].

Стабаскапічны эфект грунтуецца на інерцыі зроку — захаванні на кароткі час (да 0,1—0,2 секунды) у памяці ўспрынятага зрокавага вобраза.

Магчымы 2 тыпы страбаскапічнага эфекту.

  • 1-ы тып: калі частата ўспышак (момантаў назірання) не супадае з частатой ваганняў, то вагальнае цела ў момант наступнай успышкі апынецца ў іншым становішчы. З прычыны гэтага ствараецца ўражанне аб запаволеным руху.
  • 2-і тып: ілюзія нерухомасці (або запаволенага руху), якая ўзнікае, калі аб’ект назірання, які рухаецца перыядычна, займае папярэдняе становішча. Пры гэтым для ілюзіі поўнай нерухомасці неабходна, каб частата момантаў назірання супадала з частатой ваганняў аб’екта.

Страбаскапічны эфект выкарыстоўваецца ў страбаскапічных прыладах, кінематаграфіі, тэлебачанні. На яго аснове ствараюцца кантрольна-вымяральныя прылады (у тым ліку, у медыцыне[2]).

Ілюзія нерухомасці небяспечна з пункту гледжання аховы працы: пры асвятленні памяшкання люмінесцэнтнымі лямпамі магчыма ўражанне таго, што часткі абсталявання, якія імкліва верцяцца, застаюцца абсалютна нерухомымі[3][4].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. БелЭн 2002.
  2. а б Вялікая медыцынская энцыклапедыя 1985.
  3. Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
  4. Жукова Е. В. 2021.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць