Страбаскапічныя прылады

прылада, заснаваная на страбаскапічным эфекце

Страбаскапі́чныя прыла́ды[1] — дэманстрацыйныя ці кантрольна-вымяральныя прылады для назірання хуткіх перыядычных рухаў аб’ектаў.

Светлавы медыцынскі стымулятар Lichtreizgerät Strobotest II Typ STRO BN 940, Knott Elektronik München

Прынцып дзеяння страбаскапічных прылад грунтуецца на страбаскапічным эфекце. Прызначаны для назірання і вымярэння частаты ваганняў механічных і электронных сістэм, рэзанансу, колькасці абаротаў механізмаў, для вывучэння вібрацый розных целаў, візуальнага кантролю хутка вагаючыхся элементаў і інш. Дазваляюць праводзіць вымярэнні без механічнага кантакту.

Страбаскапічныя прылады падзяляюць на механічныя або оптыка-механічныя, электронна-аптычныя, электронныя і асцылаграфічныя і інш. Да механічных адносяцца прыборы з механічнымі абтураторамі (перарывальнікамі) святла ў выглядзе дыскаў або полых барабанаў са шчылінамі, праз якія назіраецца аб’ект. У электронна-аптычных прыладах перыядычнае перарыванне святла ажыццяўляецца электроннымі затворамі (напрыклад, заснаванымі на эфекце Кера), у электронных — імпульснымі крыніцамі святла, якія кіруюцца з дапамогай спецыяльных генератараў.

Пры даследаванні электронных працэсаў выкарыстоўваюцца страбаскапічныя асцылографы, страбаскапічныя гальванометры і інш. Існуюць страбаскапічныя прылады, якія працуюць не толькі ў бачным, але і ў іншых дыяпазонах электрамагнітнага выпраменьвання, напрыклад, рэнтгена-імпульсныя.

Існуюць страбаскапічныя прылады спецыяльнага прызначэння. Да іх можна аднесці аўтамабільны страбаскоп, прызначаны для рэгулявання вугла запальвання ў аўтамабільным рухавіку, прылады для медыцынскіх мэт (даследаванне руху галасавых звязак, работы клапанаў сэрца).

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць