Сухапутныя чарапахі

Сухапу́тныя чарапа́хі[1] (Testudinidae) — сямейства чарапах класа паўзуноў. Больш за 10 родаў, каля 40 відаў. Пашыраны ў Паўднёвая Еўропе, Азіі, Амерыцы, Афрыцы. 10 відаў і 13 падвідаў занесены ў Чырвоную кнігу МСАП.

Сухапутныя чарапахі

Geochelone sulcata
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Testudinidae Gray, 1825


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  173852
NCBI  8487
EOL  8132
FW  37739

Апісанне правіць

Даўжыня панцыра ад 10 см да 1 м і больш (слановыя чарапахі). Спінны шчыт панцыра нерухома злучаны з брушным; абодва ўкрыты тоўстымі буйнымі рагавымі шчыткамі, галава і ногі — дробнымі. Галава цалкам хаваецца пад панцыр. Заднія лапы тоўстыя. Пальцы зрослыя, іх кароткія кіпцюры свабодныя. Пераважна расліннаедныя. Адкладваюць да 30 яек. Працягласць жыцця да 100—150 гадоў.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць