Сцяпан Мікалаевіч Канашэнка

Сцяпан Мікалаевіч Канашэ́нка (1909, вёска Узніцы, Полацкі раён — 25 верасня 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Сцяпан Мікалаевіч Канашэнка
Дата нараджэння 1909(1909)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 верасня 1943(1943-09-25)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19421943
Званне старшына
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Біяграфія правіць

С. М. Канашэнка нарадзіўся ў вёсцы Узніцы (у сучасным Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). Скончыў пачатковую школу. Працаваў рахункаводам. У Чырвонай Арміі з 1942 г. Старшына роты 737-га стралковага палка 206-й стралковай дывізіі (47-я армія, Варонежскі фронт) С. М. Канашэнка вызначыўся ў баях за Днепр. 24.09.1943 г. у складзе групы разведчыкаў пераправіўся на правы бераг каля сяла Пекары Канеўскага раёна Чаркаскай вобласці і больш за суткі вёў баі з праціўнікам на захопленым плацдарме. Загінуў пры спробе перабрацца на левы бераг Дняпра з данясеннем. Пахаваны ў брацкай магіле каля сяла Пекары Канеўскага раёна Чаркаскай вобласці (Украіна). Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 03.06.1944 г. пасмяротна.

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Канашэнка Сцяпан Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — С. 573.
  • Конашенко Степан Николаевич // Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 5. Биографический справочник / Ред. колл.: П. У. Бровка и др.. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць