Сяргей Рыгоравіч Русак
Сяргей Русак (нар. 3 верасня 1993, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Слуцк».
Поўнае імя | Сяргей Рыгоравіч Русак | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
3 верасня 1993[1] (30 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 190 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 85 кг[2] | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Слуцк | |||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 8 | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера правіць
З 2010 года выступаў за дубль футбольнага клуба «Мінск». 23 чэрвеня 2012 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў асноўнай камандзе «Мінска», выйшаўшы на замену на 71-й хвіліне матча супраць «Шахцёра». Неўзабаве пасля дэбюта быў пераведзены ў фарм-клуб «Мінск-2», у якім правёў два з паловай года. З 2013 года разам з «Мінскам-2» гуляў у Першай лізе, здолеў замацавацца ў якасці аднаго з ключавых ігракоў каманды.
Па заканчэнні сезона 2014 «Мінск-2» спыніў існаванне, але Русак падоўжыў кантракт з «гараджанамі»[3] і быў пераведзены ў асноўную каманду, у складзе якой і пачаў сезон 2015. Стаў трывала з’яўляцца на полі ў Вышэйшай лізе, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. Першую палову сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад. У першай палове сезона 2017 з’яўляўся на полі нерэгулярна, але потым замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы мінчан.
У лютым 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[4], пасля чаго адправіўся на прагляд у «Гомель», аднак у выніку падпісаў кантракт з мінскім «Тарпеда»[5]. Здолеў замацавацца ў стартавым складзе каманды, у маі 2018 года не гуляў з-за траўмы.
У лютым 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў варонежскім «Факеле» і ў выніку падпісаў кантракт[6]. Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2018/19.
У верасні 2019 года далучыўся да літоўскай «Палангі», дзе гуляў да канца сезона, пасля якога клуб за ўдзел у дагаварных матчах быў адпраўлены ў трэці дывізіён. У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у «Віцебску», але беспаспяхова. У сакавіку 2020 года стаў іграком «Смалявічаў»[7], аднак рэдка з’яўляўся на полі, у тым ліку з-за траўм. У жніўні 2020 года пакінуў смалявіцкі клуб[8].
У верасні 2020 года перайшоў у «Слуцк»[9], дзе стаў гуляць у стартавым складзе. У снежні 2020 года пакінуў слуцкі клуб[10]. У пачатку 2021 года праходзіў прагляд у казахстанскім «Туране», а ў лютым далучыўся да бабруйскай «Белшыны», з якой у сакавіку падпісаў кантракт[11]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе бабруйскай каманды, дапамог ёй па выніках сезона 2021 вярнуцца ў Вышэйшую лігу.
У сакавіку 2022 года вярнуўся ў «Слуцк»[12]. У складзе каманды стаў пераважна выхадзіць на замену. У лютым 2023 года падоўжыў кантракт са слуцкім клубам[13]. У студзені 2024 года зноў падоўжыў пагадненне са «Слуцкам»[14].
Статыстыка выступленняў правіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2010 | дубль | Мінск | 10 | 1 | |
2011 | дубль | Мінск | 31 | 5 | |
2012 (1) | Д1 | Мінск | 1 | 0 | |
2012 (2) | Д3 | Мінск-2 | 17 | 2 | |
2013 | Д2 | Мінск-2 | 29 | 3 | |
2014 | Д2 | Мінск-2 | 28 | 2 | |
2015 | Д1 | Мінск | 15 | 1 | |
2016 | Д1 | Мінск | 10 | 0 | |
2017 | Д1 | Мінск | 22 | 1 | |
2018 | Д1 | Тарпеда | 22 | 2 | |
2018/19 (2) | Д2 | Факел | 8 | 0 | |
2019 (2) | Д1 | Паланга | 5 | 0 | |
2020 (1) | Д1 | Смалявічы | 4 | 0 | |
2020 (2) | Д1 | Слуцк | 5 | 0 | |
2021 | Д2 | Белшына | 20 | 5 | |
2022 | Д1 | Слуцк | 19 | 1 | |
2023 | Д1 | Слуцк | 21 | 1 |
Крыніцы правіць
- ↑ Sergey Rusak // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б http://sfc-slutsk.by/person/308
- ↑ Маевский и Русак продлили контракты с "Минском" (руск.). football.by (8 снежня 2014). Праверана 6 лютага 2024.
- ↑ Сергей Русак покинул "Минск" (руск.). football.by (13 лютага 2018). Праверана 6 лютага 2024.
- ↑ Русак сменил "Минск" на "Торпедо" (руск.). football.by (1 сакавіка 2018). Праверана 6 лютага 2024.
- ↑ Воронежский «Факел» пополнили семь новичков (руск.). kp.ru (23 лютага 2019). Праверана 6 лютага 2024.
- ↑ «Смолевичи» подписали контракт с Русаком (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Футбол. Сергей Русак расстался со "Смолевичами" (руск.)(недаступная спасылка — гісторыя ). pressball.by.
- ↑ Русак и Ращеня стали игроками "Слуцка" (руск.). football.by (17 верасня 2020). Праверана 6 лютага 2024.
- ↑ "Слуцк" расторг контракт с десятью футболистами (руск.). football.by (21 снежня 2020). Праверана 6 лютага 2024.
- ↑ Сергей Русак теперь игрок ФК "Белшина" (руск.). Афіцыйны сайт бабруйскай «Белшыны» (12 сакавіка 2021). Праверана 6 лютага 2024.
- ↑ Русак сменил "Белшину" на "Слуцк" (руск.). football.by (11 сакавіка 2022). Праверана 6 лютага 2024.
- ↑ Три игрока продлили контракты со "Слуцком" (руск.). football.by (23 лютага 2023). Праверана 6 лютага 2024.
- ↑ "Слуцк" продлил контракт с полузащитником на третий год (руск.). football.by (19 студзеня 2024). Праверана 6 лютага 2024.