Сярэдневерхненямецкая мова

Сярэдневерхненямецкая мова (СВН, ням.: Mittelhochdeutsch) — абазначэнне перыяду ў гісторыі нямецкай мовы прыкладна з 1050 па 1350 г. (некаторыя даследчыкі называюць канцом перыяду 1500 год)

Сярэдневерхненямецкая мова
Саманазва Diutsch, Tiutsch
Краіны паўднёвая Германія (на поўдзень ад Лініі Бенрата), частка Аўстрыі і Швейцарыі
Агульная колькасць носьбітаў
  • 0 чал.
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Германская галіна
Заходнегерманская група
Верхненямецкі кластар
Паўднёванямецкая мова
Пісьменнасць лацініца
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 срн 620
ISO 639-1
ISO 639-2 gmh
ISO 639-3 gmh
ISO 639-6 mdgr
IETF gmh
Glottolog midd1343
Вікіпедыя на гэтай мове
Старонка «Песні пра Нібелунгаў»
Канец другой і пачатак трэцяй авенцюры «Песні пра Нібелунгаў» (1330)

Сярэдневерхненямецкай мове папярэднічае старажытнаверхненямецкая мова (7501050). За сярэдневерхненямецкай мовай ідзе ранненоваверхненямецкая мова (рнвн). Сярэдневерхненямецкая — гэта перш за ўсё літаратурная мова; гутарковая мова гэтага перыяду практычна не зафіксавана ў пісьмовых крыніцах. Да самых вядомых літаратурных помнікаў адносяцца «Песня пра Нібелунгаў», «Парцыфаль» Вольфрама фон Эшэнбаха, «Трыстан» Готфрыда фон Штрасбурга, вершы Вальтэра фон дэр Фогельвайдэ ў жанры мінезанга (рыцарскай любоўнай паэзіі).

Ад старажытнаверхненямецкай мовы сярэдневерхненямецкая адрозніваецца перш за ўсё рэдукцыяй ненаціскных галосных як у сярэдзіне, так і на канцы слова. У сувязі з рэдукцыяй назіраецца пазіцыйнае выпадзенне галосных ці цэлых складаў. Ад новаверхненямецкай сярэдневерхненямецкая мова адрозніваецца вакалізмам (агаласоўкай) каранёвага склада; у сярэдневерхненямецкай праяўляюцца кароткія галосныя ў адкрытым ударным складзе, а ў рнвн яны дзякуючы падаўжэнню галоснага рэдукуюцца.

Сярэдневерхненямецкая не з'яўляецца адзінай нарматыўнай мовай Германіі таго часу. Яна ахоплівае дыялекты рэгіёнаў — сярэдненямецкіх (цюрынгскі, гесэнскі, рэйнска-франкскі) і верхненямецкіх (алеманскі, баварскі). Сярэдневерхненямецкая не была адзінай надрэгіянальнай мовай. Не існавала таксама адзінай арфаграфіі. Для выдання тэкстаў галоўных сярэдневерхненямецкіх вершаў, слоўнікаў і падручнікаў граматыкі выкарыстоўвалася «стандартызаваная сярэдневерхненямецкая мова», узнікненне якой шмат у чым звязана з імем Карла Лахмана. «Стандартызаваная верхненямецкая мова» — ідэальная форма сярэдневерхненямецкай мовы, якая перадае толькі малую частку тагачаснай моўнай рэчаіснасці.

Сістэма галосных сярэдневерхненямецкай мовы правіць

  • Кароткія галосныя: a, e, i, o, u, ä, ö, ü
  • Доўгія галосныя: â, ê, î, ô, û, æ, œ, iu (доўгае ü)
  • Дыфтонгі: ei, ie, ou, öu, uo, üe

Важна падкрэсліць, што ei вымаўляўся як e+i (не як ai у новаверхненямецкай, а як «ei» ці «ij» у нідэрландскай мове). ie — не як доўгае i, а як i+e.

Найбольш значныя змены пераходу ад свн і рнвн тычыліся сістэмы вакалізму:

  • пераход сярэдневерхненямецкіх доўгіх галосных /î, iu, û/ у дыфтонгі /ei, eu/äu, au/ (ранненоваверхненямецкае дыфтангаванне). Напрыклад, mîn > mein, vriunt > Freund, hûs > Haus
  • пераход сярэдневерхненямецкіх дыфтонгаў /ie, üe, uo/ у доўгія галосныя /i, ü, u/. (ранненоваверхненямецкае манафтангаванне) Напрыклад, liep > lieb, müede > müde, bruoder > Bruder
  • Сярэдневерхненямецкія дыфтонгі /ei, öu, ou/ станавіліся адкрытымі. Напрыклад, bein > Bein, böume > Bäume, boum > Baum
  • усе сярэдневерхненямецкія кароткія галосныя /a, e, i, o, u, ä, ö, ü/ у адкрытым складзе станавіліся доўгімі

Сістэма зычных сярэдневерхненямецкай мовы правіць

  • Санорныя:
    • плаўныя l, r
    • насавыя m, n
    • паўгалосныя u (w) да XIII стагоддзя, i
  • Выбухныя:
    • глухія p, t, k [kw]
    • паўзвонкія b, d, g
  • Шчылінныя:
    • глухія f(v), s/ss, sch, ch(h)
    • звонкія w(v) з XIII стагоддзя, j
  • Прыдыханне: h
  • Афрыкаты: pf (ph), z/zz [ts], kck (cch)

Іншыя змены правіць

  • назоўнікі пісаліся з вялікай літары (у сярэдневерхненямецкай мове з вялікай літары пісаліся імёны)
  • аглушэнне зычнага на канцы слова ў ранненоваверхненямецкай графічна не адлюстроўваецца, выкарыстоўваецца фаналагічная арфаграфія (напрыклад, сярэдневерхненямецкі tac = Tag [на канцы слова прамаўляецца «k»])
  • палаталізацыя «s»

Літаратура правіць

  • Гухман М. М., Семенюк Н. Н. История немецкого литературного языка IX—XV вв. — Л.: Наука, 1983. — 200 с.
  • Жирмунский В. М. История немецкого языка. — М.: Изд-во лит-ры на иностр. языках, 1948. — 300 с.
  • Филичева Н. И. История немецкого языка. — М.: Академия, 2003. — 304 с.
  • Языки мира: Германские языки. Кельтские языки / Ред. коллегия тома: Н. Н. Семенюк, В. П. Калыгин, О. И. Романова. — М.: Академия, 2000. — 472 с.

Спасылкі правіць

  • www.mwv.uni-trier.de Сярэдневерхненямецкія слоўнікі
  • www.mediaevum.de старажытнагерманскі інтэрнэт-партал: сярэдневяковая літаратура і да т.п. у інтэрнэце
  • www.uni-salzburg.at/mhdbdb(недаступная спасылка) банк даных сярэдневерхненямецкіх паняццяў