Тэлеф, або Тэлефас (стар.-грэч.: Τήλεφος — «які свеціць далёка») — у грэчаскай міфалогіі[1] сын Геракла і Аўгі (Αυγή)[2]. Належаў да роду гераклідаў, гэта значыць сыноў Геракла, якія заснавалі шэраг гарадоў. Імя збліжаецца з анаталійскім богам Тэліпіну[3]хатаў Таліпіну[4]).

Геракл са сваім сынам Тэлефасам.

Нараджэнне правіць

З-за боязі перад сваім бацькам, Аўга хавае свайго сына ў свяцілішчы знатлівай багіні Афіны, якая за гэта карае краіну чумой.

Тэлефа выкідаюць на дарозе ў Аргас, на схіле гары Парфенія; тут яго корміць рагатая аляніха, прысвечаная Артэмідзе[5],

Маці Тэлефа хацелі ўтапіць, але яна ратуецца ў Мізіі (паводле адной з версій, маці і сын разам кідаюцца ў мора і прыплываюць у Мізію), дзе выходзіць замуж за цара Тэўфранта.

Царская ўлада правіць

Паводле іншага падання, Тэлеф падрастае ў пастухоў Карынфа, у пошуках бацькоў адпраўляецца ў Дэльфы, даведваецца ад дэльфійскага аракула, дзе знаходзіцца яго маці, адпраўляецца да яе і па ўказанні бога прыходзіць у Мізію, і там яго ўсынаўляе Тэўфрант, і Тэлеф становіцца яго пераемнікам. Паводле Эсхіла, прыйшоў з Тэгеі ў Азію, прыкідваючыся нямым[6].

Пасля смерці Тэўфранта атрымаў у спадчыну ад яго царскую ўладу[7]. Ажаніўся з яго дачкой Аргіёпай[8], а пазней з сястрой Прыяма Астыёхай (або жанаты з Лаадыкай, дачкой Прыяма[9]). Паводле апавядання, быў закаханы ў прадракальніцу Касандру, але тая ставілася да яго з пагардай і нават прымусіла спакусіць яе сястру — Лаадыку. Бацька сына Еўрыпіла[10] і дачкі Ромы, якая вітала Энея на месцы будучага Рыма і стала жонкай яго сына Юла Асканія[11].

У «Адысеі» Тэлеф таксама згадваецца як азіяцкі цар (у «Іліядзе» ён не згадваецца).

Паводле трагедыі, разам з Парфенапеем перамог Ідаса, які прэтэндаваў на царства Тэўфранта[12]. Удзельнічаў у гульнях у Троі над кенатафам Парыса, у спаборніцтвах у бегу[13]. Забіў сваіх дзядзькаў, сыноў Алея[14].

Траянская вайна правіць

Калі пачалася Траянская вайна, эліны адправіліся да Троі, збіліся са шляху і высадзіліся ў царстве Тэлефа. Тэлеф напаў на элінаў, якія рабавалі Мізійскую раўніну[15]. Забівае Ферсандра, але паранены Ахілам[16]. Бітву з Ахілам на раўніне Каіка згадваюць шматлікія аўтары[17].

Паводле Піндара, ён з-за гневу Дыяніса ўчапіўся за вінаградную лазу[18], і быў паранены Ахілам дзідай Хірона, але пазней вылечаны ім і паказаў грэкам марскі шлях супраць Троі[19]. Паводле трагедыі, паранены Тэлеф прыйшоў у Мікены і выхапіў з калыскі Арэста, пагражаючы забіць яго, але ахейцы пагадзіліся яго вылечыць у адпаведнасці са сказаным Апалонам[9]. У адкупленне раны Тэлефа Агамемнан прынёс ахвяру ў Дэльфах[20].

У кульце, літаратуры і мастацтве правіць

Тэлеф лічыўся нацыянальным героем і родапачынальнікам мізійскіх жыхароў, горада Пергама і яго цароў Аталідаў. Жыхары Пергама пазней называлі сябе аркадзянамі, якія перайшлі разам з Тэлефам у Азію[21]. Міф пра Тэлефа сустракаецца таксама ў Італіі, асабліва ў рэгіёне Кампанья.

Міф пра прыгоды Тэлефа часта выкарыстоўваўся старажытнымі паэтамі: (Эсхілам, Сафоклам, Еўрыпідам і інш.) і з'яўляўся ўпадабанай тэмай для мастакоў. Скульптурная група: лань корміць Тэлефа малаком — стаяла на Геліконе[22]. Лікійцы ў храме Апалона ў Патарах паказвалі медную чашу працы Гефеста — дар Тэлефа[23].

Тэлеф — дзеючая асоба трагедый Эсхіла «Місійцы» (фр.143-144 Рат) і «Тэлеф» (фр.238-239 Рат), трагедый Сафокла «Алеады» (фр.77-89 Рат) і «Місійцы» (фр.409-412 Рат), сатыраўскай драмы «Тэлеф» (не дайшло ніводнага радка), трагедыі Еўрыпіда «Тэлеф»[24] і «Місійцы», трагедый Агафона «Тэлеф» і «Місійцы», Іафонта «Тэлеф», Нікамаха і невядомага аўтара «Місійцы», Масхіёна, Клеафонта, невядомага аўтара, Энія і Акцыя «Тэлеф», камедыі Дыналоха «Тэлеф»[25]. У Эсхіла кажа, што дарога ў Аід простая[26].

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.498-499, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.3. С.362-363
  2. Гесіёд. Пералік жанчын, фр.165 М.-У.
  3. Гиндин Л. А., Цымбурский В. Л. Гомер и история Восточного Средиземноморья. М., 1996. С.293сл.
  4. Иванов 1977. С.264
  5. Паўсаній. Апісанне Элады VIII 54, 6; Эліян. Пярэстыя апавяданні XII 42
  6. Арыстоцель. Паэтыка 24
  7. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 8, 6 далей
  8. Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка IV 33, 12
  9. а б Гігін. Міфы 101
  10. Гамер. Адысея XI 519
  11. Плутарх R., II
  12. Гігін. Міфы 100
  13. Гігін. Міфы 273
  14. Примечания В. Н. Ярхо в кн. Софокл. Драмы. М., 1990. С.426
  15. Гесіёд. Пералік жанчын, фр.165 М.-У.; Паўсаній. Апісанне Элады I 4, 6
  16. Стасін. Кіпрыі, сінопсіс
  17. Піндар. Алімпійскія песні IX 72; Паўсаній. Апісанне Элады VIII 45, 6
  18. Піндар. Істмійскія песні VIII 50; Лікафрон. Аляксандра 214 і кам., 1250; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э III 17; Схоліі да Гамера. Іліяда I 59 // Комментарий Д. О. Торшилова в кн. Гигин. Мифы. СПб, 2000. С.124
  19. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э III 17.20
  20. Лікафрон. Аляксандра 210 і кам.
  21. Паўсаній. Апісанне Элады I 4, 6
  22. Паўсаній. Апісанне Элады IX 31, 2
  23. Паўсаній. Апісанне Элады IX 41, 1
  24. Арыстафан. Ахарняне 430—432; Жабы 855; Арыстоцель. Рыторыка III 2
  25. Афіней. Банкет мудрацоў III 76, 111с
  26. Платон. Федан 108а

Спасылкі правіць

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).