Тэніс на летніх Алімпійскіх гульнях 2020

Спаборніцтвы па тэнісе на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года праходзілі з 24 ліпеня па 1 жніўня 2021 года ў тэнісным парку «Арыякэ».



Дата: 24 ліпеня – 1 жніўня 2021 года
Арэна: Тэнісны парк Арыякэ
Пакрыццё: Жорсткі корт
Залатыя прызёры
Мужчынскі адзіночны разрад:
Сцяг Германіі Аляксандр Звераў (Германія)
Жаночы адзіночны разрад:
Сцяг Швейцарыі Белінда Бенчыч (Швейцарыя)
Мужчынскі парны разрад:
Сцяг Харватыі Нікала Мекціч і Матэ Павіч (Харватыя)
Жаночы парны разрад:
Сцяг Чэхіі Барбара Крэйчыкава і Кацярына Сінякова (Чэхія)
Змяшаны парны разрад:
  Анастасія Паўлючэнкава і Андрэй Рублёў (АКР)
← 2016Тэніс на Алімпійскіх гульнях2024 →
Тэнісны парк Арыякэ падчас гульняў

Перамогу ў агульнакамандным заліку здабыла зборная Алімпійскага камітэта Расіі: на рахунку расійскіх тэнісістаў залатая і дзве срэбныя ўзнагароды. Другое месца раздзялілі каманды Чэхіі, Швейцарыі і Харватыі — у іх актыве па адным медалю вышэйшай пробы і срэбнай узнагародзе. На XXXII летніх Алімпійскіх гульнях свае першыя медалі выйгралі прадстаўнікі Бразіліі, Новай Зеландыі і Украіны, а тэнісісты з Чэхіі і Харватыі ўпершыню здабылі перамогі.

У фінальных матчах двух з пяці разрадаў (мужчынскага парнага і змяшанага) згулялі прадстаўнікі адной краіны — Харватыі і АКР адпаведна.

Медалі правіць

Агульны залік правіць

(Тлустым выдзелена найбольшая колькасць медалёў у сваёй катэгорыі; краіна-гаспадыня таксама выдзелена)

Агульная колькасць медалёў  
Месца Краіна Золата Срэбра Бронза Агулам
1   АКР 1 2 0 3
2   Харватыя 1 1 0 2
  Чэхія 1 1 0 2
  Швейцарыя 1 1 0 2
5   Германія 1 0 0 1
6   Аўстралія 0 0 1 1
  Бразілія 0 0 1 1
  Іспанія 0 0 1 1
  Новая Зеландыя 0 0 1 1
  Украіна 0 0 1 1
Агулам 5 5 5 15

Медалісты правіць

Мужчыны правіць

Катэгорыя Золата Срэбра Бронза
Мужчынскі адзіночны разрад

  Аляксандр Звераў
Германія

  Карэн Хачанаў
АКР

  Пабла Карэнья Буста
Іспанія

Мужчынскі парны разрад   Харватыя
Нікала Мекціч
Матэ Павіч
  Харватыя
Іван Додзіг
Марын Чыліч
  Новая Зеландыя
Майкл Вінус
Маркус Даніэл

Жанчыны правіць

Катэгорыя Золата Срэбра Бронза
Жаночы адзіночны разрад

  Белінда Бенчыч
Швейцарыя

  Маркета Вандроўшава
Чэхія

  Эліна Світоліна
Украіна

Жаночы парны разрад   Чэхія
Барбара Крэйчыкава
Кацярына Сінякова
 
  Швейцарыя
Белінда Бенчыч
Вікторыя Голубіч
 
  Бразілія
Лаура Пігосі
Луіза Стэфані

Змяшаны разрад правіць

Катэгорыя Золата Срэбра Бронза
Змяшаны парны разрад   АКР
Анастасія Паўлючэнкава
Андрэй Рублёў
  АКР
Алена Весніна
Аслан Карацаў
  Аўстралія
Эшлі Барці
Джон Пірс

Кваліфікацыя правіць

Спасылкі правіць