Выбух у мінскім метрапалітэне

(Пасля перасылкі з Тэракт у Мінскім метро)

Выбух у мінскім метрапалітэне — выбух, які адбыўся ў мінскім метрапалітэне на станцыі «Кастрычніцкая» 11 красавіка 2011 года ў 17:56 па мінскім часе[2]. 15 чалавек загінулі[3], больш за 200 пацярпелі.[4]

Выбух у мінскім метрапалітэне
Ачэплены выхад з метро «Кастрычніцкая» праз 2 гадзіны пасля трагедыі.
Ачэплены выхад з метро «Кастрычніцкая» праз 2 гадзіны пасля трагедыі.
Месца нападу Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск
Мэта нападу Кастрычніцкая
Дата 11 красавіка 2011
17:55,50 (UTC+3)
Спосаб нападу выбух бомбы
Зброя выбуховая прылада, начыненая сечанай арматурай, цвікамі і металічнымі шарыкамі дыяметрам каля 1,5 см, магутнасцю ў трацілавым эквіваленце каля 5 кг
Загінулыя 15
Параненыя 200—400[1]
Колькасць тэрарыстаў 2
Тэрарысты Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў

Акалічнасці выбуху правіць

Станцыя «Кастрычніцкая» — найбольш загружаная з усіх станцый Мінскага метрапалітэна. Станцыя Кастрычніцкая з'яўляецца перасадачны вузлом на іншую лінію метро. Да моманту выбуху там знаходзілася каля 300 чалавек.[5]

Меркавана, выбух адбыўся паміж другім і трэцім вагонам[6] у раёне другога шляху (кірунак да станцыі метро «Інстытут Культуры»). Магчыма, бомба была закладзена пад лаўку на станцыі насупраць другога вагона. Магутнасць выбуховага прыстасавання складала ад 5 да 7 кг у трацілавым эквіваленце. Яно было начыненае металічнымі шарыкамі.[5]

Па словах некаторых відавочцаў, у выніку выбуху адбылося разбурэнне эскалатара. На пероне — варонка дыяметрам 80 сантыметраў[7].

Да станцыі метро прыбылі пажарныя разлікі, карэты хуткай дапамогі і Медыцынская служба Міністэрства надзвычайных сітуацый. На месцы здарэння працавалі супрацоўнікі МНС.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з нагоды надзвычайнага здарэння[8], пасля чаго разам з міністрам унутраных спраў і сваім сынам спусціўся ў метро для ўскладання кветак на месца выбуху.[9]

Неўзабаве выбух быў прызнаны тэрактам.[10]

Міжнародная рэакцыя правіць

Я перадаю шчырыя спачуванні сем'ям ахвяр. ААН разам з дзяржавамі-членамі працуе над тым, каб прадухіліць гвалтоўныя, тэрарыстычныя метады.

  •   Дэпутат нямецкага Бундэстага Марылуізэ Бэк ад імя фракцыі «Зялёных» выказала спачуванні пацярпелым і сем’ям загінулых у выніку выбуху ў мінскім метрапалітэне. Сама яна адзначыла, што «шакіравана жудаснымі падзеямі на станцыі Кастрычніцкая»[16].
  •     Паводле прэс-службы прэзідэнта Беларусі дапамогу ў расследаванні тэракта ў мінскім метро прапанавалі Вялікабрытанія і Ізраіль[17].
  •   Губернатар Санкт-Пецярбург а Валянціна Мацвіенка накіравала свае спачуванні беларускаму народу, прэзідэнту Аляксандру Лукашэнка і намесніку гарвыканкама Мікалаю Ладуцька:[18]

Выказваю самыя глыбокія, самыя шчырыя спачуванні вам, усяму беларускаму народу ў сувязі з тэрактам у самым цэнтры беларускага сталіцы — мінскім метро. Гэта наш агульны душэўны боль. Трагедыя ўскалыхнула ўсіх расіян, пецябруржцаў. У гэтыя дні пецябруржцы смуткуюць разам з усімі жыхарамі Беларусі.

  •  Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР рашуча асудзіў выбух у мінскім метро і выказаў спачуванні ад імя кітайскага кіраўніцтва:[19]

Мы звярнулі ўвагу на выбух у мінскім метро, які выклікаў чалавечыя ахвяры. Мы рашуча асуджаем падобныя дзеянні і просім прыняць спачуванні.

  •   Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч выказаў спачуванні прэзідэнту Беларусі ў сувязі з гібеллю людзей у мінскім метро:

Разам з дружалюбным беларускім народам падзяляем боль тых, хто страціў родных і блізкіх. Ад імя народа Украіны і ад мяне асабіста прашу перадаць шчырыя словы спачування і падтрымкі сем'ям загінулых, а таксама пажаданні скарэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым[20].

  •   Парламенцкая асамблея Савета Еўропы пачала пасяджэнне хвілінай маўчання ў сувязі з тэрактам у Мінску:[21] Старшыня ПАСЕ Меўлют Чавушоглу паведаміў:

Выбух, які ўнёс жыцці ўжо як мінімум 11 чалавек і траўміраваў многіх іншых, з'яўляецца варварскім актам, цалкам не сумяшчальным з каштоўнасцямі, у імя якіх працуе ПАСЕ. Я хачу выказаць нашы спачуванні сем'ям загінулых, а таксама салідарнасць з усімі пацярпелымі і іх сем'ямі

  •   Генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа асудзіў тэракт у Мінску і падкрэсліў надзвычайную важнасць барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам:[22]

Супраць грамадзян нашых дзяржаў здзейснена цяжкае злачынства. Такога роду нечалавечныя акты не маюць ніякага апраўдання.Выказваю свае шчырыя спачуванні родным і блізкім загінуўшых, спачуванні і падтрымку параненым і пацярпелым, сваю салідарнасць з беларускім народам.

  •   Патрыярх Маскоўскі і ўсея Русі Кірыл звярнуўся са словамі падтрымкі і спачування да прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і народа Беларусі ў сувязі з тэрактам 11 красавіка ў мінскім метро[23].
  •   Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі выказаў спачуванні сваякам ахвяр тэракта ў Мінскім метрапалітэне:[24]
  •   Міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі накіраваў на імя старшыні МЗС Беларусі спачуванні ў сувязі з трагедыяй у мінскім метро[25].
  •   Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў выказаў спачуванні свайму беларускаму калегу Аляксандру Лукашэнка ў сувязі з тэрактам у Мінскі метрапалітэне[26]

Наступствы правіць

 
Кветкі і свечы на месцы здарэння ў знак спачування ахвярам выбуху

Рух на маскоўскай лініі метро быў перакрыты: на суседніх станцыях метро «Плошча Перамогі» і «Плошча Леніна» пасажыраў не дапускалі ў метро[27].

Пацярпелыя правіць

 
Пацярпелыя ад выбуху на скрыжаванні Энгельса і Маркса
 
Брыгады хуткай дапамогі на месцы здарэння
 
Паранены ад выбуху атрымлівае медыцынскую дапамогу на месцы

Непасрэдна ў выніку выбуху загінула 11 чалавек, пазней ад атрыманых траўм яшчэ два чалавекі памерлі ў бальніцы. За медыцынскай дапамогай звярнулася 204 чалавека.

На некаторых навінавых рэсурсах апублікаваныя спісы пацярпелых[28][29].

Грамадзянства Загінулыя Пацярпелыя
  Беларусь 14 196
  Расія 5[30]
  Арменія 1[31]
  Туркменістан 1[32]
  Украіна 1[33]
Усяго 14 204

Для аказання дапамогі пацярпелым расійскае міністэрства аховы здароўя і сацыяльнага развіцця накіравала ў Беларусь групу высокапрафесійных урачоў, якія працавалі ў надзвычайных сітуацыях[34][35].

Увечары 12 красавіка на тэлеканале АНТ падчас ток-шоў «Адкрыты фармат» (вядучыя — Вячаслаў Бандарэнка, Тенгiз Думбадзэ) прайшоў беспрэцэдэнтны дабрачынны марафон. На працягу 2 гадзін на спецыяльную тэлефонную лінію патэлефанавала звыш 166 тысяч жыхароў Беларусі, якія пералічылі ў фонд дапамогі пацярпелым ад тэракту звыш 332 мільёнаў беларускіх рублёў (больш 100 тысяч долараў).

Жалоба правіць

Прынята рашэнне аб аб'яўленні ў Беларусі нацыянальнай жалобы ў сувязі з гібеллю людзей у выніку выбуху. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка.[36]. Траур абвешчаны на 13 красавіка.

Узмацненне мер бяспекі правіць

Прэзідэнт Лукашэнка распарадзіўся праверыць усе воінскія склады на наяўнасць узрыўчаткі і боепрыпасаў, узмацніць бяспеку транспарта і месц масавага збору людзей.

Пачаты мерапрыемствы па выяўленню выбуховых рэчываў і зброі, якія захоўваюцца нелегальна.[37] У мінскім метро вядзецца ўстаноўка металадэтэктараў.[38]

Грашовыя кампенсацыі правіць

Сем'і загінулых пры выбуху ў мінскім метро атрымаюць па 10 тысяч долараў у эквіваленце, паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька: «Рашэнне аб аказанні матэрыяльнай дапамогі прынята: сем'ям загінуўшых будзе выдзелена $10 тысяч». Сем'і пацярпелых атрымаюць матэрыяльную кампенсацыю ў памеры ад 20 да 100 базавых велічынь у залежнасці ад характару траўм: пацярпелыя з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі атрымаюць дапамогу ў 100 базавых велічынь (Br3, 5 млн), людзям з пашкоджаннямі сярэдняй ступені цяжкасці — 50 базавых велічынь (Br1,75 млн), пацярпелым з лёгкімі траўмамі кампенсуецца 20 базавых велічынь (Br700 тыс.)[39]

Таксама ўлады горада прынята рашэнне аб аказанні дапамогі сем'ям загінуўшых у арганізацыі пахавання і цырымоніях памінак. Памер расходаў на гэтыя мэты павінен скласці 800 базавых велічынь (Br28 млн). У мэрыі дадалі, што гарадская адміністрацыя прапануе сваякам загінуўшых для пахавання на выбар любыя могілкі Мінска, за выключэннем Усходніх і Ваенных[39].

Менгарвыканкам выплаціць матэрыяльную дапамогу ў памеры ад 200 да 400 базавых велічынь ($2,2—4,4 тыс.)асобам, якія атрымалі інваліднасць у выніку выбуху ў мінскім метро: да 400 базавых велічынь інвалідам 1-й і 2-й груп і 200 базавых велічынь — інвалідам 3-й групы[40].

Ушанаванне ахвяр правіць

Мінск правіць

 
Акцыя ўшанавання працягвалася пасля заходу сонца

Увечары 11 красавіка людзі прыйшлі на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску, каб паставіць свечкі і ўскласці кветкі, ушанаваўшы ахвяр выбуху на станцыі метро[41].

 
Кветкі каля беларускага пасольства ў Маскве

Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт 12 красавіка выступіў са зваротам у сувязі з выбухам у метро і адслужыў паніхіду па загінулых у 12.00 у мінскім Кафедральным саборы Сашэсця Святога Духа[42]. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі выказалі спачуванні сем'ям загінуўшых, параненым і ўсім пацярпелым у выніку тэрарыстычнага акта[43][44]. 12 красавіка ў касцёле Святых Сымона і Алены ў 12.00 і ў Архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі а 18:30 адбыліся святыя літургіі за ахвяр тэракта[45].

Раніцай 12 красавіка каля пасольства Беларусі ў Маскве з'явіліся першыя кветкі ў знак жалобы па заўчасна загінуўшых у выніку тэракта[46]. Таксама да будынка аддзялення пасольства Беларусі ў Санкт-Пецярбургу прыходзяць сотні пецябруржцаў, каб пакінуць кветкі, свечкі і свае спачуванні беларускаму народу ў сувязі з катастрофай[47]. Каля 18:00 у раёне месца трагедыі сабраліся некалькі сотняў чалавек, у асноўным — моладзь. Памяць ахвяр тэракта ўшанавалі хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак[48].

Брэст правіць

У сувязі з тэрактам у мінскім метро на цэнтральнай плошчы ў Брэста сабралася каля сотні чалавек, каб выказаць сваю салідарнасць з загінуўшымі і пацярпелымі. Без накіравання адмысловай заявы ў мясцовую адмністрацыю было дамоўлена, каб а 18-й гадзіне загучалі званы касцёла. На акцыю прыйшла ў асноўным моладзь, якая несла кветкі і свечкі да знака «нулявога кіламетра»[49].

Гродна правіць

Як паведамляе «Вечерний Гродно», 13 красавіка а 20:30 на пл. Савецкай гараджане плануюць ушанаваць памяць ахвяр трагедыі хвілінай маўчання[50]. Акцыя прайшла з удзелам больш за 300 гродзенцаў[51].

Магілёў правіць

Акцыі шанавання ахвяр выбуху ў мінскім метро прайшлі на пл. Леніна каля знака «нулявога кіламетра» і каля Вечнага агню на пл. Савецкай. На месцах моладзь ускладала кветкі і запальвала свечкі[52].

Пазней была аб'яўлена агульнагарадская хвіліна маўчання. Паводле інфармацыі, якая паступіла з гарвыканкаму, 13 красавіка ў 14.00 прагучыць хранометр і жалобны звон, спыніцца транспарт. На адміністрацыйных будынках горада будуць жалобна аформленыя сцягі[53].

Віцебск правіць

Акцыя па ўшанаванні заўчасна загінулых на ст. м. «Кастрычніцкая» павінна прайсці каля падземнага пераходу на плошчы Перамогі ў Віцебску, дзе раней быў усталяваны знак «нулявога кіламетра», каб ускласці там кветкі і запаліць свечкі[54].

Гомель правіць

У Гомелі ў знак салідарнасці з ахвярамі тэрарыстычнага акта да знака «нулявы кіламетр» былі ўскладзены кветкі і запаленыя свечкі. 12 красавіка праз суткі пасля выбуху памяць загінулых была ўвекавечана хвілінай маўчання[55].

Паводле паведамлення прэс-службы Гомельскага аблвыканкама ў сувязі з тэрактам у мінскім метро ў Гомелі былі адмененыя ўсе забаўляльныя мерапрыемствы.[55]

Бабруйск правіць

Увечары 12 красавіка і ўначы на 13 красавіка жыхары Бабруйска выйшлі на вуліцы горада ў знак грамадзянскай салідарнасці з жыхарамі Мінска і спачування па ахвярах выбуху. Людзі прыйшлі ў сквер на вуліцы Мінскай, каб запаліць свечкі, ускласці кветкі і ўшанаваць памяць ахвяр хвілінай маўчання[56].

Баранавічы правіць

З 13 красавіка да канца тыдня ў горадзе аб'яўлена жалоба. Спыненыя ўсе забаўляльныя мерапрыемствы[57]. У той жа дзень адбылася акцыя салідарнасці ў памяць аб загінулых, падчас акцыі жыхары горада ўсклалі кветкі да вечнага агню[58]. Таксама 13 красавіка адбылося пахаванне жыхаркі горада Вольгі Салаўёвай, якая загінула падчас тэракта[59].

Расследаванне правіць

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў генеральнаму пракурору стварыць следчую групу і ўзмацніць яе супрацоўнікамі МНС і КДБ, кіраўніком групы прызначаны намеснік генпракурора Андрэй Швед. Па словах А. Лукашэнка, асабістую адказнасць за расследаванне тэракта нясе намеснік Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Таксама кіраўнік дзяржавы даручыў праверыць магчымыя сувязі сённяшняга выбуха з выбухам на Дзень незалежнасці ў 2008 годзе. Міністру абароны было загадана праверыць усе склады з баявымі прыпасамі і выбуховымі рэчывамі.

Улады Расіі, Ізраіля і Вялікабрытаніі прапанавалі дапамогу ў расследаванні тэракту.[60] Выбухатэхнікі гэтых краін едуць у Мінск[5].

Адразу ж пасля тэракта былі забраныя запісы камер відэаназірання, якія былі ў метро. Таксама праваахоўнымі органамі выкарыстоўваліся фатаграфіі і відэазапісы здарэння, выкладзеныя ў інтэрнэце.

Раніцай 12 красавіка КДБ Беларусі паведаміў пра тое, што ўстаноўлены найбольш верагодны выканаўца тэракта. Вядзецца пошук меркаванага злачынца[61]. Складзены фотаробаты двух падазроных у здзяйсненні тэракта[62]. Імёны падазроных не раскрываюцца.[63]

Крыху пазней па падазрэнні ў дачыненні да тэракту былі затрыманыя некалькі чалавек[64].

13 красавіка на нарадзе аб ходзе расследавання тэракта ў метро Аляксандр Лукашэнка заявіў, што тэракт у мінскім метро раскрыты, выканаўцы затрыманы. За арганізацыю выбуху былі затрыманыя Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў. 30 лістапада 2011 года іх прызналі вінаватымі і прыгаварылі да найвышэйшай меры пакарання — расстрэлу. У сакавіку 2012 г. Канавалаў і Кавалёў былі расстраляныя.

Версіі прычын тэракта і палітычныя каментары правіць

Высунута некалькі палітычных версій прычын тэрарыстычнага акту[65]. Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі назваў тры версіі: дэстабілізацыя абстаноўкі, помста экстрэмісцкіх арганізацый і дзеянні псіхічна нездаровага чалавека[66][67].

Прэзідэнт Лукашэнка не выключае, што тэрарыстычны акт мог быць арганізаваны звонку[68].

Былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі, апазіцыянер Аляксандр Мілінкевіч лічыць, што магчымае ўзмацненне палітычных рэпрэсій пасля тэракта можа быць выгадны таксама і палітычным сілам за мяжой, якія імкнуцца «знішчыць шанц нашай дзяржавы на еўраінтэграцыю, аслабляць яго незалежнасць»[69].

У брытанскай і амерыканскай прэсе (The Guardian, Independent, Los Angeles Times) выказвалася меркаванне, згодна з якім «тэракт згуляе на руку кіраўніцтву краіны, якое можа выкарыстаць яго як падставу для далейшага наступлення на праціўнікаў улады» Аляксандра Лукашэнкі[70]. Журналісты дадзеных выданняў паказваюць (не салідарызіруючыся з імі) на існаванне канспіралагічных версій, якія прыпісваюць арганізацыю тэракта самім беларускім спецслужбам. Эксперт ИА REGNUM Сяргей Шыпценка паказвае ў сувязі з гэтай версіяй, што Беларусь адчувае сур'ёзныя праблемы на фінансавым рынку і пасля выбараў 2010 года, не прызнаных шэрагам дзяржаў, апынулася ў міжнароднай ізаляцыі. За некалькі гадзін да тэракту 11 красавіка ўлады абмежавалі доступ да двух найбольш папулярным апазіцыйных інтэрнэт-рэсурсаў, на 12 красавіка быў прызначаны разгляд палітычнай сітуацыі ў Беларусі ў ПАСЕ і Саветам міністраў замежных спраў ЕС[65].

Іншая версія паказвае на магчымую радыкалізацыю некаторай групы беларускай апазіцыі, якая раней выкарыстоўвала толькі мірныя сродкі, пад уплывам рэпрэсій з боку ўлад[65].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Теракт в Минске: три версии.
  2. На станции метро «Октябрьская» произошел взрыв Архівавана 28 жніўня 2012. (руск.)
  3. Колькасць ахвяр тэракта ў метро павялічылася да 15 чалавек Архівавана 28 мая 2011.
  4. Серьезный вызов (руск.)
  5. а б в «Взрывотехники из Британии, Израиля и России едут в Минск»
  6. СМИ сообщили о погибших при взрыве в Минске (руск.)
  7. Глава МВД: Взрыв эквивалентен 5-7 килограммам тротила Архівавана 17 красавіка 2011. (руск.)
  8. Лукашенко проведёт совещание по чрезвычайному происшествию в метро Архівавана 5 сакавіка 2016.
  9. Риа Новости Архівавана 5 сакавіка 2016.
  10. Взрыв в минском метро был признан терактом (руск.)
  11. ИА REGNUM. Старшыня Еўрапарламента выказаў спачуванні сем'ям загінулых пры выбуху ў Мінску (11 красавіка 2011). Праверана 28 студзеня. (руск.)
  12. Lenta.ru. Мядзведзеў прапанаваў Лукашэнка дапамогу ў расследаванні тэракту. Праверана 28 студзеня 2017. (руск.)
  13. Інтэрфакс-Захад. Пуцін спачувае ў сувязі з выбухам у мінскім метро (11 красавіка 2011). Праверана 28 студзеня 2017.(недаступная спасылка) (руск.)
  14. ИА REGNUM. Старшыня АБСЕ выказаў спачуванні ў сувязі з выбухам у Мінску (11 красавіка 2011). Праверана 28 студзеня 2017. (руск.)
  15. Генсек ООН соболезнует жертвам взрыва в Минске (руск.). Единый информационнный центр (11 красавіка 2011).
  16. Марылуізэ Бек спачувае пацярпелым і сем'ям загінулых. Еўрапейскае радыё для Беларусі (12 красавіка 2011).
  17. Власти Минска предлагают объявить днем траура 14 апреля (руск.). Вести.ру (12 красавіка 2011).
  18. Трагедия в минском метро потрясла всех петербуржцев - Матвиенко (руск.)(недаступная спасылка). Интерфакс (12 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2011. Праверана 12 красавіка 2011.
  19. Китай поддерживает усилия белорусского руководства по противодействию терроризму - МИД (руск.)(недаступная спасылка). Интерфакс (12 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2013. Праверана 12 красавіка 2011.
  20. В.Янукович выразил соболезнования в связи с гибелью людей в минском метро (руск.)(недаступная спасылка). Интерфакс (12 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2011. Праверана 12 красавіка 2011.
  21. ПАСЕ пачало паседжанне хвілінай маўчання ў сувязі з тэрактам у Мінску. Еўрапейскае радыё для Беларусі (12 красавіка 2011).(недаступная спасылка)
  22. Жестокий теракт в Минске требует коллективного отпора, заявляет генсек ОДКБ (руск.)(недаступная спасылка). Интерфакс (12 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2013. Праверана 12 красавіка 2011.
  23. Патриарх Кирилл выразил поддержку белорусскому народу после теракта в метро (руск.)(недаступная спасылка). Интерфакс (12 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2013. Праверана 12 красавіка 2011.
  24. Грузия соболезнует в связи с терактом в Минске (руск.)(недаступная спасылка). Интерфакс (12 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2013. Праверана 12 красавіка 2011.
  25. Глава МИД Польши направил соболезнования в связи с трагедией в минском метро (руск.)(недаступная спасылка). Интерфакс (12 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2013. Праверана 12 красавіка 2011.
  26. Президент Азербайджана осудил теракт в Минске (руск.)(недаступная спасылка). Интерфакс (12 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2013. Праверана 12 красавіка 2011.
  27. «Теракт в Минском метро: Более 100 пострадавших, 11 погибших»
  28. http://naviny.by/rubrics/society/2011/04/12/ic_articles_116_173225/
  29. http://www.rian.ru/spravka/20110412/363812640.html
  30. http://www.rusnovosti.ru/news/141525 Архівавана 16 верасня 2011.
  31. http://www.interfax.by/news/belarus/90678(недаступная спасылка)
  32. http://news.tut.by/tragedy/223123.html Архівавана 14 красавіка 2011.
  33. "В результате взрыва в минском метро пострадали восемь иностранцев". Белорусские новости. 13.04.2011. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  34. http://www.interfax.ru/society/news.asp?id=185249
  35. http://www.interfax.ru/society/news.asp?id=185250
  36. «В Белоруссии объявят траур по погибшим при взрыве»
  37. http://www.interfax.ru/society/txt.asp?id=185492
  38. http://www.interfax.ru/society/news.asp?id=185291
  39. а б Пацярпелыя падчас выбуху ў мінскім метро атрымаюць выплаты ў памеры 20-100 базавых велічынь - Мінгарвыканкам = Пострадавшие при взрыве в минском метро получат выплаты в размере 20-100 базовых величин - Мингорисполком. — Интерфакс, 13 красавіка 2011.(недаступная спасылка)
  40. Пацярпелым, якія атрымалі інваліднасць у выніку тэракта, будзе выплачана матэрыяльная дапамога ў $ 2,2-4,4 тыс. = Пострадавшим, которые получили инвалидность в результате теракта, будет выплачена материальная помощь в $2,2-4,4 тыс.. — Интерфакс, 13 красавіка 2011. Архівавана 16 красавіка 2011.
  41. Жыхары Мінску ўшанавалі памяць ахвяр выбуху ў метро = Жыхары Менску ўшанавалі ахвяраў выбуху ў мэтро. — Радыё Свабода. — 12 красавіка 2011.
  42. Мітрапаліт Філарэт адслужыць паніхіду па загінулых у мінскім метро = Митрополит Филарет отслужит панихиду по погибшим в минском метро. — БелТА, 12 красавіка 2011.
  43. Зварот архібіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі з тэрактам у мінскім метро. — Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, 12 красавіка 2011.
  44. Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з нагоды тэракту ў мінскім метро. — Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, 12 красавіка 2011.
  45. Каталіцкі Касцёл у Беларусі моліцца за ахвяр выбуху ў мінскім метрапалітэне. — Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, 12 красавіка 2011.
  46. Да пасольства Беларусі ў Маскве нясуць кветкі = К посольству Беларуси в Москве несут цветы. — БелТА, 12 красавіка 2011.(недаступная спасылка)
  47. Пецябруржцы з мінулага вечара прыносяць кветкі да дыпмісіі Беларусі = Петербуржцы с прошлого вечера приносят цветы к дипмиссии Беларуси. — Интерфакс, 12 красавіка 2011. Архівавана 15 красавіка 2011.
  48. Людмила Сивец, Сергей Альферович. Да месца трагедыі мінчане нясуць кветкі і свечкі = К месту трагедии минчане несут цветы и свечи. — TUT.BY, 12 красавіка 2011. Архівавана 14 красавіка 2011.
  49. Акцыя жалобы ў Брэсце = Акцыя жалобы ў Брэсце. — Радыё Свабода, 13 красавіка 2011.
  50. Хвіліна маўчання = Минута молчания. — Вечерний Гродно, 3 красавіка 2011. Архівавана 14 мая 2011.
  51. У Гродне ўшанавалі памяць ахвяр выбуху ў мінскім метро (фота). — Еўрапейскае радыё для Беларусі, 13 красавіка 2011.
  52. У Магілёве прайшлі акцыі памяці ахвяр выбуху ў мінскім метро = В Могилеве прошли акции памяти жертв взрыва в минском метро. — TUT.BY, 13 красавіка 2011. Архівавана 29 красавіка 2011.
  53. Агульнагарадская хвіліна маўчання аб'яўлена ў Магілёве = Общегородская минута молчания объявлена в Могилеве. — TUT.BY, 13 красавіка 2011. Архівавана 29 красавіка 2011.
  54. У Віцебску адбудзецца акцыя салідарнасці з ахвярамі тэракта ў мінскім метро. — TUT.BY, 13 красавіка 2011. Архівавана 29 красавіка 2011.
  55. а б Беларусь смуткуе па загінулых у мінскім метро = Беларусь скорбит по погибшим в минском метро. — n1.by, 13 красавіка 2011. Архівавана 18 лістапада 2011.
  56. Алесь Красавін. Бабруйчане смуткуюць па ахвярах тэракта ў мінскім метро = Бобруйчане скорбят по жертвам терракта в минском метро. — Вечерний Бобруйск, 13 красавіка 2011. Архівавана 18 красавіка 2011.
  57. У Баранавічах жалоба = В Барановичах траур. — Intex-Press, 13 красавіка 2011.
  58. Баранавічы правялі акцыю салідарнасці = Барановичи провели акцию солидарности. — Intex-Press.
  59. Наталья Семенович, Людмила Прокопова. Баранавічы правялі ў апошні шлях Вольгу Салаўёву = Барановичи провели в последний путь Ольгу Соловьеву. — Intex-Press, 13 красавіка 2011.
  60. «Помощь Беларуси в расследовании теракта предложили Великобритания, Израиль и Россия»
  61. http://lenta.ru/news/2011/04/12/who/
  62. http://www.interfax.ru/society/news.asp?id=185280
  63. http://lenta.ru/news/2011/04/12/compens/
  64. http://news.tut.by/tragedy/223076.html Архівавана 13 красавіка 2011.
  65. а б в Белорусский эксперт: В Минске произошёл политический теракт // ИА REGNUM
  66. http://afn.by/news/i/151107
  67. http://www.interfax.by/news/belarus/90716 Архівавана 16 красавіка 2011.
  68. Ура-Информ Архівавана 27 жніўня 2011.
  69. Naviny.by
  70. Западные СМИ: Трагедия в Минске — дело рук белорусских спецслужб?

Спасылкі правіць