«Тэс» (англ.: Tess) — драматычны фільм 1979 года рэжысёра Рамана Паланскага, дзясяты поўнаметражны мастацкі фільм рэжысёра. Карціна з’яўляецца экранізацыяй рамана Томаса Хардзі «Тэс з роду д’Эрбервіляў[en]», адаптацыяй кнігі займаліся Жэрар Брак[en], Джон Браўнджон[en] і Раман Паланскі. Галоўныя ролі выканалі Настасся Кінскі, Пітэр Ферт[en], Лі Лоўсан[en], Джон Колін[en] і іншыя[7].

ТэсM:
англ.: Tess
Жанр драматычны фільм і экранізацыя рамана[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Renn Productions[d]
Працягласць 164 хв.
Краіна
Мова англійская
Год 1979 і 25 кастрычніка 1979[1]
IMDb ID 0080009

Сюжэт правіць

Юная прыгажуня-сялянка Тэс нечакана даведаецца, што ў яе жылах цячэ высакародная кроў нарманскіх рыцараў. Па волі бацькоў дзяўчына з’язджае жыць да новаздабытых заможных сваякоў. Там яна сутыкаецца са спакуслівым стрыечным братам Алекам, які не супраць скарыстацца нявіннасцю Тэс.

Акцёрскі склад правіць

   Настасся Кінскі   –   Тэс Дарбіфільд
   Пітэр Ферт[en]   –   Энджэл Клэр
   Лі Лоўсан[en]   –   Алек д’Эрбервіль
   Джон Колін[en]   –   Джон Дарбіфільд

Узнагароды правіць

Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 16 кінаўзнагародамі і яшчэ 16 намінацыямі. Сярод найбольш значных узнагарод 3 прэміі «Оскар», 3 прэміі «Сезар» (у тым ліку за найлепшы фільм), 2 прэміі «Залаты глобус» (у тым ліку за найлепшы фільм на замежнай мове), 1 прэмія «BAFTA»[8].

Зноскі правіць

  1. https://www.filmdienst.de/film/details/36953/tess
  2. http://www.imdb.com/title/tt0080009/ Праверана 8 мая 2016.
  3. а б в г http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=823.html Праверана 8 мая 2016.
  4. а б в http://stopklatka.pl/film/tess Праверана 8 мая 2016.
  5. а б в г д е http://www.imdb.com/title/tt0080009/fullcredits Праверана 8 мая 2016.
  6. а б в г д Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  7. Tess (1979) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 21 кастрычніка 2022.
  8. Tess — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 21 кастрычніка 2022.

Спасылкі правіць