Уздзенскі гісторыка-краязнаўчы музей

Уздзенскі гісторыка-краязнаўчы музей — комплексны музей у г. Узда Мінскай вобласці. Размешчаны ў будынку па адрасе вул. Школьная, 4а.

Уздзенскі гісторыка-краязнаўчы музей
Заснаваны 6 лютага 1981
Месцазнаходжанне
Памеры фонду 6825
Адрас 223400, Мінская вобласць, г.п. Узда, вул. Школьная, 4а
Адкрыты 9.00-17.00, акрамя панядзелка
uzda.museum.by/be
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заснаваны 6 лютага 1981 г. паводле пастановы ЦК КПБ. Падпарадкаваны аддзелу культуры Уздзенскага райвыканкама.

Вітраж у музеі

Экспазіцыя правіць

Пастаянная экспазіцыя музея распавядае пра гісторыю і этнаграфію Уздзеншчыны. Станам на 2001 год колькасць прадметаў асноўнага фонду складала 6825 адзінак. Агульная плошча музейных будынкаў складае 1156 м², экспазіцыйна-выставачная плошча — 745 м², плошча пад захаванне фондаў — 78 м².

У галерэі музея сістэматычна ладзяцца выстаўкі жывапісных твораў землякоў і членаў Саюза мастакоў Беларусі У. Ткачова, М. Рагалевіча, Ю. Пучынскага, І. Салаўя і інш., разнастайныя выстаўкі з фондаў музея, прыватных калекцый, іншых музеяў[1].

У музеі праходзіць доўгачасовая выстаўка «Скарбы падводнага свету, фарфор, антыкварная мэбля» з асабістага збору Лолія Махмутавіча Македонскага, на якой прадстаўлена велізарная калекцыю ракавін, каралаў і іншых незвычайных жыхароў мораў і акіянаў, а таксама антыкварная мэбля і прадметы інтэр’ера сярэдзіны ХІХ стагоддзя, калекцыя багемскага шкла і фарфоравых вырабаў[2].

Сялянская сядзіба XIX стагоддзя правіць

У экспазіцыя «Сялянская сядзіба XIX стагоддзя» ўзноўлена сялянская хата канца XIX — пачатку XX стагоддзяў. Тут прадстаўлены прадметы хатняга ўжытку, адзенне, мэбля, прылады працы, гаспадарчыя пабудовы — усё тое, што атачала селяніна ў паўсядзённым жыцці. Распавядаецца пра тое, як будавалася хата, з якога матэрыялу, чаму пад ніжнія вянкі клалі збожжа, манеткі, поўсць, чаму жораны з млына адпужвалі д’яблаў, навошта ўсе кажухі выварочвалі шэрсцю вонкі, дзе размяшчаліся спальныя месцы[3].

Уздзеншчына са старажытнасці да пачатку Вялікай Айчыннай вайны правіць

У экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы па гісторыі першабытнага грамадства. Асаблівую ўвагу прыцягвае збор каменных прыстасаванняў, знойдзеных пры раскопках стаянак і пахаванняў старажытных людзей, а таксама выпадкова знойдзеных на палях і берагах вадаёмаў. У музейным зборы маецца багаты матэрыял, які характарызуе побыт насельніцтва раёна да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, рамесную, мануфактурную вытворчасць, асвету, культуру таго часу.

Уздзеншчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны правіць

У экспазіцыі прадстаўлены шматлікія матэрыялы музея звязаны з ваеннай тэматыкай: улёткі, дакументы, зброя, баявыя ўзнагароды, пісьмы з фронту, асабістыя рэчы кіраўнікоў і радавых удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Яны дазваляюць выразна адлюстраваць асноўныя этапы вайны: падпольны, партызанскі рух, вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў[4].

Раздзел экспазіцыі «Афганістан — суровай праўды боль», прысвечаны воінам-афганцам, знайшоў сваё месца ў зале вайны і працягнуў тэму гераічнасці і мужнасці народа[4].

Прырода Уздзенскага раёна правіць

У экспазіцыі, прысвечанай флоры і фаўне Уздзенскага раёна, экспануюцца асобныя тыпавыя віды расліннага і жывёльнага свету, у тым ліку мядзведзь, ваўкі, бабёр, андатра, разнастайныя віды птушак[5].

Заслужаныя дзеячы літаратуры, навукі і мастацтва правіць

Экспазіцыя прысвечана жыццю і творчасці знакамітых выхадцаў уздзенскай зямлі. Тут прадстаўлены колбы і рарытэтныя здымкі навукоўцаў-хімікаў, залатыя медалі і кубкі выдатных спартсменаў, арыгіналы літаратурных твораў і рукапісы пісьменнікаў. Дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву з архівамі, мясцовым насельніцтвам, знакамітымі людзьмі, навукова-даследчай працы ў музеі назапашаны багаты матэрыял пра дзейнасць 10-ці акадэмікаў, 30-ці дактароў навук, 22-х пісьменніках, 12-ці мастакоў і іншых вядомых людзях Уздзенскага раёна[6].

Бібліяграфія правіць

  • Булат М. Паслухайце, што мы вам скажам… // Белорусская нива. — 1994. — 26 июля.
  • Бяржынскі А. Калі ажывае спадчына // Белорусская нива. — 1995. — 13 сент.
  • Кісялёў У. Уздзенскі гісторыка-краязнаўчы // Помнікі гісторыі і культуры. — 1987. — № 2. — С. 33.
  • Михед С. С. любовью к землякам // Сельская газета. — 1987. — 18 янв.
  • Ляшчынскі В. Ды такога, як ва Уздзе, вы не знойдзеце нідзе // Мінская праўда. — 1999. — 20 ліп.

Літаратура правіць

  • Уздзенскі гісторыка-краязнаўчы музей // Музеі Беларусі=Мuseums Belarus: Інфармацыя аб музеях сістэмы Мін-ва культуры Рэсп. Беларусь / Склад. А.Б. Сташкевіч і інш.; Пер. з бел. мовы А.Б. Сташкевіч, В.У. Мірончык.. — Мн.: Беларусь, 2001. — 272 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-01-0308-6.

Спасылкі правіць

  1. Экспозиция. Выставочная галерея
  2. Экспозиция. Выставочный зал долговременной выставки из частной коллекции жителя Узды Л. М. Македонского
  3. Экспозиция. Крестьянская усадьба XIX столетия
  4. а б Экспозиция Узденщина с древности до начала Великой Отечественной войны
  5. Экспозиция Природа Узденского района
  6. Экспозиция Заслуженные деятели литературы, науки и искусства