Уладзімір Васілевіч Дзяржавін
Уладзімір Васілевіч Дзяржавін (14 лістапада 1908 — 5 кастрычніка 1975) — рускі савецкі паэт, перакладчык, мастак.
Уладзімір Васілевіч Дзяржавін | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 (14) лістапада 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 кастрычніка 1975 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | руская |
Біяграфія правіць
У 1924 годзе прыехаў у Маскву, вучыўся ва Вышэйшых мастацка-тэхнічных майстэрнях ў Р. Фалька і А. Дрэвіна. У 1928 годзе ўпершыню апублікаваў вершы, пазнаёміўся з М. Горкім, які паставіўся да Дзяржавіна і яго творчасці з цікавасцю і пасля неаднаразова аказваў яму заступніцтва.
У 1931—1934 гг. жыў і працаваў у Балшоўскай Працоўнай камуне АДПУ імя Ягоды, куды трапіў па рэкамендацыі Горкага. У 1934—1940 гадах друкаваўся ў часопісах, у 1936 годзе выпусціў адзіную прыжыццёвую кнігу вершаў. Член Саюза пісьменнікаў з 1939 года.
З 1940 года да канца жыцця актыўна публікаваўся як паэт-перакладчык, у першую чаргу класічнай паэзіі Усходу. На рускую мову пераклаў паасобныя творы Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, вершы і паэму П.Броўкі.
Пахаваны на могілках у Перадзелкіна.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).