Уладзімір Маісеевіч Антановіч

Уладзімір Маісеевіч Антановіч (1 ліпеня 1910, Мінск — 4 ліпеня 1971) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Пінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[2].

Уладзімір Маісеевіч Антановіч
Дата нараджэння 1 ліпеня 1910(1910-07-01)
Месца нараджэння Мінск
Дата смерці 4 ліпеня 1971(1971-07-04) (61 год)
Грамадзянства
Званне старшы лейтэнант[1]
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені

Член КПСС з 1937 года. Удзельнік абароны Кіева ў 1941 годзе. У партызанах са студзеня 1942 года: камандзір групы, атрада, у жніўні-лістападзе 1943 г. партызанскай брыгады імя С. М. Будзёнага, у лістападзе 1943 — ліпені 1944 г. партызанскай брыгады імя В. У. Куйбышава, адначасова член Ленінскага, Лагішынскага падпольных РК КП(б)Б. Пасля вайны на гаспадарчай рабоце[2].

Зноскі

  1. https://pamyat-naroda.ru/heroes/kld-card_partizan28536/
  2. а б Антонович Владимир Моисеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 27. — 737 с..