Партызанская брыгада імя С. М. Будзённага (У. М. Антановіч, Ф. І. Шырын)
Партызанская брыгада імя С. М. Будзённага — партызанская брыгада, у 1943—1944 гадах дзейнічала на тэрыторыі Ленінскага раёна. Створана ў сакавіку 1943 года загадам штаба партызанскага злучэння Пінскай вобласці.
Партызанская брыгада імя С. М. Будзённага | |
---|---|
Гады існавання | 1943 — 1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Пінскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 1078 партызан (14 ліпеня 1944) |
Дыслакацыя | Ленінскі раён |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
Склад правіць
Брыгада была створана на базе асобных атрадаў «Камарова» (В. З. Каржа) і А. І. Дамброўскага. Пры арганізацыі брыгады атрад «Камарова» быў расфарміраваны — з яго асабовага складу былі створаны новыя атрады імя К. Я. Варашылава і імя Р. І. Катоўскага.
Камандаванне правіць
З красавіка па жнівень 1943 года камандаванне брыгады не прызначалася, непасрэднае кіраўніцтва ёю ў гэты час ажыццяўляў штаб злучэння.
Камандзіры правіць
- Уладзімір Маісеевіч Антановіч (жнівень — лістапад 1943);
- Фёдар Ігнатавіч Шырын (лістапад 1943 — ліпень 1944).
Камісары правіць
- Рыгор Мікалаевіч Ігнаценка (жнівень 1943 — красавік 1944);
- Рыгор Сцяпанавіч Карасёў (красавік — ліпень 1944).
Начальнік штаба правіць
- Васіль Якімавіч Стаюхін (жнівень 1943 — ліпень 1944).
Гісторыя правіць
Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках Жыткавічы — Пінск, Баранавічы — Лунінец, на дарозе Старобін — Мікашэвічы — Давыд-Гарадок. Удзельнічалі ў «рэйкавай вайне». У верасні — кастрычніку 1943 года падарвалі больш за 2,5 тысяч рэек, у ноч на 20 чэрвеня 1944 года — 796 рэек. У лютым — сакавіку 1942 года атрад «Камарова» разам з атрадамі А. І. Далідовіча, А. І. Патрына, М. М. Розава разграмілі валасныя ўправы і паліцэйскія ўчасткі ў вёсках Кузьмічы, Доўгае, Капацэвічы, Скаўшын, Пасталы, Пагост. У верасні 1942 года атрад «Камарова» з атрадамі М. Ц. Шыша і «Пятровіча» разбіў нямецкі гарнізон у вёсцы Леніна, спаліў склад боепрыпасаў (Ленінскі бой). У лютым — маі 1944 года вялі баі з карнікамі каля вёсак Ельна, Малыя Сцяблевічы, Грычынавічы, Леніна, Морач. У чэрвені — ліпені 1944 правялі 19 баёў з праціўнікам. У ліпені 1944 года трымалі абарону і вялі баі ў Ленінскім і Старобінскім раёнах.
14 ліпеня 1944 года брыгада (1078 партызан) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Памяць правіць
У 1946 годзе ў горадзе Пінску ў гонар атрада «Камарова» (В. З. Каржа) устаноўлена мемарыяльная дошка.
Літаратура правіць
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.