Фёдар Ігнатавіч Шырын
адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі
Фёдар Ігнатавіч Шырын (22 мая 1907, в. Сухая Міля, Салігорскі раён — 26 ліпеня 1980) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Пінскай вобласці.
Фёдар Ігнатавіч Шырын | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 мая 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 ліпеня 1980 (73 гады) |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | малодшы лейтэнант[1] |
Камандаваў | Партызанская брыгада імя С. М. Будзённага (У. М. Антановіч, Ф. І. Шырын) |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Член КПСС з 1932 года. З 1933 года на гаспадарчай, савецкай і партыйнай рабоце ў Старобінскім раёне. Удзельнік польскага пахода Чырвонай Арміі, савецка-фінскай вайны. У партызанах з 1941 года: камандзір групы, намеснік камандзіра, з сакавіка 1943 года камандзір атрада, у лістападзе 1943 — ліпені 1944 — партызанскай брыгады імя С. М. Будзённага, адначасова — член Ленінскага падпольнага РК КП(б)Б. У 1944—1960 гадах — на партыйнай, савецкай і адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце.
Зноскі правіць
Літаратура правіць
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Спасылкі правіць
- Фёдар Ігнатавіч Шырын у праекце выдавецкага дома «Беларусь сегодня» і Нацыянальнага архіва Беларусі «Партизаны Беларуси» (руск.)
- Ширин Фёдор Игнатьевич (руск.) // Салігорскі краязнаўчы музей
- Литвин А. М. Участники советско-финляндской войны в командном составе партизанских формирований (соединений, бригад, отрядов), действовавших на территоии Беларуси (1941—1944 гг.) (руск.)