Уладзімір Мікалаевіч Сукалінскі

вучоны ў галіне анкалогіі і радыебіялогіі

Уладзімір Мікалаевіч Сукалі́нскі[4] (30 верасня 1951 — 13 сакавіка 2009[5]) — вучоны ў галіне анкалогіі і радыебіялогіі, доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1992). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1998).

Уладзімір Мікалаевіч Сукалінскі
Дата нараджэння 30 верасня 1951(1951-09-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 сакавіка 2009(2009-03-13)[1] (57 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, навуковец
Навуковая сфера анкалогія і радыебіялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[2] (1990)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў горадзе Гомель. у 1974 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. У 1983 годзе абараніў кандыдацкую, у 1990 годзе — доктарскую дысертацыю. З красавіка 1984 года па май 1985 года ўзначальваў Гомельскі абласны клінічны анкалагічны дыспансер[6]. З 1985 года па 31 ліпеня 2007 года працаваў у Навукова-даследчаым інстытуце анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава ў Мінску, дзе з 1990 года[4] займаў пасаду загадчыка аддзела абдамінальнай анкапаталогіі з практалагічнай групай.

Памёр У. М. Сукалінскі 13 сакавіка 2009 года[5].

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар шэрагу навуковых прац па распрацоўцы прэпаратаў антыаксідантнага дзеяння, новых спосабаў лячэння злаякасных пухлін, мадыфікатараў біялагічных рэакцый у нармальных і злаякасных клетках. Аўтар шэрагу вынаходстваў. Уваходзіў у склад навукова-інавацыйнага цэнтра карпарацыі «Сібірскае здароўе», дзе прапрацаваў на працягу 5 гадоў.

Сярод апублікаванага:

  • Результаты химиолучевого лечения местнораспространенного (неоперабельного) рака поджелудочной железы / В. Н. Суколинский, А. А. Лобинский // Медицинская радиология и радиационная безопасность. — 1998. — № 1 . — С. 55—57;
  • Сравнительная противоопухолевая эффективность антиоксидантного комплекса и 5-фторурацила при аденокарциноме желудка / А. И. Шмак, В. Н. Суколинский // Медицинская панорама. — 2003. — № 4 . — С. 42—44;
  • Применение лекарственных препаратов избирательного антиоксидантного действия в лечении больных злокачественными опухолями / В. Н. Суколинский, А. И. Шмак, А. В. Камышников, Т. С. Морозкина // Здравоохранение. — 2004. — № 5 . — С. 59—61;
  • Избирательное влияние комплекса витаминов E, A, C на антиоксидантную защиту опухолевых и нормальных тканей / Морозкина, Т. С., Суколинский, В. Н., Стрельников, А. В. // Вопросы медицинской химии — 1991, том 37, выпуск 6. — С. 59—61;
  • Сравнительная оценка противоопухолевой эффективности антиоксидантного комплекса АК и 5-фторурацил при аденокарциноме желудка / А. И. Шмак, В. Н. Суколинский // Сибирский онкологический журнал. — 2004. — № 4 . — С. 13—16;
  • Влияние антиоксидантного комплекса на пролиферативную активность клеток рака желудка и эффективность противоопухолевого лечения / А. И. Шмак, В. Н. Суколинский // Онкология: Научно-практический журнал. — 2005. — № 1 . — С. 27—29.

Узнагароды правіць

Зноскі правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць