Уладзімір Уладзіміравіч Барысенка

Уладзімір Уладзіміравіч Барысенка (нар. 5 студзеня 1949, Фабрычны пасёлак (вёска Якаўлевічы), Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі журналіст, паэт, публіцыст.

Уладзімір Уладзіміравіч Барысенка
Уладзімір Уладзіміравіч Барысенка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 студзеня 1949(1949-01-05) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, паэт, публіцыст
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

Сярэднюю адукацыю здабыў у Якаўлевіцкай СШ. У 1975 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1991 г. — з адзнакай Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання Кампартыі Беларусі. Пасля школы працаваў памочнікам камбайнёра ў калгасе імя Дзяржынскага Аршанскага раёна, электраманцёрам на Аршанскім льнокамбінаце. У 1968—1970 гадах служыў у Савецкай Арміі (войскі супрацьпаветранай абароны) на тэрыторыі Беларусі і Латвіі.

У 1973 годзе быў дэлегатам Х Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Берліне[ru]. Пасля заканчэння БДУ працаваў літаратурным супрацоўнікам газеты «Знамя юности». Удзельнік Усесаюзнай нарады маладых журналістаў у Маскве (1977 г.). З верасня 1975 па люты 1998 г. працаваў у выданні «Сельская газета», дзе прайшоў шлях ад карэспандэнта да адказнага сакратара. У 1998—2000 гадах — у часопісах «Беларуская думка», «Служба спасения 01», рэдагаваў газеты «Пожар», «Охрана», «Ветеран Чернобыля». Адначасова ў 1998—2002 гадах з’яўляўся ўласным карэспандэнтам газеты «Экологический вестник». Са студзеня 2001 па травень 2009 года — літаратурны рэдактар, аглядальнік, намеснік галоўнага рэдактара газеты «На страже». Пазней працаваў літаратурным супрацоўнікам цэнтра культурна-выхаваўчай работы Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.

Сябра Беларускага саюза журналістаў з 1977 года, Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1998 года.

Творчасць правіць

Дэбютаваў вершам «Живой памятник» у газеце 2-й асобнай Чырванасцяжнай арміі супрацьпаветранай абароны «Воздушный часовой» (1969).

Аўтар кніг:

  • «Прописан на этой земле» (1978)
  • «Рельсы судьбы» (1994)
  • «Запаленне душы» (1996)
  • «Вірус адзіноты» (2000)
  • «Калінавы лес» (2003)
  • «Транспортная милиция. История и современность» (2004)
  • «Cлужба охраны столицы» (2017)
  • «На варце грамадскага спакою» (2018)
  • «Перамовы з жыццём» (2020), Мінск, выд. А. Вараксін
  • «Водгук фабрычнага гудка» (2022), Мінск
  • «На страже экономической безопасности» (2022), Минск, УП "Издательство «Беларусь»
  • «Доверие, оправданное временем» (2022), Минск, изд. «Транспортная безопасность»
  • «І колькі б часу ні прайшло…» (2022), Мінск, выд. А. Вараксін

Узнагароды правіць

  • 2001 — ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
  • 2001 — нагрудны знак Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік друку Беларусі».
  • 2003 — падзяка Беларускай Праваслаўнай Царквы.
  • 2005 — пераможца Віцебскага абласнога літаратурна-мастацкага конкурсу, прысвечанага 75-годдзю з дня нараджэння У. С. Караткевіча.
  • 2006 — грамата Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія II.
  • 2008 — ганаровае званне «Заслужаны журналіст БСЖ».
  • 2009 — ганаровая грамата МУС Рэспублікі Беларусь.
  • 2016 — нагрудны знак Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь «За адзнаку».
  • 2017 — лаўрэат творчага конкурсу «Спадчына», прымеркаванага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, у намінацыі «Лепшы літаратурна-публіцыстычны твор».
  • 2017 — лаўрэат прэміі БСЖ «Залатое пяро».
  • 2017 — ганаровая грамата Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь

Літаратура правіць

  • Федюкович, Н. В разгар исканий, тревог и надежд / Николай Федюкович // Рельсы судьбы / В. Борисенко. — Орша, 1994. — С. 5 — 7.
  • Сіпакоў, Я. Хваляванне слова / Янка Сіпакоў // Запаленне душы / У. Барысенка. — Мінск, 1996. — С. 3 — 4.
  • Вераб’ёў, П. «З мінус нуля пачынаю» / Павел Вераб’ёў // Мінская праўда. — 1997. — 16 сн. — С. 4.
  • Маркевіч, М. Запаленне душы (Кнігі нашых землякоў) // Аршанская газета. — 1997. — 13 лют. — С. 4.
  • Маркевіч, М. У пошуках дабра і справядлівасці / Мікалай Маркевіч // Аршанская газета. — 1999. — 5 студз. — С. 4.
  • Маркевіч, М. Маці ад сына / Мікалай Маркевіч // Аршанская газета. — 1999. — 4 сн. — С. 4.
  • Вёска Якаўлевічы, цэнтр сельсавета // Літаратурныя мясціны Беларусі / Л. Кулажанка, А. Мальдзіс, С. Сачанка. — Мінск, 2000. — С. 137.
  • Чыгір, Г. Бліжэй да згубленага раю… / Георгій Чыгір // Народная газета. — 2000. — 25 кастр. — С. 4.
  • Вайсёнак, Ю. Вірус адзіноты // Юрась Вайсёнак // Літаратура і Мастацтва — 2000. — 27 кастр. — С. 6
  • Кліменценка, С. Згубіўшы памяць — згубіце ўсё! / Святлана Кліменценка // Народная воля. — 2000. — 20 ліст. — С. 3.
  • Яршоў, І. Кошык выспелых суніц / І. Яршоў // Вёрсты пройдзеных дарог / І. Яршоў, В. Сіднякова. — Магілёў, 2003. — С. 166—172.
  • Кур’яновіч, Ю. Пад зоркай Купалы / Юры Кур’яновіч // Наша слова. — 2019. — 2 студз. — С. 5, 6.
  • Часавіціна, Н. «Сельская газета» на 23 гады, родная вёска — на ўсё жыццё / Наталля Часавіціна // Сельская газета. — 2019. — 5 студз. — С. 30.
  • Кур’яновіч, Ю. Сусвет, які заўжды з табою / Юры Кур’яновіч // Літаратура і Мастацтва. — 2020. — 19 чэрв. — С. 7.
  • Кур’яновіч, Ю. Час і памяць Уладзіміра Барысенкі / Юры Кур’яновіч // Наша слова. — 2020. — 24 чэрв. — С. 7, 8.
  • Басікірская, А. Дзе вербалозы цалуюць Друць / Алена Басікірская // Сельская газета — 2020 — 8 кастр. — С. 12
  • Барысенка, Уладзімір Уладзіміравіч // Уладзімір Караткевіч : энцыклапедыя / рэдкал.: В. У. Ваніна (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск, 2020. — С. 39.
  • Саламаха, У. Сумленне ёсць, пакуль жывы / Уладзімір Саламаха // Сельская газета — 2021 — 20 лют. — С. 22.
  • Пячонкін, В. Школьны музей на старонках энцыклапедыі / Валерый Пячонкін // Аршанская газета — 2021 — 6 сак. — С. 6.
  • Водгук фабрычнага гудка паклікаў Уладзіміра Барысенку / Яраслаў Грынкевіч // Наша слова № 14, 6 красавіка 2022 — С.5-6
  • Саламаха, У. Радзіма ва ўсіх адна / Уладзімір Саламаха // Сельская газета — 2022 — 30 крас. — С. 24.
  • Водбліск вечнага святла / Яраслаў Грынкевіч // Наша слова № 51, 21 снежня 2022 — С. 8-10.

Спасылкі правіць