Уладзіслаў Алегавіч Ложкін
Уладзіслаў Ложкін (нар. 25 сакавіка 2002, Магілёў) — беларускі футбаліст, нападнік мазырскай «Славіі» і моладзевай зборнай Беларусі.
Агульная інфармацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Уладзіслаў Алегавіч Ложкін | ||||||||||||
Нарадзіўся |
25 сакавіка 2002[1] (22 гады) |
||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||
Рост | 179 см | ||||||||||||
Вага | 69 кг[1] | ||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб | Славія | ||||||||||||
Нумар | 8 | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ера правіць
Пачынаў займацца футболам у магілёўскім «Дняпры», пазней далучыўся да школы мінскага «Дынама». З пачатку 2019 года пачаў выступаць за дубль клуба. 26 чэрвеня 2019 года ўпершыню з’явіўся на полі ў складзе асноўнай каманды «Дынама», выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніта» (2:0). Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 5 ліпеня 2019 года ў матчы супраць барысаўскага БАТЭ (1:2), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў гуляць за дубль, часам прыцягваючыся да асноўнай каманды.
У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[2]. У першым жа матчы за новую каманду, 10 ліпеня супраць «Іслачы», аформіў дубль, чым дапамог «Смалявічам» здабыць перамогу з лікам 3:1. У далейшым стаў асноўным нападнікам каманды, хоць і не выратаваў яе ад вылету з Вышэйшай лігі. У снежні 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Смалявічы»[3].
У пачатку 2021 года трэніраваўся разам з асноўнай камандай «Дынама», у выніку пачаў у яе складзе сезон 2021. Рэгулярна з’яўляўся ў аснове, у 2021 годзе пераважна выхадзіў у стартавым складзе, а ў 2022 годзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. Па заканчэнні сезона 2022 скончыўся кантракт з дынамаўцамі.
У лютым 2023 года стаў трэніравацца з «Туранам» з другога дывізіёна Казахстана і ў сакавіку трапіў у заяўку каманды на сезон. Па выніках сезона з 20 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды і дапамог ёй выйсці ў Прэм’ер-лігу.
У лютым 2024 года трэніраваўся з салігорскім «Шахцёрам»[4], а ў сакавіку падпісаў кантракт з мазырскай «Славіяй»[5].
Міжнародная кар’ера правіць
У студзені 2019 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі прымаў удзел у Кубку Развіцця ў Мінску. У сакавіку 2019 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2019 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
4 верасня 2020 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Нідэрландаў (0:7) і быў заменены ў першым тайме.
Дасягненні правіць
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021
Статыстыка выступленняў правіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2019 | Д1 | Дынама | 1 | 0 | |
2020 (1) | Д1 | Дынама | 2 | 0 | |
2020 (2) | Д1 | Смалявічы | 10 | 3 | |
2021 | Д1 | Дынама | 26 | 4 | |
2022 | Д1 | Дынама | 25 | 6 | |
2023 | Д2 | Туран | 26 | 20 |
Крыніцы правіць
- ↑ а б в https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2022/lozhkin-uladzislau
- ↑ Игроки минского «Динамо» Халимончик, Демченко, Ложкин и Родионов перешли на правах аренды в «Смолевичи» (руск.). by.tribuna.com (9 ліпеня 2020). Праверана 23 лістапада 2023.
- ↑ 10 футболистов покинули "Смолевичи" (руск.). football.by (15 снежня 2020). Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ Ложкин находится в расположении "Шахтера" (руск.). football.by (14 лютага 2024). Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ "Славия" усилилась Владиславом Ложкиным (руск.). football.by (15 сакавіка 2024). Праверана 18 сакавіка 2024.