Флойд Джэймс Томпсан

Флойд Джэймс «Джым» Томпсан (англ.: Floyd James «Jim» Thompson; 8 ліпеня 1933 — 16 ліпеня 2002) — палкоўнік арміі ЗША і першы амерыканскі ваеннапалонны ў В’етнамскай вайне, які трапіў у палон яшчэ да афіцыйнага ўступлення краіны ў канфлікт, правёўшы там амаль дзевяць гадоў.

Флойд Томпсан
Томпсан у 1975 годзе.
Томпсан у 1975 годзе.
Дата нараджэння 8 ліпеня 1933(1933-07-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 ліпеня 2002(2002-07-16) (69 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  ЗША
Род войскаў Армія ЗША
Гады службы 1956–1982
Званне палкоўнік
Часць

1-я група ССА арміі ЗША:

Бітвы/войны Вайна ў В’етнаме
Узнагароды і званні
Silver Star Bronze Star Medal Legionnaire of Legion of Merit

Біяграфія правіць

Джым Томпсан нарадзіўся 8 ліпеня 1933 года ў горадзе Бергенфілд, Нью-Джэрсі. Яго бацька быў кіроўцам аўтобуса. У 1951 годзе ён скончыў сярэднюю школу. Некаторы час Томпсан працаваў у супермаркеце A&P. 14 чэрвеня 1956 года быў прызваны ў шэрагі амерыканскай арміі. Першы час маладому чалавеку не падабалася ваенная служба, але з цягам часу ён змог прывыкнуць да яе і нават вырашыў застацца на кантракт.

Пасля базавай падрыхтоўкі на базе Форт-Дыкс, Томпсан скончыў Афіцэрскую кандыдацкую школу. Год ён праслужыў у Паўднёвай Карэі. На базе Форт-Брэг яго завербавалі ў «Зялёныя берэты». Пасля завяршэння школы рэйнджараў і паветрана-дэсантнай школы, са жніўня 1958 па чэрвень 1960 Томпсан працаваў інструктарам пры пяхотнай школе арміі ЗША ў Форт-Бенінге. З чэрвеня 1960 па ліпень 1961 ён быў камандзірам узвода 2-й брыгады 34-га пяхотнага палка ў Паўднёвай Карэі. З верасня 1961 па верасень 1962 працаваў у штаб-кватэры 18-га паветрана-дэсантнага корпуса ў Форт-Брэге, а з верасня 1962 года па снежань 1963 года — штабным афіцэрам 1-й групы ССА.

У снежні 1963 года вайскоўвец адправіўся ў В’етнам. 26 сакавіка 1964 года Томпсан ляцеў на Cessna O-1 Bird Dog, пілатуемым капітанам Рычардам Уайтсайдсам, які быў збіты агнём варожага стралковай зброі каля Куангчы, Паўднёвы В’етнам. Томпсану ўдалося выжыць, але ён тут жа быў схоплены байцамі НФВПВ. Амерыканскае камандаванне абвясціла сям’і вайскоўца, што той лічыцца зніклым без вестак.

Наступныя дзевяць гадоў (3278 дзён) Томпсан знаходзіўся ў палоне ў партызан у Лаосе і Камбоджы, пакуль у 1967 годзе яго не перавялі ў турму «Ханой Хілтан» у Паўночным В’етнаме. Падчас гэтага яго катавалі, марылі голадам і ізалявалі ад іншых амерыканскіх ваеннапалонных. Вярнуцца дадому яму ўдалося толькі ў сакавіку 1973 года, пасля падпісання Парыжскага пагаднення і выхаду ЗША з В’етнамскай вайны.

На радзіме Томпсан сутыкнуўся з мноствам праблем. Яму было цяжка прыстасавацца да моцна змененай арміі мірнага часу, таксама былі цяжкасці з-за начных кашмараў і алкагалізму. У 1977 годзе Томпсан зрабіў спробу самагубства. У 1981 годзе ён перанёс інсульт, пасля чаго быў у коме некалькі месяцаў і застаўся інвалідам. Томпсан апынуўся часткова паралізаваны і астатняк жыцця мог гаварыць толькі кароткімі фразамі. Па стане здароўя 28 студзеня 1982 года ён звольнены з ваеннай службы.

16 ліпеня 2002 года ва ўзросце 69 гадоў Томпсан памёр. Яго цела было крэміравана, а прах развеяны ў моры ля ўзбярэжжа Фларыды. Памятны знак яму пастаўлены на могілках Андэрсанвіля.

Сям’я правіць

Па вяртанні з палону ў Томпсана фактычна распалася сям’я, бо яго жонка Эліс, лічачы яго мёртвым, жыла ўжо з іншым мужчынам. Афіцыйна яны развяліся ў 1975 годзе. Вайскоўцу не ўдалося наладзіць адносін і з дзецьмі, якія практычна забыліся бацькі, так як бачылі яго апошні раз у дашкольным альбо раннім школьным узросце.

Вядома, што ў 1990 годзе сын Томпсана Джым быў прызнаны вінаватым у забойстве і заключаны ў турму на шаснаццаць гадоў. У 2009 годзе памерла ад раку былая жонка Эліс. Дачка Рут перанесла тры сардэчных прыступу, стала інвалідам, а яе сын, то ёсць унук Томпсана, скончыў жыццё самагубствам.

Узнагароды правіць

У кастрычніку 1974 года Томпсан атрымаў свае першыя медалі і ўзнагароды. Паўднёвы В’етнам уручыў яму вышэйшую ўзнагароду краіны вайскоўцам саюзнікаў за доблесць — Медаль за ваенныя заслугі Рэспублікі В’етнам. Ад ЗША ён атрымаў Сярэбраную зорку, медаль «За выдатныя заслугі», Бронзавую зорку і ордэн «Легіён пашаны».

24 чэрвеня 1988 года ў Белым доме адбылася цырымонія ўшанавання ваеннапалонных Першай сусветнай, Другой сусветнай, войнаў у Карэі і В’етнаме. Ад кожнай вайны было адабрана па два прадстаўніка, якія былі ўзнагароджаны Медалём ваеннапалоннага. Флойд Томпсан і Эверэт Альварэс былі абраны ад ветэранаў В’етнама.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць