Фушунь
Фушунь — горад на паўночным усходзе Кітая, у правінцыі Ляанін, на рацэ Хуньхэ. 1,2 млн.жыхароў (1990). Адзін з найважнейшых цэнтраў цяжкай прамысловасці. Прамысловасць: чорная і каляровая металургія (выплаўка алюмінію), машынабудаванне, нафтахімічная і цэментная прамысловасць, вытворчасць мінеральных угнаенняў, кіслот, сінтэтычнага паліва. У раёне Фушуня здабыча каменнага вугалю, гаручых сланцаў, жалезнай руды і алюмініевай сыравіны.
| ||||||||||||||||||||
Зноскі
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).