Хан Ган (кар.: 한강, нар. 27 лістапада 1970, Кванджу) — паўднёвакарэйская пісьменніца[3]. Лаўрэат Міжнароднай Букераўскай прэміі 2016 года за раман «Вегетарыянка», пра жанчыну, якая прыняла рашэнне перастаць есці мяса[4]. Гэты раман — адна з першых яе кніг, якія былі перакладзены на англійскую мову.[5]

Хан Ган
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 27 лістапада 1970(1970-11-27)[1][2][…] (53 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Han Seung-won[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, раманіст, журналістка
Гады творчасці з 1995
Жанр мастацкі вымысел[d]
Мова твораў карэйская
Прэміі
han-kang.net
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Хан Ган — дачка пісьменніка Хан Сынвона  (англ.).[6] Нарадзілася ў Кванджу і ў 10-гадовым узросце пераехала ў сеульскі Суюры  (англ.), пра які ласкава піша ў рамане «Урокі грэчаскага». Вывучала карэйскую літаратуру ва ўніверсітэце Ёнсе.[7] Яе брат Хан Долім таксама пісьменнік.

Хан пачала сваю пісьменніцкую кар’еру, калі адзін з яе вершаў быў апублікаваны ў выпуску часопіса «Таварыства і літаратура». Яе афіцыйны дэбют адбыўся ў наступным годзе, калі яе апавяданне «Пунсовы якар» стаў пераможцам літаратурнага конкурсу Сеул Сінмун.

У 2005 годзе Хан Ган атрымала Літаратурную прэмію Лі Сана  (англ.).

Пачынаючы з лета 2013 года, Хан выкладае пісьменніцкае майстэрства ў Сеульскім інстытуце мастацтваў  (руск.).

У 2018 годзе раман Хан Ган «Любімаму сыну» быў адабраны для арт-праекта шатландскай мастачкі Кэці Патэрсан «Бібліятэка будучыні». Ён будзе апублікаваны ў 2114 годзе ў анталогіі са 100 тэкстаў. Да таго часу рукапіс будзе захоўвацца ў Deichmanske bibliotek у Осла ў нявыдадзеным і непрачытаным выглядзе.[8]

У 2021 годзе Хан Ган апублікавала раман «Я не развітваюся» (작별하지 않는다), у якім вачыма трох жанчын паказана паўстанне на востраве Чэджуда  (руск.). Раман быў узнагароджаны французскай прэміяй Медычы 2023 года за лепшы замежны твор.[9]

У 2023 годзе была выбрана міжнародным пісьменнікам Каралеўскага літаратурнага таварыства.[10]

Крыніцы правіць

  1. Han Kang // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Kang Han // Babelio — 2007.
  3. "한강 " biographical PDF available at: http://klti.or.kr/ke_04_03_011.do# Архівавана 21 верасня 2013 года.
  4. Alter, Alexandra. Han Kang Wins Man Booker International Prize for Fiction With ‘The Vegetarian’ (англ.). The New York Times (17 мая 2016). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2016. Праверана 17 May 2016.
  5. Fan, Jiayang (8 January 2018). "Han Kang and the Complexity of Translation". The New Yorker. Праверана 21 November 2021. In 2016, “The Vegetarian” became the first Korean-language novel to win the Man Booker International Prize, which was awarded to both its author, Han Kang, and its translator, Deborah Smith.
  6. Humans As Plants (англ.). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2014. Праверана 22 мая 2017.
  7. Montgomery, Charles. Sunday meeting with Han Kang (한강) author of Vegetarian (채식주의자) (англ.) (11 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2013. Праверана 8 сакавіка 2023.
  8. Yonhap. Han Kang hands over book to Norway's Future Library project (англ.). The Korean Herald (27 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2019. Праверана 10 верасня 2019.
  9. Роман Хан Ган «Я не прощаюсь» удостоен премии Медичи (руск.). world.kbs.co.kr. Праверана 23 снежня 2023.
  10. RSL International Writers | 2023 International Writers. Royal Society of Literature (3 верасня 2023). Праверана 3 December 2023.

Спасылкі правіць