Ха (саманазва Buha) — усходнеафрыканскі народ, жыхары Танзаніі. Жывуць пераважна ўздоўж усходняга берага возера Танганьіка і мяжы з Бурундзі. Агульная колькасць (2020 г.) — 1 915 тысяч чал.[1]

Ха
(Buha)
Агульная колькасць 1915000 (2020 г.)
Рэгіёны пражывання Танзанія
Мова ха
Рэлігія культ продкаў, анімізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы сукума, баганда, рундзі, баньяруанда

Гісторыя правіць

Лічыцца, што ха мігрыравалі на сучаснае месца рассялення ў XVIXVII стст. з поўначы. Да сярэдзіны XIX ст. на іх землях сфарміраваўся шэраг дробных дзяржаў, дзе ў якасці арыстакратыі выступалі жывёлагадоўцы, якія выводзілі свой род ад тутсі або хіма. Ха актыўна супраціўляліся палітыцы каланіялізму з боку Германіі, а потым Вялікабрытаніі, не выплочвалі падаткаў і ігнаравалі каланіяльных чыноўнікаў.

У міжваенны перыяд брытанская каланіяльная адміністрацыя арганізавала кампанію па перасяленню тых ха, што жылі ў раёнах з распаўсюджаннем соннай хваробы. Гэта саслабіла ўладу арыстакратыі і садзейнічала інтэграцыі выхадцаў з розных дзяржаўных утварэнняў у адзіны народ. Але працэс стварэння інтэлектуальнай эліты, адрознай ад старой арыстакратыі, быў запаволеным і скончыўся толькі пасля абвяшчэння незалежнасці Танзаніі.

Асаблівасці культуры правіць

Галоўнымі заняткамі ха з'яўляюцца земляробства і жывёлагадоўля. Нават у нашы дні багацце чалавека вызначаецца наяўнасцю жывёлы. Яна перадаецца ў спадчыну па мужчынскай лініі. Сям'я жаніха расплочваецца жывёлай з сям'ёй нявесты падчас шлюбу. Аднак у паўночных раёнах рассялення ха жывёлагадоўля амаль адсутнічае з-за неспрыяльных эпізаатычных умоў, што робіць мясцовых насельнікаў залежнымі ад жывёлагадоўцаў з суседніх раёнаў. У апошнія дзесяцігоддзі назіраецца паступовая міграцыя ў гарады і іншыя рэгіёны Танзаніі.

Ха захавалі багаты фальклор, у тым ліку вусныя гістарычныя і генеалагічныя паданні, што перадаюць падзеі некалькіх стагоддзяў. Пашырана вера ў духаў продкаў і прыроды. Вышэйшым бажаством лічыцца стваральнік сусвету Імана.

Зноскі

Літаратура правіць