Хвошч галінасты[1][2][3] (Equisetum ramosissimum Desf.) — від хвошчападобных раслін.

Хвошч галінасты

Агульны выгляд групы раслін
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Equisetum ramosissimum Desf.

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  17160
NCBI  195849
EOL  596759
GRIN  t:409918
IPNI  93010-2
TPL  tro-26600163

Этымалогія правіць

лац.: ramosissimum — «са мноствам галінак»[4].

Апісанне правіць

Шматгадовая расліна, карэнішчавы геафіт. Высокі хвошч, да аднаго метра даўжынёй, разгалінаваны. Дыяметр ствала складае да 1 см, з 8-20 рэбрамі. Сцёблы зялёныя, калі сухія — бялёсыя, не зімуюць. Шышкі 8-15 мм, завостраныя. Споры 35-55 мікраметраў. 2n = 216 храмасом.

Распаўсюджанне правіць

Афрыка: Кенія; Танзанія; Уганда; Эфіопія; Самалі; Алжыр; Егіпет [укл. Сінай]; Лівія; Марока; Туніс; Ісландыя; Малаві; Мазамбік; Замбія; Зімбабвэ; Лесота, Намібія, Паўднёвая Афрыка; Свазіленд; Мадагаскар; Маўрыкій. Каўказ: Арменія, Азербайджан; Грузія; Расія — Дагестан, Перадкаўказзе, Заходняя Сібір, Еўрапейская частка. Азія: Кітай, Японія; Тайвань; Казахстан; Кыргызстан; Таджыкістан; Туркменістан; Узбекістан; Кіпр; Ізраіль; Іярданія; Ліван; Сірыя; Турцыя; Індыя; Шры-Ланка; Філіпіны. Еўропа: Эстонія, Латвія; Літва; Украіна; Аўстрыя; Чэхія; Германія; Венгрыя; Нідэрланды; Польшча; Швейцарыя; Індыя; Боснія і Герцагавіна; Балгарыя; Харватыя; Грэцыя; Італія; Турцыя; Румынія, Сербія; Славенія; Францыя; Партугалія; Іспанія; Іспанія. Натуралізаваны: у іншых краінах.

Расце ў трапічных і ўмераных зонах абодвух паўшар’яў. Жыве ў месцах з высокім уздзеяннем чалавека, такіх як набярэжныя, пасевы, краі арашальных каналаў і г.  д. Любіць пяшчаны або жвіравы грунт. Расце ва ўмераным клімаце ў сырых, паўцяністых участках ва ўсім свеце, асабліва ў Паўночнай Амерыцы і Еўропе, за выключэннем Аўстраліі, дзе расце пераважна на пясчаных, сухіх, камяністых месцах і абочынах.

Галерэя правіць

Зноскі

Спасылкі правіць