Хуана Аўстрыйская

Хуана Аўстрыйская (ісп.: Juana de Austria; 24 чэрвеня 1535, Мадрыд — 7 верасня 1573, Эскарыял) — іспанская інфанта, дачка імператара Карла V. Заснавала ў Мадрыдзе манастыр басаногіх прынцэс, дзе і была пахавана.

Хуана Аўстрыйская
ісп.: Juana de Austria

Нараджэнне 24 чэрвеня 1535
Смерць 7 верасня 1573 (38 гадоў)
Месца пахавання
Род Габсбургі
Імя пры нараджэнні катал.: Joana d'Habsburg i de Portugal
Бацька Карл V Габсбург[3]
Маці Ізабела Партугальская[3]
Муж Жуан Мануэл[4]
Дзеці Себасцьян I[3]
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Важнасць асобы Хуаны абумоўлена яе радаводам, яна была ўнучкай, дачкой, маці і сястрой каралёў. Хуана нарадзілася ў каралеўскім палацы ў Мадрыдзе, яе бацькамі былі Карл V і Ізабела Партугальская. Па бацькаўскай лініі яе бабкай і дзедам былі Філіп I і Хуана I Кастыльская, а па матчынай лініі кароль Партугаліі Мануэль і Марыя Арагонская. Яна была таксама сястрой караля Іспаніі Філіпа II і замяшчала яго на іспанскім троне падчас яго паездак у Англію, дзе ён ажаніўся з Марыяй I, з 1554 па 1556 і з 1556 па 1559 гады.

Хуана была названа так у гонар сваёй бабкі, Хуаны Вар'яткі, калі ёй было чатыры гады яна была аддадзена на выхаванне Леаноры дэ Маскарэнас і да васьмі гадоў магла чытаць на латыні і музіцыраваць. 11 студзеня 1552 года ва ўзросце сямнаццаці гадоў яна была аддадзена замуж за свайго кузена, спадчынніка партугальскага прастола Жуана Мануэля, якому было ў тую пару пятнаццаць гадоў. Гэты шлюб быў лёсавызначальным для абедзвюх краін Пірэнейскага паўвострава. Грунтуючыся на ім, іспанскі кароль Філіп атрымаў законнае права прэтэндаваць на партугальскі прастол, якім ён пазней скарыстаўся, стаўшы ў 1580 годзе каралём Партугаліі Філіпам I. Хуана ў канцы лістапада 1552 года прыбыла да лузітанскага двара.

Гэты шлюб быў кароткі па прычыне заўчаснай смерці Жуана ад сухот 2 студзеня 1554 года. Хуана была ўжо цяжарная ў той час і 20 студзеня таго ж года нарадзіла сына, будучага караля Себасціяна I. Па патрабаванні бацькі, які збіраўся адрачыся ад прастола, яна пакінула Лісабон 17 мая 1554 года, даручыўшы выхаванне свайго нованароджанага сына свякрусе, Кацярыне Аўстрыйскай (якая даводзілася ёй таксама роднай цёткай).

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  2. навуковы артыкул
  3. а б в Lundy D. R. The Peerage
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі правіць